Месячнік па добраўпарадкаванні працягваецца на Кіраўшчыне

У раёне працягваюцца работы ў межах абласнога месячніка па добраўпарадкаванні, навядзення парадку на зямлі, рэалізуюцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да Года малой радзімы.
Аб работах, праводзімых на тэрыторыі Мышкавіцкага сельсавета, расказала старшыня гэтага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Камінская:

— Работы па навядзенні парадку ў населеных пунктах нашага сельсавета не прыпыняем літаральна ні на дзень. Так, на ўсіх грамадскіх могілках навялі санітарны парадак: правялі абкос пустазелля, выдалілі хмызняк, убралі паваленыя ветрам дрэвы, падрамантавалі агароджу.
На бягучым тыдні актыўнымі тэмпамі вядуцца работы па ўстаноўцы і афарбоўцы плоту на вуліцах у в.Букіно. Летась у гэтым населеным пункце было ўстаноўлена 600 пагонных метраў новага плоту. Сёлета — яшчэ 920 метраў: зараз якраз займаемся яго мантажом і паралельна афарбоўкай. Значную дапамогу ў правядзенні работ аказваюць калектывы Мышкавіцкага СДК, дзіцячага садка в.П.Слабада і Мышкавіцкай СШ.
На жаль, не заўсёды падтрымліваюць нашы добрыя пачынанні па добраўпарадкаванні і аказваюць пасільную дапамогу сяльчане. Вось і зараз, асабіста завітала да некаторых жыхароў в.Букіно, папрасіла дапамагчы з афарбоўкай новай агароджы, хаця б каля сваіх домаўладанняў. Прадастаўляем і фарбу, і пэн­дзаль. Але адгукнуўся толькі адзін чалавек. Хацелася б больш разумення і падтрымкі ад сяльчан. Мы ж займаемся агульнай справай: робім наш населены пункт, нашу Кі­раўшчыну больш прыгожымі, а ў дадзеным выпадку — уласныя падворкі грамадзян…
Паралельна вядуцца работы ў аг.Мышкавічы па дэмантажу плоту, які мае непрывабны выгляд. Займаемся абкашваннем грамадскіх тэрыторый.
На пастаяннай аснове праводзім абследаванне прыдамавых і прылягаючых тэрыторый грамадзян. Заклікаем іх наво­дзіць парадак, падтрымліваць у добрым стане агароджу, дамы, надворныя пабудовы. Сёлета намі выдадзена грамадзянам 270 прадпісанняў на ўхіленне выяўленых недахопаў. Прыемна, што многія адразу імкнуцца ўсё выправіць, навесці належны парадак.
Неацэнную дапамогу ў рабоце па інфармаванні насельніцтва па пытаннях добраўпарадкавання аказвае нашаму сельвыканкаму стараста в.Букіно Наталля Шчэрбіч. Хаця чалавек яна вельмі заняты, працуе загадчыкам мясцовай фермы, але заўсёды знаходзіць час, каб сустрэцца з сяльчанамі, правесці з імі растлумачальную работу, давесці да ведама пажылых лю­дзей неабходную інфармацыю. Таксама Наталля Іванаўна заўсёды прымае ўдзел у суботніках і грамадскіх работах. Пабольш бы нам такіх сумленных і адказных памочнікаў.
Значную работу правялі па скарачэнні колькасці пустуючых і драхлых дамоў у сельскай мясцовасці. У бягучым годзе “пазбавіліся” 9 такіх дамоў і 10 падмуркаў. Усе вызваленыя землі ўводзяцца ў севазварот. Гэтая работа будзе працягнута і надалей.
Мяркую, што дзякуючы падпісанаму Прэзідэнтам Беларусі 4 верасня бягучага года новаму указу №357 “Аб пусту­ючых і драхлых дамах” гэтыя работы ўдасца значна актывізаваць. Згодна дадзенага дакумента пустыя дамы будуць выяўляцца на працягу паўгода, і, калі ўладальнік не пацвердзіць жаданне прывесці дом і ўчастак у парадак і выкарыстоўваць іх па прызначэнні, у межах аднаго года будзе вызначаны іх далейшы лёс.
Работы ў межах месячніка па добраўпарадкаванні праводзім у адпаведнасці з зацверджаным планам-графікам. Падчас праведзенага членамі рабочай групы па кантролі за навя­дзеннем парадку і добраўпарадкавання тэрыторый раёна маніторынгу значных заўваг выказана не было. Было ўказана на неабходнасць актывізаваць работу па інфармаванні грамадзян наконт падтрымання ў належным стане прыдамавых і прылягаючых да домаўладанняў тэрыторый. Дзейнасць у гэтым накірунку намі актывізавана.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024