Рассветаўская “каралева палёў” выглядае па-каралеўску!

Рассветаўская “каралева палёў” выглядае па-каралеўску!

Надыход першага восеньскага месяца супаў з наступным адказным палявым этапам: масавай уборкай кукурузы, асноўная частка якой пойдзе на нарыхтоўку сіласу і адпаведна на забеспячэнне трывалай кармавой базай грамадскага пагалоўя жывёлы.
Актыўна ўбіраюць кукурузу працаўнікі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Дагэтуль культура скошвалася на падкормку жывёле. З гэтай мэтай дагэтуль кукуруза была ўбрана на 238 га, з якіх атрымана 10822 т зялёнай масы.
І вось на парадку дня — закладка сіласу ў траншэі. У гаспадарцы прыступілі да гэтай работы на значных абаротах і скарасцях. І гэта нядзіўна: для будучай зімоўкі мясцовага пагалоўя буйной рагатай жывёлы — самага шматлікага ў раёне — патрэбна забяспечыць трывалы запас. Таму рассветаўскія кукурузныя абшары раскінуліся ажно на 2641 га.

Каб атрымаць добры ўра­джай, як і заўсёды, у сельгас­агранізацыі былі праведзены значныя аб’ёмы работ з захаваннем неабходных агратэхнічных патрабаванняў і нормаў. Як адзначыў аграном па абароне раслін Андрэй Скраблевіч, вясной палі былі засеяны якасным насеннем айчынных, а таксама французскіх, германскіх і ўкраінскіх гатункаў. Своечасова ўнеслі ўгнаенні, мікра­элементы, правялі абарончыя мерапрыемствы, падкармілі… Але як яшчэ раз не ўспомніць і пра сёлетняе дажджлівае лета?..
Як вядома, збожжавым занадта вялікая вільгаць не зусім паспрыяла. А вось для кукурузы яна была толькі “ў радасць”, калі так можна сказаць…
“Каралева палёў” выглядае ў “Рассвеце” сапраўды па-каралеўску. У гэтым карэспандэнт рэдакцыі ўпэўніўся заўчора, калі пабываў на адным з палеткаў за Мышкавічамі, дзе ішла ўборка. Сапраўдны лес з 2,5-3-мятровых магутных, налітых у свой час сокам сцяблін шумеў тут ад лёгкага ветрыка. А побач — ужо роўненька “выстрыжаныя” ўчасткі. Адразу было відаць, ды і па водару свежаскошаных раслін адчувалася, што менавіта тут і разгарнуўся асноўны тэатр “баявых дзеянняў”. На ўзгорку побач з кукурузнай сцяной з’явіўся трактар з прычэпам ПІМ, у які сыпалася пад магутным напорам свежая зялёная маса са стралы кормаўборачнага камбайна. Аднак аб самім камбайне толькі можна было здагадвацца, бо машыны нават не было бачна за ўпамянутай вышэй сцяной з кукурузы. І толькі калі тэхніка падышла бліжэй, можна было ўвачавідкі назіраць сапраўдную моц камбайна “Кrone”, які нібыта паглынаў адначасова ажно 10 кукурузных радоў, на імклівай хуткасці ператвараючы скошаныя расліны ў дробную духмяную масу, якая потым ператворыцца ў сілас, а той, у сваю чаргу, стане асновай для будучага малака…
З сапраўдным захапленнем працуюць камбайнеры. “Добра ўрадзіла кукуруза, — кажа вопытны палявы баец “Рассвета” Міхаіл Вербенка, — такую прыгажуню і ўбіраць прыемна! З кожнага гектара атрымліваецца больш за 430 цэнтнераў, а асобныя ўчасткі даюць і пад 500!”. Яшчэ двое вопытных і добрасумленных механізатараў складаюць разам з ім трыо на здрабненні кукурузы: на “Нью Холанд” шчыруе Канстанцін Пятруша і на айчынным КЗР “Палессе” — Ігар Жалдак. У тэхнічным рэзерве ёсць яшчэ адзін камбайн, які пры неабходнасці можа падключыцца да дзеючых.
Адзін за адным змяняюцца пад стрэламі корма­ўборачных камбай­наў машыны і трактары, занятыя на адвозцы зялёнай масы. На МАЗ-ах з нарошчанымі бартамі і “Беларусах” з прычэпамі ПІМ хутка адвозяць духмяныя грузы да сянажных траншэй Валерый Шчэрбіч, Максім Салановіч, Юрый Казакоў, Іван Новікаў, Міхаіл Елісеенка, Сяргей Пятроў, Максім Акуліч і іншыя — усяго задзейнічана 10 адзінак тэхнікі.
Раз’юшаны мурашнік нагадвае чарговая сіласная траншэя каля новага МТК “Мышкавічы”. Аўтамашыны і трактары з невялічкімі інтэрваламі згружа­юць прывезеную масу ў месца складзіравання. Тут яе даво­дзіць да ладу механізаванае звяно ў саставе Фёдара Кукабакі, Алега Паўлюца, якія пазменна трамбуюць на К-700, а таксама Уладзімір Глебаў на гусенічным трактары. Дапамогу ім пры неабходнасці аказвае на пагрузчыку Ігар Рудак. Закладка сянажнай масы вядзецца з захаваннем тэхналагічных патрабаванняў, за чым уважліва сочаць адказныя спецыялісты сельгас­арганізацыі. За суткі ў сіласную траншэю кансервуецца ў сярэднім амаль па
2 тыс.т сіласнай масы.
Як нам паведамілі ў райсельгасхарчы, па стане на ўчарашнюю раніцу ў “Рассвеце” кукуруза ўбрана на
822 га, што складае 31% ад плана, у тым ліку на сілас — на 577 га. Нарыхтавана 23220 т сіласу.

…Тым часам сённяшняя ўвага рассветаўцаў сканцэнтравана далёка не толькі на адной кукурузе. На поўную моц раскруч­ваецца кола іншых восеньскіх работ. На парадку дня — уборка бульбы, цукровых буракоў, агародніны. Амаль поўнасцю ўбралі сталовыя буракі. Паступаюць ужо ў гандлёвыя кропкі “Рассвета” капуста, цыбуля і морква ўласнай вытворчасці. Завіхаюцца работнікі ў фруктовых садах.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Сельское хозяйство

Не сціхае гул рухавікоў на палях КСУП “Чырвоны баец”

16 апреля 2024
Общество

Заседание комиссии

16 апреля 2024
Профилактика и безопасность

С 15 апреля по 1 мая по всей стране проходит республиканская пожарно-профилактическая акция «За безопасность вместе»

15 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Прием граждан

Правовой приём граждан

15 апреля 2024
Общество

В Могилёве прошли соревнования по тяжёлой атлетике в рамках областной спартакиады школьников

14 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры и досуга состоялся III открытый региональный фестиваль хореографических коллективов «В ритме танца»

14 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Витамины круглый год!

14 апреля 2024
Благоустройство

Санитарная служба предупреждает

13 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Сельское хозяйство

Дзе захоўваецца тэхналогія, там і вынікі

3 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024