У ліку ўзнагароджаных на свяце “Купалле” было нямала прадстаўнікоў Кіраўшчыны

У ліку ўзнагароджаных  на свяце “Купалле” было нямала прадстаўнікоў Кіраўшчыны

Александрыйка-1

Традыцыйна ў межах свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”) адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці па выніках работы за 2017 год.

Прыемна і ганарова, што ў ліку ўзнагароджаных было нямала прадстаўнікоў Кіраўшчыны.

Вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі падкрэсліў, што адказная і нялёгкая праца сяльчан заўжды карыстаецца асаблівай пашанай і павагай: сфера, у якой яны працуюць, застаецца адной з важнейшых як для эканомікі рэгіёна, так і для дабрабыту ўсіх жыхароў Прыдняпроўскага краю і краіны.

 Мінулы год, адзначыў губернатар, выдаўся вельмі насычаным і напружаным. Магілёўская вобласць атрымала няхай не рэкордны, але з улікам пагодных умоў — дастойны намалот збожжавых і зернебабовых культур, быў вырашчаны добры ўраджай рапсу, цукровых буракоў, ільну-даўгунцу, бульбы, кукурузы, агародніны, грамадскае пагалоўе забяспечылі травянымі кармамі.

У АПК вобласці створана трывалая матэрыяльна-тэхнічная база, якая дазваляе істотна павысіць эфектыўнасць вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. 

  Аграрыі рэгіёна, працягваў Уладзімір Даманеўскі, не спыняюцца на дасягнутым, імкнуцца рэалізаваць свой патэнцыял, пастаянна шукаюць новыя падыходы і формы гаспадарання на сяле, эфектыўна выкарыстоўваюць сельскагаспадарчыя землі. Як рэзультат, у вобласці павялічылася колькасць раёнаў і гаспадарак, якія дасягнулі ўраджайнасці ў 50-70 ц/га і вышэй.

Быў адзначаны ўклад сельгасарганізацый у нарыхтоўку кармоў для грамадскага пагалоўя жывёлы ў гэтым годзе.

Уладзімір Даманеўскі асабліва падкрэсліў, што рэальных рэзультатаў дабіваецца толькі той, хто любіць сваю справу ўсёй душой і гатовы штодня працаваць ад зары да зары.

За дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў 2017 годзе і выкананне ўмоў абласнога спаборніцтва дыпломамі Магілёўскага аблвыканкама былі ўзнагароджаны пераможцы ў розных намінацыях. Шэрагу перадавікоў сельгасвытворчасці ўручаны Ганаровыя граматы аблвыканкама, аб’яўлены падзякі.

Кіраўскі раён адзначаны дыпломам I ступені ў намінацыі “Вытворчасць цукровых буракоў”: узнагароду прымалі старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў і яго першы намеснік — начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Сухадольскі.

У названай намінацыі сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў) дыпломам I ступені ўзнагароджаны КСУП “Ніва-Барсукі”, дыпломам II ступені — ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”: яны былі ўручаны кіраўнікам гаспадарак Івану Рыняку і Аляксандру Багелю.

Дырэктара “Рассвета” Аляксандра Багеля далей зноў запрасілі на святочную сцэну: калектыў акцыянернага таварыства заваяваў дыпломы I ступені за вытворчасць агародніны адкрытага грунту і закрытага грунту сярод спецыялізаваных сельгасарганізацый.

Вылучыліся жывёлавода і механізатары нашага раёна ў намінацыі “Лепшыя работнікі, занятыя ў сельскагаспадарчай вытворчасці”.

 Сярод звёнаў аператараў машыннага даення, дасягнуўшых найвышэйшых надояў малака ад каровы (пры даенні ў даільных залах) у лік лепшых увайшлі звёны КСУП “Чырвоны баец” у саставе Анжэлы Кузьміч, Галіны Здункевіч і ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Алены Дзікарэвіч,  Ірыны Міхалап.

