Трапіў у дэсант — ганарыся!..

Трапіў у дэсант — ганарыся!..

ВДВ-3

Сіла, мужнасць, гонар… Гэтыя і шмат іншых лепшых чалавечых якасцей характарызуюць прадстаўнікоў адной з элітных кагортаў армейцаў — паветраных дэсантнікаў. Менавіта яны па праву лічацца авангардам нашай арміі, і менавіта ім наканавана вырашаць першымі самыя складаныя і небяспечныя баявыя задачы. Ёсць у дэсантнікаў яркая прымаўка: “Трапіў у ПДВ (паветрана-дэсантныя войскі) — ганарыся, не трапіў — радуйся!..”.

Пра службу ў арміі ў Івана Пархамовіча іншых думак не ўзнікала: ісці служыць абавязкова. “Які ты мужчына, калі не служыў?” — такая пазіцыя наогул была ў большасці юнакоў яго пакалення 80-х. У Валосавічы з Ахоціч сям’я Пархамовічаў перабралася, калі самаму маленькаму з пецярых братоў Івану было 3 гады. Не стала на той момант бацькі, і маці, каб пракарміць і вырасціць хлопцаў, давялося шукаць заробкаў. У тагачасным “Рассвеце” на жывёлагадоўчых фермах яны былі неблагія, аднак, і работа была адпаведна няпростая. Сыны разумелі гэта, а таму імкнуліся ва ўсім дапамагаць маці. Усе змалку фізічна гартаваліся, займаліся спортам.
Асабліва ў плане спартыўным пераўзышоў братоў малодшы з іх. Іван падчас вучобы ў Мышкавіцкай СШ актыўна займаўся веласпортам, лёгкай атлетыкай. У апошнім відзе спорту наогул дабіўся высокіх рэзультатаў: быў уключаны ў юнацкую зборную Беларусі. Захапіўся японскай барацьбой — каратэ. А думкі ў той час у старшакласніка былі ў асноўным пра будучую службу. І не проста службу, а ў эліце — паветрана-дэсантных войсках. Нездарма юнак прайшоў парашутныя курсы ў Сычкаве Бабруйскага раёна і зрабіў тры скачкі з парашутам.
Многіх юнакоў-аднагодак Івана, былых вучняў Мышкавіцкай школы, закранула вайна ў Афганістане. З гонарам выконвалі свой вайсковы абавязак Мікалай Клімовіч, Васіль Бяляўскі, Рыгор Грэк, Ігар Ерамейка, Уладзімір Шырокі. Усім ім, як і Івану Пархамовічу, пашчасціла вярнуцца дадому. Каму — з раненнямі, каму — з калецтвам, але, галоўнае, — жывымі, на радасць родным і блізкім. Але да гэтатага было яшчэ далёка…

