“Кіраўск-СДЮШАР” у васьмёрцы мацнейшых: пазіцыя — чацвёртая

“Кіраўск-СДЮШАР” у васьмёрцы мацнейшых: пазіцыя — чацвёртая

2 тур-7

У Мазыры і Шчучыне прайшоў другі тур чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе. Нагадаем, што пасля першага тура ў зоне “Усход”, матчы якога праходзілі ў нашым горадзе, каманда “Кіраўск-СДЮШАР” займала другое месца. У горадзе на Прыпяці нашы пляжнікі выступалі не самым мацнейшым саставам, але змаглі зноў здзівіць публіку. Прычым і ў пазітыве, і не толькі…

У стартавым паядынку кіраўчан экзаменавалі гаспадары — каманда “М-Сіці”, якую нашы землякі ў Кіраўску ўпэўнена адолелі з лікам 6:2. Мазыране, безумоўна, імкнуліся ўзяць рэванш. Аднак гэтага не атрымалася. У вострай барацьбе асноўны час завяршыўся ўнічыю 2:2. У дадатковы час каманды абмяняліся галамі. У серыі пенальці футбалісты “Кіраўск-СДЮШАР” былі больш удалымі і запісалі здабытае ачко ў свой актыў.  Героем матча стаў Іван Ляцецкі, які зрабіў хет-трык і дакладна прабіў пенальці ў вароты былых аднаклубнікаў.

А вось у наступным матчы з “Волатам-Капіталам” фартуна  адвярнулася ад кіраўчан. Толькі аднойчы нашы хлопцы змаглі “ўзяць” вароты мінчан  дзякуючы дакладнаму ўдару Арцемія Дразда, затое ў сваю “рамку” прапусцілі ажно 6 разоў…

І як тут не сказаць: “Сілы эканомілі…”, калі ў наступным паядынку, як і ў Кіраўску, быў адолены БАТЭ з Барысава! Як бачна, кіраўчане для флагманаў беларускага футбола (хаця б у пляжным яго варыянце) сталі сёлета самым нязручным сапернікам. Паядынак нагадваў арэлі — забівалі то адны, то другія, па чарзе выходзячы наперад. Асноўны і дадатковы час завяршыўся ўнічыю 4:4. У нашай камандзе галы забівалі Іван Ляцецкі (2), Арцемій Дрозд і Юрый Пятроўскі. Зноў дайшла справа да пенальці. І зноў (у трэці раз у сезоне) больш дакладнымі за апанентаў былі футбалісты “Кіраўск-СДЮШАР”, пазбавіўшы барысаўчан заліковых ачкоў.

Затое ў апошнім матчы тура кіраўчане “праваліліся”. Зборная Віцебскай вобласці, якая была больш матываваная, бо знаходзілася на мяжы “вылету”, праявіла характар і змагла забіць у вароты СДЮШАРаўцаў чатыры  безадказныя мячы. Вось і атрымліваюцца “незразумеласці”: перамагаем фаварытаў, прайграем не самым моцным камандам…

Згодна новай формулы чэмпіянату цяпер барацьбу за медалі працягнуць 8 каманд, якія правядуць яшчэ 2 туры перш, чым выявяцца іх канчатковыя месцы перад Суперфіналам. Пакінулі чэмпіянат  “Волат-Капітал” і “Палессе” (Кобрын), якія занялі апошнія месцы ў сваіх зонах. А вось як выглядае табліца чэмпіянату перад трэцім турам, які пройдзе 30 чэрвеня — 1 ліпеня ў Віцебску (у залік не ідуць ачкі, набраныя ў матчах з выбыўшымі камандамі):

  1. “Гроднааблспорт”   — 14
  2. “ProDom” (Брэст)    — 12
  3. БАТЭ (Барысаў)   — 12
  4. “Кіраўск-СДЮШАР”   — 8
  5. Зборная Віцебскай вобл. — 6
  6. “М-Сіці” (Мазыр)  — 5
  7. “Фарсаж” (Слонім)   — 4
  8. “Шчучын”   — 3

Аляксандр ХАХЛОЎ.

2 тур-10

2 тур-9

2 тур-8

2 тур-6

2 тур-5

2 тур-4

2 тур-2

2 тур-1

Фото: группа “Пляжный футбол в Беларуси”  социальной сети “ВКонтакте”.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024