Эстафета пакаленняў

Эстафета пакаленняў

Напярэдадні 100-гадовага юбілею ВЛКСМ завіталі ў раённую бібліятэку пацікавіцца тэматычнай кніжнай выставай “Комсомольцы — беспокойные сердца” прадстаўнікі камсамола розных пакаленняў, актывісты сучаснага маладзёжнага руху.
Пра свае камсамольскія гады нагадаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Антонавіч Буслаў: яго маладосць была абпалена полымем ваеннага ліхалецця. Ветэран расказаў, як мужна і адважна змагаліся камсамольцы з ворагам,набліжаючы Вялікую Перамогу.
Ветэран педагагічнай працы Любоў Пятроўна Лазаковіч прайшла шлях ад радавога члена камсамольскай арганізацыі да сакратара раённага камітэта камсамола. Яна адзначыла, што камсамол заўсёды ў яе сэрцы, гэта незабыўная частка яе лёсу.
Было што пачарпнуць з успамінаў і ўражанняў прадстаўнікоў старэйшага пакалення першаму сакратару райкама ГА “БРСМ” Алегу Бойку і актывістцы пярвічнай арганізацыі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Яне Малахоўскай.


Усе разам яны з інтарэсам па­знаёміліся з матэрыяламі кнігі “Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня”.


На 30-м съезде ЛКСМБ в декабре 1991 года ВЛКСМ был переименован в Союз молодежи Беларуси, в феврале 1995 года стал называться Белорусским союзом молодежи. Чуть позже появился Белорусский патриотический союз молодежи. А в 2002 году две эти организации объединились в Белорусский республиканский союз молодежи.
Первый секретарь райкома ОО «БРСМ» Олег Бойко рассказал о том, чем сегодня живет и как развивается молодежная организация Кировщины.

— Организация хоть и называлась по-разному, с самого начала своего существования и по сей день прежними остаются идеи, принципы и задачи — воспитать подрастающее поколение настоящими патриотами, гражданами своей страны, развить их духовно и нравственно, помочь молодым людям проявить себя и научиться приносить пользу обществу.
В силу возраста я не застал того периода, когда свою деятельность осуществлял ВЛКСМ, но часто слышал, как родители рассказывали о своей студенческой юности, как трудились в стройотрядах в период каникул, и о том, что благодаря комсомолу побывали в некоторых республиках бывшего Советского Союза. Они вспоминают то время с трепетом и улыбкой на лице.
Нельзя не отметить ту основу в воспитании молодого поколения, которую создал Всесоюзный Ленинский Коммунистический Союз молодежи в период своей деятельности. Те добрые, бескорыстные, нужные дела, которым учили в то время, живы и ныне. Важны реальные поступки, будь то помощь пожилому человеку, или реализация полезной инициативы. Можно смело сказать, что современный Союз молодежи перенял у ВЛКСМ все лучшее и, как и прежде комсомол, представляет собой дружный коллектив.
Именно молодежь — самая прогрессивная и быстроразвивающаяся часть населения нашей страны. В БРСМ юноши и девушки могут реализовать себя в самых различных направлениях — от общественной до политической деятельности. Объединение помогает поддержать и воплотить инициативы, идеи, посылы, которые идут из молодежной среды. Например, ежегодный Республиканский инновационный молодежный конкурс «100 идей для Беларуси», акции, которые проводятся в нашем районе, такие как «Ветеран живет рядом», «Летний патруль» совместно с РОЧС, «Чистый берег», «Чистый лес» совместно с Белорусским обществом охотников и рыболовов, «#ЗаДело» и другие.
Активно проявляют себя Анастасия Форчанова, Елизавета Навицкая, Антон Свиридов, Андрей Куксов, Татьяна Садовникова, Виктория Бойко, Валерия Куницкая, Владислав Назаров.
Комсомольская молодежь была надеждой и гордостью советского народа. Под знаменем организации выросли миллионы молодых патриотов, активных строителей общества. От одного поколения к другому передавались его славные традиции — откликаться на просьбу о помощи, справляться с трудностями, в любом деле проявлять свою инициативу, во всем быть верным, надежным товарищем. Современные ребята достойно проявляют себя, успешно продолжая дело своих предшественников.


