У Кіраўску прайшла традыцыйная жнівеньская нарада педагогаў (фотарэпартаж)

У Кіраўску прайшла традыцыйная жнівеньская нарада педагогаў (фотарэпартаж)

 

Ваша пачэсная справа — жыццё адкрываць другому… Гэтак пра ганаровую місію настаўніка сказана ў паэтычных радках. А сур’ёзна і дэталёва пра здабыткі сістэмы адукацыі раёна і задачы на новы навучальны год ішла размова ў мінулую сераду на жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі. Гэты форум стаў не проста традыцыяй, а прафесійным інструментам упраўлення, накіраваным на дасягненне канчатковых мэт дзейнасці галіны — навучанне, выхаванне і развіццё дзіцяці.

Сёлетняя канферэнцыя прайшла пад слоганам “Рэгіянальная сістэма адукацыі: даступнасць, якасць, эфектыўнасць”.

У рабоце педагагічнага форуму, які адбыўся ў раённым Доме культуры,  прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, начальнік аддзела планавання і каардынацыі павышэння кваліфікацыі кадраў Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі Наталля Грышанава, члены райвыканкама, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, старшыні прафкамаў, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый раёна і, зразумела, работнікі ўстаноў адукацыі, ветэраны педагагічнай працы.

Віншуючы іх з пачаткам новага навучальнага года, кіраўнік раёна Аляксандр Бутараў адзначыў што сёння адукацыя, веды і вопыт асабліва запатрабаваны ў грамадстве. Беларусь ідзе па шляху мадэрнізацыі і інавацыйнага развіцця, народнай гаспадарцы патрэбны высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія ўмеюць думаць творча і знаходзіць рацыянальныя рашэнні. Таму, падкрэсліў старшыня райвыканкама, адным з галоўных прыярытэтаў у раёне з’яўляецца падтрымка сістэмы адукацыі, стварэнне неабходных умоў для яе эфектыўнага развіцця.  На правядзенне рамонтных работ, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі да 2018-2019 навучальнага года з раённага бюджэту выдзелена больш 200 тыс. руб.; шэфскімі арганізацыямі, папячыцельскімі саветамі аказана дапамога на суму 9 тыс. руб. “Сацыяльныя інвестыцыі” прыносяць рэзультаты. Па выніках дзейнасці за 2017 год СШ №2 імя К.П.Арлоўскага ў штогадовым спаборніцтве сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вобласці заняла 2 месца. У мінулым навучальным годзе вучнямі і педагогамі заваявана 216 дыпломаў абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

127 вучняў 3-8 класаў , 35 — 9-11 класаў сталі прызёрамі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. На трэцім яе этапе вучань СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Кірыл Акуліч заваяваў дыплом II ступені па фізіцы. Вучань Жыліцкай СШ Віталь Арлоўскі стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу навуковых эколага-біялагічных работ, узнагароджаны другой прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў, унесены ў Банк дадзеных адоранай моладзі Беларусі.

Іван Балахнін з Мышкавіцкай СШ стаў пераможцам XIX Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачамі дзяцей”. А Лізавета Арэшка з Жыліцкай СШ — пераможца рэспубліканскага конкурсу юных паэтаў і празаікаў “Слова ў пераплёце”.

Як падкрэсліў Аляксандр Бутараў, у раёне працягваецца работа па сацыяльнай падтрымцы вучняў, маючых высокі ўзровень навучальных дасягненняў, асаблівыя поспехі ў доследнай, спартыўнай дзейнасці. У мінулым годзе заахвочвальнымі грашовымі прэміямі ўзнагароджана 11 вучняў, у 1 паўгоддзі гэтага года — Кірыл Акуліч і педагог, які падрыхтаваў пераможцу трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы, Уладзімір Касцючэнка.

Прафесійная кампетэнцыя педагогаў пацвярджаецца вынікамі іх удзелу ў навукова-практычных канферэнцыях і конкурсах. У гэтым плане вылучыліся педагогі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Валянціна Яскевіч, Наталля Максіменка, Алена Каранкевіч, Барчыцкага НПК ДС-СШ Яўген Рышкевіч,  СШ №1 г.Кіраўска Вера Гаўрылава, прадстаўнікі ЦДАДіМ: кіраўнікі ўзорнай студыі юнага мадэльера “Жамчужына” Таццяна Рудак і Эльвіра Перадня, Наталля Стэльмах.

Высокі ўзровень падрыхтоўкі нашых спартсменаў дазволіў ім стаць прызёрамі абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў. Веласіпедыстцы Ганне Васільковай у жніўні прысвоена званне “Майстар спорту Рэспублікі Беларусь”, Аксана Салаўёва стала сярэбраным прызёрам Чэмпіянату Еўропы па веласпорце на трэку. Выхаванцы Кіраўскай СДЮШАР сталі пераможцамі і прызёрамі ў першынствах Магілёўскай вобласці па кожным з 4-х відаў спорту, прызёрамі першынстваў Рэспублікі Беларусь па валейболе, у Спартакіядзе школьнікаў па цяжкай атлетыцы.