Сярод аператараў жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм па вырошчванні БРЖ да 6-месячнага ўзросту, дасягнуўшых найвышэйшых сярэднясутачных прываг маладняку БРЖ пры яго захаванасці не менш 95% адзначана Кацярына Вяроўкіна з “Рассвета”, сярод аператараў па вырошчванні БРЖ старэй 6-месячнага ўзросту, дасягнкўшых найвышэйшых сярэднясутачных прываг БРЖ — Валянціна Сяргейчык з КСУП “Ніва-Барсукі”.

Сярод тэхнікаў, занятых штучным асемяненнем свінаматак, дасягнуўшых найбольшага выхаду парасят ад 100 асноўных свінаматак, але не менш 2200 парасят дыпломам узнагароджана звяно КСУП “Чырвоны баец” у саставе Сяргея Піменава і Аляксандра Хархалёва.

У ліку лідараў вобласці — і нашы механізатары, якія забяспечылі найвышэйшую выпрацоўку эталонных гектараў на ўмоўны трактар: Юрый Каранкевіч з “Рассвета” і Раман Канавалаў з КСУП “Жылічы”.

Сярод цяплічніц, якія дасягнулі найвышэйшай ураджайнасці агародніны з 1 кв. м на абслугоўваемай плошчы закрытага грунту, дыплом атрымала Людміла Кахновіч з “Рассвета”.

Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама была ўзнагароджана брыгадзір жывёлагадоўчай брыгады СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Ірына Краўцова.

Прывітальныя і ўдзячныя словы ў адрас перадавікоў АПК вобласці выказаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гракун. Ён уручыў Ганаровыя граматы Міністэрства пераможцам Рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2017 годзе, у тым ліку — дырэктару КСУП “Жылічы” Міхаілу Агафонаву.

Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны дырэктар КСУП “Ніва-Барсукі” Іван Рыняк.

У саставе групы, якая ўручыла каравай ад працаўнікоў Магілёўшчыны — сімвал багацця і працвітання роднай зямлі — старшыні Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалаю Лабушаву і старшыні Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Віктару Гейдэлю, быў трактарыст-машыніст КСУП “Ніва-Барсукі” Аляксандр Петранкоў, узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені, ордэнам Пашаны і медалём “За працоўныя заслугі”.

Ад імя аграрыяў вобласці на святочнай сцэне слова трымаў дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель, які запэўніў кіраўніцтва рэгіёна, што працаўнікі аграпрамысловага комплексу прыкладуць усе намаганні, свой вопыт і прафесіяналізм, каб з гонарам выканаць пастаўленыя перад імі задачы, у тым ліку падчас прадстаячай уборачнай кампаніі.

Урачыстую цырымонію суправаджала музыка аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л.Л.Іванова Магілёўскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалая Алданава.

Выдатным музычным падарункам для аграрыяў і гасцей свята стаў канцэрт заслужанага артыста Расіі вядомага аўтара і спевака Сяргея Трафімава, а таксама дзяржаўнага тэатра танца “Казакі Расіі”.

На свяце сярод шматлікіх творчых пляцовак актыўна заявілі аб сабе культработнікі нашага раёна. Тут не абышлося без поспехаў. Так, у конкурсе-прэзентацыі купальскага карнавальнага і раставога касцюма “Купаліш і Купалінка” дыплом пераможцы за лепшы мужчынскі купальскі касцюм атрымаў прадстаўнік Кіраўшчыны Андрэй Калеснікаў.

Інтарэс удзельнікаў і гасцей выклікала прэзентацыя раённага фестывалю “Сенафэст”.

Людна было і каля гандлёвых павільёнаў Кіраўскага райспажыўтаварыства: прапаноўваемыя смачныя стравы карысталіся папулярнасцю.

Шмат жыхароў раёна пабывала на выставах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар-класах, канцэртнай праграме ў межах Дзён культуры Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.  

У чарговы раз свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”) пакінула яркія незабыўныя ўражанні.

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Александрыйка-2

Александрыйка-3

Александрыйка-4

Александрыйка-5

Александрия-18-1

Александрыйка-6

Александрыйка-7

Александрийка-16

_MG_04462

Александрийка-17

Александрийка-12

Александрийка-11
Александрийка-10

Александрыйка-9

Александрийка-13

Александрийка-14

Александрийка-15

Александрийка-18

 

 

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024