Кіпіць работа на рассветаўскім бульбяным палетку

Кіпіць работа на рассветаўскім бульбяным палетку

Задаволены ўраджаем “другога хлеба” вопытны механізатар Юрый Бяляўскі

Аляксандр Печань

Віталь Бабіч

З раніцы і да позняга вечара не змаўкае гул тэхнікі на сельгаспалетках ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Яно і нядзіўна: у гаспадарцы сёлета вырасцілі важкія ўраджаі бульбы, цыбулі, морквы, іншай агародніны, яблыкаў. Таму і шчыруюць руплівыя працаўнікі, імкнуцца хутчэй сабраць вырашчанае.
У мінулую пятніцу шырокім фронтам разгарнулася ўборка “другога хлеба” на полі перад уездам у Мышкавічы, куды і накіраваўся рэдакцыйны аўтамабіль. Карэспандэнтаў тут сустрэў начальнік участка “Мышкавічы” Сяргей Бяляўскі, які назіраў за ходам работ. На першае пытанне карэспандэнта: “Як ураджай?”, спецыяліст задаволена адзначыў: “Вельмі радуе!”. І сапраўды, бункер бульбаўборачнага камбайна быў даверху напоўнены вялізнымі клубнямі, якія хутка пасыпаліся ў кузаў пад’ехаўшага аўтамабіля. Яшчэ імгненне — і ўраджай накіроўваецца ў бульбасховішча.
Як адзначыў Сяргей Бяляўскі, поле, дзе зараз вядуцца работы, займае 80 га, расце тут бульба сярэдняспелага галандскага гатунку “фабула”, які сёлета асабліва радуе ўра­джайнасцю, бо дае на круг пад 400 ц. Агульны ж бульбяны клін займае плошчу ў 323 га.
Акрамя “фабулы”, на рассветаўскіх палетках спее “рэд скарлет”. Дарэчы, гэта два самыя ўраджайныя гатункі, а ёсць таксама “скарб” і “брыз”. Варта адзначыць, што ў “Рассвеце” заўсёды надаецца ўвага насеннаму матэрыялу, ці то збожжа, рапс, морква ці капуста. Агранамічная служба пастаянна эксперыментуе, высаджвае па некалькі гектараў розных гатункаў раслін і пасля збору ўраджаю аналізуе, ці ёсць сэнс павяліч­ваць плошчы пад тую ці іншую культуру, альбо яна не заслугоўвае ўвагі.
Варта адзна­чыць, што кіраў­ніцтва сельгаставарыства ніколі не эканоміць ні на насенным матэрыяле, ні на сродках для яго абароны і падкормкі. Адсюль і вядомыя важкія рассветаўскія намалоты і ўра­джаі. Вось і сёлета на эксперыментальных плошчах чакаюць рашэнне, расці ім ці не на палях у “Рассвеце”, гатункі бульбы “каралева Ганна” і “санціна”.
Копка бульбы вядзецца трыма камбайнамі: двума нямецкай і адным айчыннай вытворчасці. Чыстае ад пустазелля поле дазваляе агрэгатам што­дня выкапваць клубні на плошчы 4-5 га.
За штурваламі камбайнаў — не проста вопытныя механізатары, а спецыялісты вышэйшага класу: Юрый Бяляўскі, Аляксандр Печань, Валерый Юркавец, ён у дзень прыезду рэдакцыі на палеткі быў задзейнічаны на ўборцы цыбулі. Дарэчы, камбайны прыстасаваны і для ўборкі бульбы, і для копкі цыбулі, толькі мяняецца прыстаўка.
Механізатары дасканала пад­рыхтавалі сваю тэхніку, таму зараз пільна назіраюць, каб падчас копкі бульбы ў стужку не захапіла каменне ці якую жалязяку, што прывядзе да выхаду механізму машыны са строю.
На адвозцы “другога хлеба” з палеткаў задзейнічана пяць аўтамабіляў. З-за таго, што ўборачныя рассветаўскія плошчы вельмі вялікія, і ўвосень адначасова вядзецца вялікі ланцуг работ, тут прыцягваюць тэхніку з іншых арганізацый. Вось і сёлета на трох машынах працуюць мясцовыя вадзіцелі: бацька і сын Аляксандр і Віталь Бабічы, Сяргей Крапіўніцкі, а дзве адзінкі тэхнікі прыкаман­дзіраваны з аўтапарка №14.
Убраць бульбу з поля — гэта толькі палова справы, пакуль гэты любімы беларусамі прадукт дойдзе да спажыўца. Клубні з поля накіроўваюцца ў бульбасховішча, дзе ідзе іх пераборка, сарціроўка і фасоўка. Нягледзячы на вялікую коль­касць прыстасаванняў і агрэгатаў, гэта ў асноўным ручная праца, якая патрабуе ад людзей адказнасці і пільнасці.
Надвор’е пакуль спрыяе бульбаводам, гектар за гектарам, тона за тонай напаўняюцца засекі агароднінасховішча, праз гандлёвыя аб’екты смачныя клубні рассветаўцы прапану­юць пакупнікам.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024