Перыяд вялікага малака: прамарудзіць нельга!

Перыяд вялікага малака: прамарудзіць нельга!

Летне-пашавы перыяд утрымання грамадскага пагалоўя жывёлы сяльчане даўно называюць перыядам вялікага малака, бо менавіта ў гэты час можна атрымаць найбольшую прыбаўку жывёлагадоўчай прадукцыі пры найменшых затратах. Праўда, патрэбна прыкласці шмат намаганняў і не ўпусціць момант.

П-Слобода-2

Аператары машыннага даення Таццяна Кісель і Людміла Арцюхова

Менавіта так імкнуцца будаваць сваю работу працаўнікі ААТ “Кіраўскае райаграпрамтхзабеспячнне”. Пагалоўе жывёлы тут складае 3754 галавы, 970 з якіх — дойны статак. Уся жывёла сканцэнтравана на чатырох аб’ектах: МТК “Пацава Слабада”, “Уласавічы”, МТФ “Любонічы”, а таксама жывёлагадоўчай ферме з бяспрывязным утрыманнем маладняку ў Любонічах. Зараз, як і ва ўсіх сельгасарганізацыях, у РАПТЗ актыўна вядзецца нарыхтоўка сакавітых і грубых кармоў для пагалоўя на зімова-стойлавы перыяд. Як нам расказала галоўны заатэхнік Алена Пашкевіч, для таго, каб забяспечыць імі ў поўнай меры названую вышэй колькасць жывёлы, трэба мець у запасе не менш, чым 16,7 тыс.т. сіласу, 11,2 тыс.т.сенажу і 1,6 тыс. т сена. Нягледзячы на тое, што чэрвень сёлета выдаўся засушлівым, з траў першага ўкосу ўдалося нарыхтаваць 10 тыс.т.сенажу і 350 т сена.

А пакуль механізатары шчыруюць у полі, жывёлаводы працягваюць актыўна працаваць на сённяшняе малако і мяса, папаўняючы грамадскую касу прадпрыемства. Напрыканцы мінулага тыдня мы завіталі на МТК “Пацава Слабада”, дзе назіралі за рабочымі працэсамі.

П-Слобода-1

Загадчык МТК “Пацава Слаба Святлана Карпава

Агульны грамадскі статак, які ўтрымліваецца на комплексе, складае больш за 2100 галоў, у тым ліку 500 — дойны статак.
Трэба адзначыць, што калектыў фермы на чале з загадчыкам Святланай Карпавай у раёне заваяваў добрую рэпутацыю. Не заўсёды (і так, бадай, на любым жывёлагадоўчым аб’екце) удаецца абысціся без пэўных часовых збояў ці спадаў — на тое бываюць і аб’ектыўныя, і суб’ектыўныя прычыны. Але галоўная формула жывёлаводаў з Пацавай Слабады — ісці наперад. У бягучы перыяд у калектыву МТК гэта атрымліваецца. За студзень-май бягучага года валавы надой склаў 2730 т малака. Сярэдні надой у разліку на карову — 2814 кг. Яскравым паказчыкам прадукцыйнай працы можна лічыць той факт, што на бягучы перыяд з комплексу штодня пастаўляецца на перапрацоўчыя прадпрыемствы па 7 т малака, што ў параўнанні з папярэднім годам больш на паўтоны.
Як адзначыла ў размове загадчык МТК Святлана Карпава, дасягнутыя рэзультаты — заслуга ўсяго калектыву — тут цяжка кагосьці вылу­чыць у большай ці меншай ступені, кожны на сваім месцы сумленна выконвае даручаную справу. Вялікую ролю таксама адыгрывае работа па прафілактыцы захворванняў жывёлы, своечасова праведзеныя ветэрынарныя мерапрыемствы.
Увесь дойны статак абслугоўваюць Людміла Арцюхова і Юлія Малахоўская, якія па праву з’яўляюцца лідарамі прадпрыемства сярод аператараў машыннага даення. Старанна дапамагае ім падменны аператар Таццяна Кісель, якая адносна нядаўна ўлілася ў калектыў, але таксама зарэкамендавала сябе з добрага боку. На комплексе арганізавана 3-разовае даенне. Першая дойка пачынаецца на самым досвітку — а 5-й гадзіны раніцы. Апоўдні пачынаецца другая. І ўвечары загоншчыкі Аляксандр Курко і Міхаіл Русіновіч накіроўваюць рагуль у боксы для даення ў трэці раз на суткі.
Старанна даглядаюць жывёлу Віталь Арцюхоў, Максім Камінскі, Віктар Арашкоў, якія паралельна з’яўляюцца яшчэ і вартаўнікамі на аб’екце. Усе каровы забяспечаны ў поўнай меры кармамі згодна вызначанага рацыёну, у якім маюцца сена, сілас, канцэнтраты, а таксама свежаскошаная зялёная маса.
Асаблівая ўвага надаецца цялушкам і цялятам, бо ад гэтага залежыць будучае малако. Нованароджаных цялятак, якія ўтрымліваюцца ў асобных станках, даглядаюць Наталля Уварава і Галіна Залатая. Да 7 дзён малых выпайваюць малодзівам. Потым выпайванне іх з выкарыстаннем камбікорму КР-1вядзецца з дапамогай пастэрызатара. Вёдры, з якіх п’юць цяляты, абавязкова дэзінфіцыруюцца. Пры дасягненні цялятамі 3-месячна ўзросту іх пераводзяць у асобны гурт.
Цялушак у групе раздою абслугоўвае Раіса Кундзікава. Дапамагае ёй даглядаць падапечных Андрэй Карчажкін.

П.Слобода-3

Слесар па абслугоўванні даільнага абсталявання Дзмітрый Рыжковіч

Нельга не адзначыць і работу слесараў па рамонце і абслугоўванні даільнага абсталявання Дзмітрыя Рыжковіча, Анатоля Баркова, Ула­дзіміра Смалоўскага. Працэсы механізаваныя, і за імі патрэбна мець “пільнае вока”. У абавязкі слесараў уваходзіць запуск даільных агрэгатаў, кантроль за ходам іх работы ў працэсе дойкі, а таксама халадзільніка для малака, прамыўка ўсіх вузлоў пасля работы, тэхнічнае абслугоўванне, падтрыманне агульнага парадку.
Напрыканцы хацелася б адзначыць адну невялікую дэталь. Усе, з кім мы сустрэліся на комплексе ў дзень нашага прыезду, мелі добры настрой і шчыра ўсміхаліся. І ў гэтым, і ў тым, як актыўна жывёлаводы браліся кожны за сваю справу, адчувалася галоўнае: упэўненасць у сваіх сілах і ў заўтрашнім дні…
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024