Мышкавіцкія школьнікі — пра родныя мясціны і землякоў

Мышкавіцкія школьнікі — пра родныя мясціны і землякоў

 

Калі глядзіш на карту свету, позірк міжвольна шукае месца, дзе жывеш. І тая маленькая, зусім непрыкметная кропачка ў вялікім свеце – родная сэрцу, бо гэта твая малая радзіма.

І тут самі сабою ўзгадваюцца словы з кнігі “Свята для сэрца” Анатоля Бензярука: “Адшукаць малую радзіму лёгка. Трэба толькі адчыніць дзверы, выйсці на ву­ліцу. Усё, што ўбачыш навокал, – гэта яна, твая малая радзіма. Твая рэчка. Тваё поле. І твой лёс. Твая школа. Твая першая настаўніца… І яшчэ шмат, шмат чаго”.
Вось і вучні Мышкавіцкай сярэдняй школы падчас урока “Мне выпала шчасце тут нара­дзіцца…” “выходзілі на вуліцу”, каб у чарговы раз паглядзець на сваю малую радзіму, “сустрэцца” з людзьмі, якія складаюць гісторыю не толькі аграгарадка Мышкавічы, але і далёка за яго межамі.
Пра герояў малой радзімы можна гаварыць бясконца!
Герой Савецкага Саюза і Герой Сацыялістычнай Працы Кірыла Пракопавіч Арлоўскі зрабіў усё для таго, каб пра калгас “Рассвет” ведалі і на тэрыторыі ўсяго былога Савецкага Саюза, і за яго межамі. У гонар славутага земляка названы многія вуліцы гарадоў Беларусі, навучальныя ўстановы. Яго імя носіць піянерская дружына Мышкавіцкай СШ.
Героі Савецкага Саюза Аляксандр Маркавіч Рабцэвіч і Фёдар Пракопавіч Нікіцін мужна змагаліся з ворагам падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Герой Сацыялістычнай Працы Хрысціна Цімафееўна Міхнёва, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы Васіль Канстанцінавіч Старавойтаў, якога жыхары Мышкавіч таксама лічаць сваім земляком, бо шмат гадоў свайго жыцця аддаў “Рассвету”, паказалі, што добрасумленная праца на роднай зямлі прыносіць павагу і гонар.
Поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы Людміла Нічыпараўна Палевіч таксама з годнасцю шчыравала ў гаспадарцы і ўнесла свой уклад у яе развіццё.
Ва ўзнагародным лісце нашага земляка афіцэра марской пяхоты Уладзіміра Анатольевіча Бяляўскага адзначана: “Толькі дзякуючы яго гераізму і мужнасці, праяўленым у баях з праўзыходзячымі сіламі бандфарміраванняў, падраздзяленне выканала баявую задачу, пазбегнуўшы буйных страт”. У 2006 годзе Уладзімір Анатольевіч быў узнагароджаны Залатой зоркай Героя Расіі.
У шэрагу знакамітых землякоў — майстар спорту СССР, арганізатар мемарыялу К.П.Арлоўскага па веласпорце Ула­дзімір Сцяпанавіч Бяляўскі, які нядаўна пакінуў жыццё, але застаецца ў нашай памяці як энтузіяст сваёй справы, і многія, многія іншыя.
Словы “малая радзіма” вымаўляюцца з асаблівай цеплынёй у душы. Гэта месца, дзе чалавек нарадзіўся, жыў і рос, прайшоў сваё станаўленне. Нашай роднай зямлі патрэбна любоў кожнага жыхара, яго вера ў сваю краіну і клопат пра яе.
Любоў МАРКЕВИЧ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мышкавіцкай СШ.

Последние новости

Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024