Анатоль Навумавіч Падаляк, ветэран камсамольскага руху:
— Маё камсамольскае жыццё бярэ пачатак з 1953 года. І па цяперашні дзень гэты перыяд застаецца для мяне адным з самых важных, цікавых і насычаных на яркія падзеі. Камсамольскае юнацтва людзей сённяшняга старэйшага пакалення было напоўнена вялікай колькасцю карысных грамадскіх спраў.
Быць камсамольцам было ганарова. А вось застацца без камсамольскага білета — сорамна і значыла, што грамадзянін учыніў нейкі сур’ёзны, недастойны савецкага чалавека ўчынак. Хачу адзначыць, што моладзь Кіраўшчыны з адказнасцю ставілася да камсамольскіх спраў.
У 1959 годзе мяне абралі другім сакратаром райкама камсамола, а праз два гады быў аказаны высокі давер узначаліць гэтую структуру. Праца на пасадзе камсамольскага лідара адкрыла для мяне новыя далягляды, з’явілася шмат сяброў, з якімі падтрымліваў сувязь на працягу многіх гадоў.
Прыемна было, што юнакі і дзяўчаты прымалі актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, спартыўных спаборніцтвах і мастацкай самадзейнасці. Маладыя людзі мелі актыўную жыццёвую пазіцыю, многія змаглі рэалізаваць сябе, свае жаданні праз грамадскую дзейнасць. Усе жылі па жыццёвым дэвізе “Спачатку думай аб Радзіме, а потым — аб сабе”.
У пачатку 1962 года па накіраванні райкама партыі, па рашэнні калгаснікаў і маім уласным жаданні мне аказалі высокі давер стаць старшынёй калгаса імя Куйбышава. Наш калгас на той час называлі “камсамольскім”, бо сярод працаўнікоў была пераважна моладзь, якая імнулася да лепшага, працавала з любоўю да зямлі, да сваёй малой радзімы.
Па даручэнні ЦК ВЛКСМ у калгасе імя Куйбышава актыўна адпрацоўвалі пытанні замацавання моладзі на вёсцы. Мы імкнуліся стварыць усе магчымыя ўмовы для паляпшэння жыцця кожнага члена калгаса, кожнай сям’і. І нам, на той час маладым і апантаным ідэяй адзінай камсамольскай сям’і, многае аказалася па сілах.
А.Н. Падаляк быў адзначаны многімі ўзнагародамі, у тым ліку камсамольскімі: медалём “За працоўную доблесць”, залатым медалём i Ганаровымі граматамі ЦК ВЛКСМ, знакам “За актыўную работу ў камсамоле”, памятным знакам ЦК ВЛКСМ, за перамогу ва Усесаюзным конкурсе ў 1974 атрымаў Ганаровую грамату “За поспехі ў арганізацыі грамадскага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту” і інш.


Студэнцкія будаўнічыя атрады ў свой час былі арганізаваны па камсамольскай лініі. Асноўнай задачай з’яўлялася працаўладкаванне студэнтаў на летні перыяд. Рабяты мелі магчымасць падзарабіць, і выконвалася важная задача — выхаванне моладзі ў духу творчага калектывізму і паважлівых адносін да працы. Адметную ролю адыгрывала наяўнасць спецыяльнай студатрадаўскай формы і сімволікі.
Байцы студатрадаў на многія гады захавалі ў сэрцах рамантыку тых дзён, пачуцці сяброўства, узаемадапамогі. Сёння іх традыцыі працягвае пакаленне членаў БРСМ. Мы папрасілі кіраўчан, якія далучыліся да гэтай справы, падзяліцца ўражаннямі.

