У в.Боркі на Кіраўшчыне адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці яе жыхароў, зажыва спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны

У апошнюю нядзелю жніўня, па традыцыі, у в.Боркі адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці яе жыхароў, зажыва спаленых нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

На мемарыяльным комплексе “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” сабраліся ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, раённых структур грамадскіх аб’яднанняў, духавенства, моладзь, мясцовыя жыхары.

У мітынгу-рэквіеме прнялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Сухадольскі. У ліку ганаровых гасцей былі старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Анатоль Глаз, старшыня абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Аляксандр Казека, настаяцель Свята-Пакроўскага храма г.Кіраўска пратаіерэй Дзмітрый Первій.  

І зноў былі нагаданы знаёмыя ўсім кіраўчанам падзеі таго жудаснага дня 15 чэрвеня 1942 года, калі фашысцкія карнікі расстралялі і спалілі жывымі 1800 мірных жыхароў Борак і прылягаючых пасёлкаў.

Памяць аб той трагедыі жыве ў сэрцы кожнага, адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, звяртаючыся да прысутных. Страшэнныя здзекі, насілле, карніцкія аперацыі, спаленыя вёскі не зламалі кіраўчан, яны мужна браліся за зброю, папаўнялі рады партызанскіх атрадаў і брыгад, уключаліся ў барацьбу супраць ненавіснага ворага.

“Трагедыя ў Борках заўжды будзе нагадваць нам пра ахвяры фашызму на беларускай зямлі, пра тыя вёскі, якія спалілі гітлераўцы разам з жыхарамі, пра кожнага героя, загінуўшага за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы. У нас няма права на забыццё!” — падкрэсліла Галіна Слабоднікава.

Нашы салдаты, заваяваўшы Перамогу, аднавілі і ўзнялі на новы ўзровень народную гаспадарку. Жыццё старэйшага пакалення — прыклад мужнасці, гераізму і адданасці Радзіме. Маладое пакаленне па праву ганарыцца землякамі, якія ўнеслі дастойны ўклад у вялікую справу на карысць працвітання і незалежнасці Беларусі.

Пра адметныя старонкі вайны нагадаў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Анатоль Глаз. Ён адзначыў, што  гэта наш свяшчэнны абавязак — зрабіць усё магчымае для ўвекавечання славы і памяці ваеннага пакалення, якое заваявала для нас Перамогу і мір. Трэба ўсім разам пастарацца, каб расшырыць экспазіцыю мемарыяла ў Борках: адкрыць філіял-музей,  уладкаваць возера смутку, сімвалічныя дамы таго часу, каб наступныя пакаленні маглі пакланіцца памяці людзей, нявінна загубленых тут фашысцкімі акупантамі.

Анатоль Ціханавіч паведаміў, што не так даўно з нямецкіх архіваў атрымана дакладная камандзіра карнікаў Дырлевангера, у якой падрабязна апісана аперацыя па знішчэнні Борак, блізляжачых пасёлкаў разам з жыхарамі і значацца 2123 чалавекі.

Усе, хто можа перадаць падрастаючаму пакаленню праўду аб той трагедыі, вайне, павінен гэта рабіць, заклікаў Анатоль Глаз: пакуль мы помнім, мы жывем!

Алесь Казека прачытаў радкі са сваёй паэмы “Марыйка” пра трагедыю ў Борках, дзе загінулі яго родныя — брат маці і сястра з дзеткамі 3 і 6 гадоў. Ён шчыра падзякаваў усім, хто неабыякава ставіцца да гэтай святой памяці і ад імя абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі ўручыў Падзячны ліст дырэктару СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларусьнафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Ігару Кузняцову: сёлета з яго дапамогай былі знойдзены спісы 600 прозвішчаў людзей, загінуўшых у той трагедыі. Справа гэтая вельмі важная, адзначыў паэт і паведаміў, што абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў выйшла з ініцыятывай перад Саюзнай дзяржавай аб унясенні ў яе бюджэт рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу на боркаўскай зямлі.

Ад імя маладога пакалення да прысутных звярнуўся дзевяцікласнік СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Вадзім Арцюхоў: “Розумам і сэрцам разумеем мы, якой цаной заваявана наша шчасце. Мы схіляем галовы перад памяццю нявінных ахвяр фашызму, і ў імя памяці загінуўшых ад імя моладзі Кіраўшчыны заклікаю берагчы мір і спакой на нашй зямлі!”.

Памяць загінуўшых была ўшанавана мінутай маўчання, да брацкай магілы і Сцяны памяці ўдзельнікі мітынгу-рэквіему ўсклалі вянкі і кветкі.

Жалобную заўпакойную ліцію адслужыў пратаіерэй Дзмітрый Первій.

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

 

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024