Увогуле, падкрэсліў старшыня райвыканкама, наяўны педагагічны патэнцыял, створаныя ўмовы для развіцця асобы вучняў і выхаванцаў дазволілі аддзелу па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ў другі раз стаць пераможцамі абласнога спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы па ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці ў 2017 годзе, а таксама ўпершыню заняць 3 месца ў спаборніцтве гарадоў і раёнаў вобласці па развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму за мінулы год.

  Аляксандр Бутараў уручыў Ганаровую грамату райвыканкама за добрасумленную працу ў сістэме адукацыі раёна высокі прафесіяналізм у рабоце, значны асабісты ўклад у стварэнне спрыяльных умоў для навучання і выхавання вучняў дырэктару СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Галіне Русецкай, Падзячнае пісьмо райвыканкама —  за прафесійнае майстэрства, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні вучняў — намесніку дырэктара па навучальнай рабоце Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева Алене Гайдук. Прэмію райвыканкама атрымаў настаўнік фізікі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Уладзімір Касцючэнка.

Удзельнікаў канферэнцыі шчыра павіншавала і выказала пажаданні эфектыўнай работы ў новым навучальным годзе начальнік аддзела планавання і каардынацыі павышэння кваліфікацыі кадраў Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі Наталля Грышанава. Яна ўручыла Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама музычнаму кіраўніку ясляў-садка “Вясёлка” аг.Мышкавічы Таццяне Гаўрыленка, настаўніку матэматыкі СШ №1 Веры Гаўрылавай, намесніку дырэктара па навучальнай рабоце СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Алене Каранкевіч.

Вынікі работы сістэмы адукацыі раёна па рэалізацыі аноўных напрамкаў адукацыйнага працэсу падвяла начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Траццякова і акрэсліла задачы на перспектыву.

Былі адзначаны станоўчыя тэндэнцыі ў дзейнасці. Дзякуючы мэтанакіраванай рабоце па развіцці кадравага патэнцыялу ўстаноў адукацыі педагогі маюць дастатковы адукацыйны ўзровень для эфектыўнага вырашэння вызначаных перад імі задач. У 91,4% — вышэйшая адукацыя, з кожным годам павышаецца ўзровень кваліфікацыйнага ўзроўню настаўнікаў.

Наталля Траццякова спынілася на прыярытэтных напрамках дашкольнай адукацыі, адзначыла, што ахоп дзяцей 5-гадовага ўзросту падрыхтоўкай да школы склаў 100%, дашкольнай адукацыяй ва ўзросце ад 3 да 6 год складае 96% (2016 г. — 90%), паведаміла аб павелічэнні колькасці новых форм дашкольнай адукацыі.

Гаворачы аб развіцці сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі, кіраўнік аддзела адзначыла, што на высокім і дастатковым узроўнях абучанасці закончылі мінулы навучальны год 64,2% вучняў, найбольш высокі паказчык – у СШ №2 імя К.П.Арлоўскага (78,4%), Жыліцкай СШ (72%), Мышкавіцкай СШ (71%).

Важнымі паказчыкамі ацэнкі прафесійнай дзейнасці настаўнікаў з’яўляюцца якасныя і колькасныя паказчыкі выніковасці ўдзелу вучняў у рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах, рэспубліканскіх конкурсах работ творчага характару. Найбольшую колькасць дыпломаў алімпіяды атрымалі рабяты з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага – 14. Павялічылася колькасць дыпломаў у Баравіцкай, Жыліцкай, Мышкавіцкай сярэдніх школ.

Наталля Траццякова заўважыла, што прымаемыя меры арганізацыйна-кіраўніцкага характару не дазволілі ажыццявіць якасную падрыхтоўку вучняў да ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды на патрабуемам узроўні. Разам з тым, на рахунку вучняў — больш 15 дыпломаў рознага ўзроўню ў адкрытых міжнародных алімпіядах, 2 дыпломы ў абласной алімпіядзе завочнай шматпрадметнай школы па матэматыцы.

З мэтай павышэння выніковасці алімпіяднага руху, падкрэсліла дакладчык,  звяртаючыся да педагогаў, неабходна працягваць укараненне новых метадаў і форм работы з вучнямі, выкарыстоўваць вопыт устаноў адукацыі, якія маюць лепшыя рэзультаты, патрэбна і ўзмацненне адказнасці за вынікі ўдзелу вучняў у алімпіяднай дзейнасці.

Была прааналізавана доследная дзейнасць вучняў, адзначана, што яе неабходна і далей разглядаць як адзін з асноўных шляхоў рэалізацыі інтэлектуальна-творчага патэнцыялу рабят, павышэння якасці адукацыі.