ВДВ-2На армейскую службу Івана Пархамовіча прызвалі ў 1984-м. “Вучэбку” праходзіў у літоўскім Гайжунаі. Менавіта тут рыхтавалася на той час папаўненне для кантынгента савецкіх войскаў у Афганістане. Паўгода разам з саслужыўцамі Іван загартоўваў цела і дух перад далейшымі баявымі дзеяннямі, а заадно атрымаў вайсковую спецыяльнасць аператара-наводчыка баявой машыны дэсанта.
У Афган адбіралі найбольш падрыхтаваных байцоў. У іх лік трапіў і Пархамовіч. І вось самалёт з вайсковым папаўненнем прызямліўся ў Кабуле. Наш зямляк залічваецца ў 317 полк — адзін з элітных. Месцам далейшай службы стала правінцыя Заболь паміж гарадамі Газні і Кандагар — скрыжаванне караванных шляхоў. Расказ­ваючы пра тое, як трапіў сюды, ветэран прыгадаў цікавы жыццёвы эпізод. За два тыдні да таго, як прызваўся на службу, Іван у сне ўбачыў, як у вайсковай форме — так званай “афганцы” — ляцеў над гарамі на верталёце, хаця ніколі на ім не лётаў, і формы такой не бачыў. А калі на яве падлятаў да мястэчка Шахджой у правінцыі Заболь, ужо з верталёта ўбачыў увесь той пейзаж, што быў у сне. Відаць, служба тут была наканавана салдату лёсам…
Шмат баявых паходаў на распаленай зямлі Афгана было ў аператара-наводчыка БТР Івана Пархамовіча. А яму вельмі хацелася трапіць на службу ў разведку. І мары аднойчы прыйшоў час здзейсніцца. Вырашыў усё выпадак. 8-я рота, дзе служыў герой гэтых радкоў, стая­ла на заставе. Раптам з запусцелага побач кішлака душманы пачалі масіраваны абстрэл з кулямёта. Нядоўга раздумваючы, Іван Пархамовіч заскочыў у БТР. Рацыя працавала толькі на прыём. Па ёй камандзір узвода, які знаходзіўся на назіральным пункце, скарэкціраваў агонь. Іван з першай кулямётнай чаргі “зняў” баявы варожы разлік і выратаваў сваіх таварышаў. За гэта баец з Кіраўшчыны быў прадстаўлены да медаля “За баявыя зас­лугі” і пераведзены ў батальён разведкі.
Горныя паходы разведчыкаў былі, бадай, самымі рызыковымі. Ніколі нельга было прадугле­дзець, адкуль па савецкіх байцах можа пачацца варожы абстрэл. Асаблівую небяспеку ўяўлялі так званыя кірызы — зроб­леныя душманамі хады ў гарах, з якіх яны маглі ў любы момант з’явіцца і там жа хутка знікнуць. У адным з паходаў Іван Пархамовіч з баявымі таварышамі трапіў пад такі абстрэл і быў на валасок ад смерці. Выбуховай хваляй ад мінамётнай міны салдата адкінула на некалькі метраў, кантузіла, а камянямі па­шкодзіла плячо. Але і ў гэты, і ў іншыя моманты вайны юнаку з Кіраўшчыны па­шчасціла выжыць.
ВДВ-ПархА вось губляць сяброў Івану давялося не аднойчы. Загінуўшыя байцы-аднапалчане і сёння стаяць перад вачыма, нібыта жывыя. Ніколі не забудзе воін таго братэрства, сяброўства, якія былі ў Афгане. Кожны прыкрываў свайго таварыша. І не было па­дзелу на нацыя­нальнасці — усе жылі і служылі, нібыта адна вялікая сям’я. Разам хадзілі ў баявыя паходы, разам сумавалі па Радзіме. Запомніўся Івану назаўсёды такі эпізод. У адным з “пра­чэсванняў” апусцелага кішлака на паўпустыннай мясцовасці трапіў на вочы яму невялікі кусцік травы, вельмі падобнай на асаку. Сэрца сціснула ад успамінаў пра родны дом, нібыта ў душы штосьці перавярнулася. “А вось дома, — заўважае ветэран-афганец, — мы далёка не заўсёды звяртаем увагу на такія дэталі. Не чуем, як спяваюць птушкі, як шуміць трава… Як жа важна даражыць кожным момантам, кожным імгненнем у жыцці!..”.
Іван Пархамовіч сумленна прайшоў усю салдацкую службу, не шукаючы лёгкіх шляхоў. На Радзіму вярнуўся разам са сваім сябрам Васілём Бяляўскім. Лёс вельмі шчыльна звязаў абодвух: разам сядзелі за адной партай у школе, у адзін дзень прызваліся на службу, разам прайшлі “вучэбку”, трапілі ў адзін полк, толькі ваявалі ў розных месцах.
2 жніўня — асаблівы дзень для былых дэсантнікаў, хаця былых, як самі адзначаюць, не бывае. У гэты дзень яны зноў збяруцца разам, успомняць баявыя паходы, сяброў — тых, хто выжыў у гэтай вайне, і тых, каму наканавана было застацца вечна маладымі. І паветрана-дэсантныя войскі для кожнага, хто служыў у іх, назаўсёды будуць сімвалам вялікага патрыятызму, гонару і годнасці.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара і з сямейнага архіву І.Л.Пархамовіча.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024