Дарожная гаспадарка ў надзейных руках

Дарожная гаспадарка ў надзейных руках

На тэрыторыі нашага раёна займаецца рамонтам і абслугоўваннем дарог, якія знаходзяцца на балансе філіяла, калектыў філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ-197.
З якімі працоўнымі паказчыкамі і настроем сустракаюць сваё прафесійнае свята дарожнікі, карэспандэнту раённай газеты расказаў начальнік ДРБУ-197 Віталь Токараў:
— Нашы галоўныя задачы кардынальна не мяняюцца на працягу ўсяго часу існавання арганізацыі, а гэта больш за 53 гады: асфальтаванне дарог, іх грэйдзіраванне, падсыпка, ямачны рамонт асфальтабетоннага пакрыцця, афарбоўка і санітарная ачыстка аўтапавільёнаў, устаноўка дарожных знакаў, уборка смецця і абкос прыдарожнай паласы ад пустазелля, вырубка хмызняку і г.д. Зімой клапоцімся пра расчыстку дарог і тратуараў ад снегу, пасыпаем іх супрацьгалалёднай сумессю.
Аб тым, што са сваімі задачамі спраўляемся паспяхова, яскрава сведчаць фінансава-эканамічныя паказчыкі арганізацыі. Так, за 9 месяцаў бягучага года аб’ём выкананых дарожна-будаўнічых работ склаў 2344 тыс.руб. (141,6% да адпаведнага ўзроўню 2017 г.). Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг — 129 тыс. руб. (260,1% да 9 месяцаў 2017 г.). Выкананне гэтага паказчыка дазволіла нам па выніках трох кварталаў бягучага года спрацаваць з чыстым прыбыткам, летась яго ўвогуле не было.
На балансе і абслугоўванні арганізацыі 453,5 км дарог, з іх 246,9 км маюць асфальтабетоннае пакрыццё, 20 мастоў. Для таго, каб утрымліваць іх у належным стане, плённа працуем і летам, і зімой.
Што тычыцца нашых значных сёлетніх аб’ектаў, то тут можна назваць капітальныя і бягучыя рамонты наступных дарог: Кіраўск — Жылічы — мяжа Гомельскай вобласці, Кіраўск — Добасна. Мяркую, тыя, каму давялося прысутнічаць на раённым свяце працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018” у аг.Жылічы, адчулі ўсе выгоды камфортнага руху па адноўленых і адрамантаваных дарогах.
З мэтай паляпшэння фінансавага стану імкнемся адшукваць дадатковыя аб’ёмы работ. Так, займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторый жыллёва-
будаўнічых кааператываў, арганізацый і ўстаноў раёна, вуліц населеных пунктаў. Працавалі на аб’екце ў г.Магілёве. Значныя аб’ёмы выконваем на тэрыторыі Клічаўскага раёна. Задзейнічаны на рэканструкцыі МТФ у аг.Стайкі, добраўпарадкаванні прылягаючай тэрыторыі ЦБП №709 ААТ “Беларусбанк”. Плённа супрацоўнічаем з УКП “Жылкамгас” па добраўпарадкаванні вуліц горада.
Для таго, каб своечасова і якасна праводзіць усе неабходныя дарожныя работы, з адказнасцю ставімся да захавання маючагася транспартнага парку, працуем над яго абнаўленнем. Набылі сёлета камбінаваную дарожную машыну (навясное абсталяванне) для пасыпкі дарог зімой супрацьгалалёднай сумессю, а таксама МТЗ-245, з дапамогай якога будзем ачышчаць ад снегу тратуары.
За ўсімі нашымі фінансавымі і працоўнымі дасягненнямі — плённая і самаадданая работа прадстаўнікоў дарожнай службы. На сённяшні дзень наш згуртаваны і дружны калектыў складаецца з 75 чалавек, кожны з іх уносіць свой уклад у агульную справу. Многія з работнікаў аддалі дарожнай сістэме па некалькі дзясяткаў гадоў, зараз яны дзеляцца сваім вопытам з маладымі кадрамі. Прыемна, што і многія маладыя спецыялісты пасля заканчэння абавязковай адпрацоўкі застаюцца ў нас праца­ваць далей.
Нельга не адзначыць адказнае стаўленне да сваіх абавязкаў работнікаў асфальтабетоннага завода “Сугроб”. На гэтым участку вырабляецца асфальтабетон. Завод аснашчаны драбілкай і грохатам, з дапамогай якога пясчана-гравійную сумесь рассейваюць на розныя фракцыі. У залежнасці ад памераў сіта атрымліваецца пясок сеяны, які ідзе для вытворчасці асфальтабетону, пясчана-солевай сумесі на зіму. Ёсць магчымасць мыйкі шчэбня, які ў далейшым выкарыстоўваецца для правядзення ямачнага і паверхневага рамонту дарог.
З нагоды прафесійнага свята Ганаровай граматай КУП “Магілёўаблдарбуд” адзначаны машыніст аўтагрэйдзера Уладзімір Костка і дарожны рабочы Павел Турловіч, граматамі ДРБУ-197 — машыніст укладчыка асфальтабетона Аляксандр Булах, вадзіцелі Міхаіл Гузялевіч і Аляксей Слесараў, машыніст катка Павел Гушчын, трактарысты Андрэй Казека і Ігар Юрчанка, аператар змешвальніка асфальтабетона Ігар Трысцянецкі, інжынер бюро механізацыі Леанід Ярковіч, начальнік планава-вытворчага бюро Святлана Міхалап.
Шчыра кажучы, быць адзначанымі дастойны многія члены калектыву. Іх добрасумленная праца дазваляе нашай арганізацыі, нягледзячы на пэўныя фінансавыя складанасці, вырашаць многія пастаўленыя задачы, а часта і значна іх пераўзыходзіць. На працягу апошніх гадоў наш філіял ДРБУ-197 уваходзіць у пяцёрку лепшых у вобласці па выкананні такога паказчыка, як утрыманне дарог.
Сёлета наша галаўное прадпрыемства КУП “Магілёўаблдарбуд” адзначае 80-годдзе з дня ўтварэння. За гэты час прадстаўнікамі дарожнай галіны вобласці пабудавана, уве­дзена ў строй і адрамантавана не адна тысяча кіламетраў дарог, якія маюць важнае значэнне для функцыянавання ўсіх галін эканомікі.
Разумеючы ўсю важнасць праводзімай работы, дарожнікі імкнуцца да таго, каб круглы год забяспечваць на належным узроўні ўтрыманне і эксплуатацыю дарожнай гаспадаркі, прадастаўляючы магчымасць для надзейнага і бяспечнага дарожнага руху.
Падрыхтавала Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Комитет госконтроля Могилёвской области информирует

23 апреля 2024
В стране и мире

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
В стране и мире

Всебелорусское народное собрание: сроки проведения, состав (инфографика

22 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Горячая линия

22 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия «Неделя нулевого травматизма»

22 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
В стране и мире

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024