У раёне назіраецца станоўчая дынаміка ахопу спецыяльнай адукацыяй дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця: дадзены паказчык за два апошнія гады — 100%.

Была таксама падкрэслена роля дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі — яго эфектыўнасць у раёне пацвярджаецца шматлікімі дасягненнямі выхаванцаў. А ахоп дзяцей дадатковай адукацыяй у раёне склаў 66,7% (1301 чалавек), што вышэй абласнога і рэспубліканскага паказчыкаў.

Асноўны накірунак дзейнасці ў шосты школьны дзень — фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа. Асаблівае месца адводзіцца раённай, абласной, рэспубліканскай алімпіядам школьнікаў. У 10 раз запар пераможцам раённай Спартакіяды стала каманда Паўлавіцкай СШ імя А.Р.Худалеева (настаўнік фізічнай культуры і здароўя Валерый Вароніч).

Наталля Траццякова ахарактарызавала поспехі спартсменаў у спаборніцтвах розных узроўняў, адзначыла, што ў другі раз запар на іх рахунку — 3 месца ў агульнакамандным заліку абласной Спартакіяды школьнікаў. Нямала спартыўных поспехаў і ў выхаванцаў СДЮШАР.

Як бачна, сістэма адукацыі раёна пацвердзіла гатоўнасць і магчымасць працаваць якасна і прафесійна. Кіраўнік адзначыла напрамкі, па якіх неабходна мэтанакіравана працаваць у новым навучальным годзе.

 Шэраг работнікаў устаноў адукацыі, дасягнуўшых высокіх рэзультатаў у мінулым навучальным годзе, быў узнагароджаны Ганаровай граматай аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

У ходзе канферэнцыі таксама падвялі вынікі падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года: Дыплом аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і грашовую прэмію ў 10 б.в. атрымалі калектывы СШ №1, СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, Барчыцкага НПК, Дабаснянскага НПК, Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, Мышкавіцкай СШ, ясляў-садкоў аг.Мышкавічы,  №4, в.Пацава Слабада, Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, Стайкаўскага НПК, калектывы шэрагу ўстаноў адукацыі ўзнагароджаны дыпломамі і прэміямі ў 9 б.в.

Ушаноўвалі і трыўмфатараў круглагадовай Спартакіяды школьнікаў: пераходны кубак, дыплом 1 ступені, грашовая прэмія — на рахунку Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, дыпломы ІІ і ІІІ ступеней, прэміі атрымалі адпаведна СШ №1 і Мышкавіцкая СШ. Ганаровыя граматы аддзела былі ўручаны настаўнікам Валерыю Варонічу, Аляксандру Каранкевічу, Аляксандру Якаўцу.

Эстафету віншаванняў і пажаданняў працягвала старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ніна Якімчанка, узнагароды за актыўную работу па развіцці фізічнай культуры і спорту, дасягнутыя вынікі ў раённай спартакіядзе работнікаў адукацыі атрымалі старшыні прафсаюзных камітэтаў: Аляксандр Каранкевіч — СШ №1 (1 месца), Сяргей Садоўнікаў — СШ №2 імя К.П.Арлоўскага (2 месца), Ірына Бабіцкая — Чыгірынская СШ (3 месца).

Сцэнарый канферэнцыі ўключаў шмат цікавых сюжэтаў з удзелам настаўнікаў і вучняў, музычных нумароў, якія суправаджаліся шчодрымі апладысментамі, у тым ліку выступленне вакальнага ансамбля ветэранаў педагагічнай працы. 

А потым уся зала шчыра вітала на сцэне новую змену — васьмёра маладых спецыялістаў, якія сёлета пачынаюць працоўны шлях ва ўстановах адукацыі раёна: выхавальніка ясляў-садка №2 Сяргея Храмцова, настаўніка гісторыі Барчыцкага НПК ДС-СШ Вераніку Няфёдаву, выхавальніка ясляў-садка в.Пацава Слабада Ніну Рудую, настаўніка-лагапеда СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Наталлю Папкову, настаўніка рускай мовы і літаратуры Любоніцкага НПК ДС-СШ Марыну Карпаву, педагогаў ЦДАДіМ Крысціну Караткевіч і Аліну Прыгажаеву, настаўніка фізічнай культуры і здароўя Баравіцкай СШ Ганну Слабукову.

Наталля Папкова адзначыла, што для яе асабліва сімвалічна пачынаць прафесійны шлях у родным раёне ў Год малой радзімы.

…Пачынаецца новы навучальны год, і ўсё паўторыцца зноў: урокі і перапынкі, кантрольныя і экзамены, падзенні і ўзлёты. І гэта час творчага натхнення, цікавых адкрыццяў, значных здзяйсненняў. У добры шлях!

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.



Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024