Сяргей МІКЕШЫН, галоўны інспектар па энергетычным наглядзе, былы баец студатрада:
— У 1981 годзе я паступіў у Магілёўскі машына-будаўнічы інстытут (зараз Беларуска-Расійскі універсітэт). Пасля заканчэння першага курса на ўсё лета стаў байцом студэнцкага будатрада. Гэта было вельмі ганарова, бо існаваў строгі адбор: перавагу аддавалі тым, хто меў будаўнічыя спе­цыяльнасці ці пэўныя навыкі. Пасля 9 класа я працаваў у Асіповіцкім аўтапарку, дапамагаў бацьку, які быў там электразваршчыкам. Навучыў мяне выконваць зварачныя работы, бетанаваць і іншаму.
Наш студатрад працаваў у дарожна-будаўнічым трэсце №3, адразу на яго базе — уладкоўвалі агароджу, бетанавалі пляцоўкі, а потым нас накіравалі ў Горацкі раён, в.Расна, дзе ўдзельнічалі ў будаўніцтве дарогі з усімі камунікацыямі. Жылі ў трох вагончыках, у адным з іх была кухня, дзе дзве дзяўчыны-аднакурсніцы гатавалі ежу. З жаночага полу была яшчэ медсястра, камандзіраваная з медвучылішча, каб назіраць за станам нашага здароўя.
Працуючы на аб’екце, рабілі адмостку, клалі плітку, выконвалі бетонныя работы. Аплачваліся гэта добра: за месяц можна было зарабіць у межах 200 рублёў пры стыпендыі 40 рублёў. У 6 гадзін — пад’ём, з 8 да 17-ці — рабочы дзен. А пасля гэтага яшчэ падраблялі ў мясцовым калгасе: была ўборачная пара — працавалі на збожжатаку, дапамагалі ў разгрузцы, сушцы зерня. Памыцца ўвечары можна было халоднай вадой з вядра ці на невялікай рачулцы. Умовы былі спартанскія, але гэта нас не засмучала. Усе “выжылі”, усім падабалася. Яшчэ мусілі хадзіць на танцы ў мясцовы клуб. І самі наладжвалі дыскатэкі. Я быў на іх вядучым, бо ўзяў з сабой магнітафон, касеты.
Больш трыццаці год мінула, а не забыць той рамантыкі, студэнцкага братэрства, узаемападтрымкі, дружбы, песень ля кастра. Ганарыліся, што грошай зарабілі, не трэба было бацькоў турбаваць, маглі самі абуцца, апрануцца да новага навучальнага года. Для мяне гэта было важна, таму што яшчэ тры сястры вучыліся ў інстытутах.
Далей кожны год у нас была працоўная практыка, дзе ўдасканальвалі свае навыкі. Так што, лета ў студэнцкім будатрадзе ўсяліла павагу да працы, адказнасць за якаснае яе выкананне на ўсё жыццё.

Яраслаў Гунаеў, выпускнік СШ №1, камандзір лепшага студэнцкага атрада раё­на «Працоўнага семестра-2018»:
— У гэтым годзе я паступіў у Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, а падчас канікулаў спадзяюся і далей удзельнічаць у студатрадаўскім руху.
У 2016 годзе я ўпершыню працаваў у экалагічным атрадзе ва УКП «Жылкамгас», праз год ужо быў намеснікам камандзіра гэтага ж атрада. Сёлета я ўзначаліў будатрад імя І.І.Якубоўскага, у састаў якога ўвайшлі вучні СШ №1 і СШ №2 імя К.П.Арлоўскага. Разам з дзесяццю хлопцамі мы амаль тры тыдні працавалі на агароднінасховішчы ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, выраблялі і рамантавалі кантэйнеры для захавання агародніны.
Студатрадаўскі рух — адна з лепшых традыцый ВЛКСМ і БРСМ. Дзякуючы сумеснай працы падлеткі становяцца самастойнымі, арганізаванымі, адчуваецца пэўная адказнасць за свае дзеянні і ўчынкі. Не важна, якую работу выконваеш, але ў працэсе вучышся працаваць у калектыве, ад таго, што ты робіш, залежыць агульны вынік. А калі зарабляеш грошы ўласнымі сіламі, то ведаеш іх кошт і ўжо больш беражліва ставішся да сваіх фінансаў.
Рад, што мне выпала магчымасць стаць часткай гэтага руху, удзельнічаць у акцыях БРСМ, працаваць на карысць раёна.

 

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024