Кіраўскія журналісты — удзельнікі ХІІІ Беларускага міжнароднага форума

Кіраўскія журналісты — удзельнікі ХІІІ Беларускага міжнароднага форума

11-14 верасня ў Мінску прайшоў XIII Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак для медыяпрасторы», у якім прыняло ўдзел амаль 300 чалавек з 30 краін — СНД і далёкага замежжа. У ліку ўдзельнікаў медыяфоруму былі прадстаўнікі рэгіянальных СМІ Беларусі, у тым ліку раённай газеты “Кіравец”.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям Беларускага міжнароднага медыяфоруму, якое падчас пленарнага пасяджэння зачытаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. «Сучасная медыяпрастора не мае межаў, а лічбавыя тэхналогіі адкрылі шырокія магчымасці для творчасці і прадаставілі багаты выбар крыніц інфармацыі. Таму сёння журналісцкай супольнасці неабходна засяродзіць увагу на пытаннях захавання прафесійнай этыкі і норм маралі — такіх жа важных, як і свабоднае выказванне сваіх перакананняў», — было падкрэслена ў прывітанні.
Як адзначалася, сёлетні медыяфорум праводзіцца ў кантэксце рэалізацыі задач пераводу ў лічбавы фармат прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза, пабудовы лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства ў Беларусі, якасных змяненняў у дзейнасці сучасных медыя.
Асаблівая ўвага была нададзена лічбавым фарматам работы СМІ, укараненню новых тэхналогій медыяменеджменту, а таксама трансгранічным інфармацыйным выклікам і пагрозам, што спара­джаюцца актыўным уваходжаннем у грамадскае жыццё шматлікіх сеткавых выданняў.
У сваім выступленні на медыяфоруме міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч акрэсліў галоўную тэму размовы — інтэрнэт-рэсурсы як эфектыўны інструмент фарміравання грамадскай думкі. «Журналістаў часта абвінавачваюць у спробах маніпуляваць грамадскай свядомасцю, у нас бачаць арганізатараў інфармацыйных войнаў. Можа, усё значна прасцей, і журналісты ўсяго толькі шукаюць праўду, імкнуцца на словах пабудаваць дарогу ад рэальнай рэчаіснасці да ідэалаў жыццёвага ўладкавання? Але часта здараецца так, што слова становіцца каталізатарам, з’яўляецца грознай зброяй, страляе ў сэрца, душы, пранізвае свядомасць», — падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч. Ён адзначыў, што пяць месяцаў таму Кіраўнік дзяржавы звярнуўся да журналістаў, што іх задача фарміраваць канструктыўную грамадскую думку праз своечасовую аб’ектыўную падачу матэрыялу. Міністр заклікаў спрачацца з разуменнем, з павагай усіх каштоўнасцей свабоднага дэмакратычнага грамадства.
У ходзе пленарнага пасяджэння сваімі меркаваннямі падзяліліся вядомыя прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі з розных краін. Вызначаная тэма абмяркоўвалася вельмі зацікаўлена, з яскравымі прыкладамі, прывядзеннем дадзеных сацыялагічных даследаванняў.
Пасля пленарнага пасяджэння работа працягвалася па секцыях. Кіраўнікі рэгіянальных СМІ прынялі ўдзел у дзейнасці секцыі на базе ДУ “Адміністрацыя парка высокіх тэхналогій”. Тут адбылася панэльная дыскусія “Лічбавізацыя медыяпрасторы: новае аблічча традыцыйных СМІ”, дзе мадэратарамі выступілі першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі і дырэктар Еўразійскага камунікацыйнага цэнтра Аляксей Пілько.
Як адзначыў у ходзе форуму Павел Лёгкі, яго радуюць выказванні экспертаў, што друкаваныя СМІ будуць жыць і знаходзіць свайго чытача. Традыцыйныя СМІ не саступяць той сегмент медыярынку, які яны на сённяшні момант займаюць, і застануцца такімі ж аўтарытэтнымі, уплывовымі пляцоўкамі, карыстаючыміся даверам сваіх аудыторый.
“Мы сёння разумеем, што лічбавізацыя — гэта не толькі новыя пагрозы і выклікі, але і новыя магчымасці, — адзначыў Павел Лёгкі. — Важна разумна ўлічваць і ўсе рызыкі, і ўсе магчымасці, каб будаваць стратэгію сваіх выданняў і рабіць іх паспяховымі ў будучым”.
Па выніках работы медыяфоруму была прынята рэзалюцыя, у якой падкрэслена, што СМІ трэба кансалідаваць намаганні ў барацьбе з фэйкавай інфармацыяй і непрафесіяналізмам.
Медыяфорум даў магчымасць атрымаць новыя веды, абмяняцца вопытам з тым, каб выкарыстаць яго ў штодзённай рабоце.
Наталля ХАДАКОВА,
удзельнік XIII Беларускага міжнароднага медыяфоруму.

Юлія ЗАВІШАВА, удзельніца Летняй школы журналістыкі ад раённай газеты «Кіравец»:
— Летняя школа журналістыкі «Адукацыя журналіста ў кантэксце лічбавых тэхналогій» прайшла ў межах XIII Беларускага міжнароднага медыяфоруму «Партнёрства ў імя будучыні: лічбавы парадак для медыяпрасторы».
Заняткі адбыліся на базе факультэта журналістыкі БДУ. Студэнты, маладыя спецыялісты СМІ рэгіёнаў краіны мелі магчымасць пераняць каштоўны вопыт і веды ад старэйшых калег: спікерамі выступілі першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Павел Лёгкі, галоўныя рэдактары вядомых беларускіх і расійскіх выданняў, палітолаг і шэф-рэдактар «СОНАР-2050» Сямён Уралаў, першы намеснік Генеральнага дырэктара ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» Вадзім Шчаглоў, генеральны дырэктар агенцтва міжнароднай інфармацыі «Trend» Ільгар Гусейнаў і інш.
Заняткі праходзілі ў форме майстар-класаў, семінараў і лекцый. Слухачы даведаліся пра спецыфіку міжнароднай інфармацыі, вучыліся прымяняць тэхналогіі ХХІ стагоддзя на практыцы і вымяраць эфектыўнасць ўздзеяння інтэрнэт-рэсурсаў, разглядалі шляхі развіцця, праблемы і перспектывы рэгіянальных СМІ ў эпоху цыфравізацыі. Усе жадаючыя маглі задаць свае пытанні, атрымаць каштоўную параду з вуснаў прафесіяналаў.
У цэлым гэта мерапрыемства ў чарговы раз стала выдатнай магчымасцю атрымаць перадавы вопыт у пытаннях сучаснай журналістыкі.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024