На ўборцы рапсу рэпетыцыю перад жнівом праводзяць рассветаўцы

На ўборцы рапсу рэпетыцыю перад жнівом праводзяць рассветаўцы

Рассвет-рапс

Пазваніўшы ва ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама папрасіла раённую зводку аб правядзенні работ па ўборцы рапсу. Аказваецца, нягледзячы на не зусім спрыяльнае надвор’е, аграрыі раёна імкнуцца з максімальнай аддачай выкарыстоўваць кожную пагодную хвіліну, аб чым сведчаць лічбы аб хо­дзе правядзення ўборачных работ.
Так, па стане на раніцу 16 ліпеня ў раёне рапс быў убраны на 1092 га (40% да задання) пры сярэдняй ураджайнасці 19 ц/га. На рахунку працаўнікоў “Рассвета” — 346 га пры ўра­джайнасці маслічнай культуры ў 31 ц/га. Больш за 60% плошчаў рапсу ўбралі ў КСУП “Жылічы, з кожнага гектара тут атрымліваюць па 24 цэнтнера. Больш чым на 190 га ўбраны рапс у РАПТЗ, на круг тут выходзіць па 18 цэнтнераў, а ў КСУП “Ніва-Барсукі” з абмалочаных 137 га атрымалі па 17 ц/га.
Вось і ў мінулыя выхадныя працаўнікі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” літаральна напераганкі з кропелькамі дажджу, які карэкціраваў ход правядзен­ня работ, “змагаліся” за ўраджай рапсу. А інакш і нельга: прамарудзіш — струкі патрэскаюцца, і дробненькае зерне высыплецца на зямлю, а гэта недабор ураджаю, не паступіўшыя ў касу грошы ад продажу маслічнай культуры.
Працоўны дэсант — без малога 8 камбайнаў, якімі кіруюць вопытныя камбайнеры Мікалай Дрозд, Ігар Жэлдак, Іван Кавалеўскі, Аляксандр Міхалькоў, Аляксандр Бяляўскі, Максім Юркавец, Юрый Асташоў і Мікалай Белакурскі, хутка і якасна распачаў уборачную кампанію. Нездарма ўборку рапсу называюць рэпетыцыяй перад жнівом. Рассветаўскія механізатары, паспрабаваўшы свае машыны ў дзеянні, яшчэ раз пераканаліся ў тым, што якасна падрыхтавалі камбайны да жніва. А гэта дае надзею, што падчас гарачай пары ўборкі збожжавых культур агрэгаты адпрацуюць без збояў і значных паломак.
Сёлетні год, нягледзячы на ўсе сюрпрызы надвор’я, парадаваў рассветаўцаў багатым ураджаем рапсу. І заслуга ў гэтым кожнага: кіраўніцтва сельгаставарыства, механізатараў, спецыялістаў агранамічнай і хімічнай службаў.
Людміла СЯМЁНАВА.
На здымку: старшыя камбайнеры Мікалай Дрозд, Аляксандр Бяляўскі (у цэнтры) і камбайнеры Андрэй Дрозд, Ігар Лаўроў.

Последние новости

Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024