Кіраўчане выбіраюць здаровы лад жыцця

Кіраўчане выбіраюць здаровы лад жыцця

На мінулым тыдні ў райцэнтры прайшлі мерапрыемствы традыцыйнай прафілактычнай акцыі “Кіраўшчына — тэрыторыя здароўя”, у тым ліку велазаезд “За здароўем — на веласіпедзе!”, прымеркаваны да закрыцця веласезону. Вядзенне здаровага ладу жыцця, бяспека жыццядзейнасці, арганізацыя правільнага харчавання — гэтая і іншыя тэмы былі ў цэнтры ўвагі падчас акцыі.

Урачыстае адкрыццё адбылося на плошчы імя Кірава, дзе сабраліся прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, раённых структур грамадскіх аб’яднанняў, моладзь, школьнікі пачатковых класаў.

Усіх шчыра вітала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Гаўрылава, якая падкрэсліла, што галоўная мэта акцыі — даць людзям разуменне таго, што яны самі павінны несці адказнасць за сваё здароўе і прадаставіць рэсурсы для самарэалізацыі ў гэтым напрамку: здаровы лад жыцця павінен стаць выбарам кожнага.

Пад агульныя апладысменты дырэктар спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Сяргей Клімовіч уручыў значок і пасведчанне “Майстар спорту міжнароднага класа” выхаванцы аддзялення веласпорту Кіраўскай СДЮШАР, неаднаразовай пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў на трэку і шашы, срэбранаму прызёру Чэмпіянату Еўропы-2018 Аксане Салаўёвай, значок і пасведчанне “Майстар спорту”— пераможцы рэспубліканскіх спаборніцтваў “Алімпійскія дні моладзі” 2018 года, неаднаразовай пераможцы міжнародных спаборніцтваў на трэку і шашы, члену зборнай каманды Рэспублікі Беларусь Ганне Васільковай.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў акцыі, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Яўгенія Уласава адзначыла, што сучасная дзяржаўная палітыка ў Беларусі ў сферы грамадскага здароўя ўключае рэалізацыю комплексу мер, накіраваных на ўмацаванне здароўя нацыі. За час свайго існавання акцыя “Кіраўшчына — тэрыторыя здароўя” стала значнай падзеяй у раёне і ў гэты дзень зноў  аб’яднала ўрачоў, прадстаўнікоў профільных ведамстваў, працоўных калектываў. Яе насычаная праграма дазваляе набыць карысныя веды па пытаннях здаровага ладу жыцця, пракансультавацца ў спецыялістаў.

Рабяты з Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўзнялі ўдзельнікам акцыі настрой заўзятым флэш-мобам.

Падчас урачыстай часткі было адзначана, што сёлета, у Год малой радзімы, прадстаўнікі маладога пакалення прынялі актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні Кіраўшчыны. Папрыгажэлі тэрыторыі, высаджана больш 200 саджанцаў дрэў і кустоўя, ля арганізацый і ўстаноў з’явіліся новыя архітэктурныя формы.

Акцыя “За здароўем – на веласіпедзе!” прайшла па ўсіх населеных пунктах раёна з перадачай эстафеты ў выглядзе сімвалічнага знака — валошкі, зробленага з драўніны.

У гэты дзень адбыўся заключны этап акцыі: яго распачалі дзеці, будучая змена герояў спорту, а права адкрыць велапрабег па вуліцах горада было прадастаўлена выхаванцам СДЮШАР — пераможцам рэспубліканскай спартакіяды на трэку ў каманднай гонцы Вікторыі Рудаковай, Марыі Зайцавай, Ангеліне Шчарбаковай, Дар’і Лукашэнка, Дар’і Салановіч. Далей на дыстанцыю выехалі астатнія велагоншчыкі. У іх ліку былі Аксана Салаўёва і Ганна Васількова, дэлегацыі працоўных калектываў, пярвічак грамадскіх аб’яднанняў — усе дружна ў суправаджэнні машыны ДАІ накіраваліся па маршруце, падтрымліваемыя па  ходу руху кіраўчанамі, усімі, хто быў на той час на вуліцах райцэнтра. Трэба адзначыць, што, па традыцыі, веласіпеды ўдзельнікаў былі ўпрыгожаны флажкамі, паветранымі шарамі, кветкамі.

Па заканчэнні велапрабегу яго ўдзельнікаў запрасілі пачаставацца чаем з салодкасцямі.

У фае раённага Цэнтра культуры і вольнага часу разгарнула сваю дзейнасць міні-паліклініка, якая ў гэты дзень карысталася папулярнасцю сярод наведвальнікаў. Любы жадаючы мог атрымаць кансультацыю тэрапеўта, хірурга-траўматолага, педыятра, афтальмолага, Прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва цікавіліся пытаннямі жаночага здароўя, знаёміліся з інфармацыйнымі брашурамі. Правядзенне экспрэс-дыягностыкі ўзроўню глюкозы ў крыві, электракардыяграма, вызначэнне індэксу масы цела, а таксама вакцынацыя супраць грыпу дарослага і дзіцячага насельніцтва і іншыя даследаванні — усё гэта можна было зрабіць на базе міні-паліклінікі. Хутка і зручна, без вялікіх чэргаў любы мог пракантраляваць сваё здароўе, атрымаць кансультацыю спецыяліста па хвалюючых пытаннях.

На базе Цэнтра былі арганізаваны выставы перыядычных выданняў, дзіцячых малюнкаў на тэму здаровага ладу жыцця. Госці маглі прадэгуставаць прадукцыю, якую прадставіла ЗТАА «Кіраўскі харчовы камбінат». Працаваў фіта-бар санаторыя К.П.Арлоўскага, дзе любы меў магчымасць пакаштаваць розныя фітачаі, а работнікі расказалі пра карысць кожнага з іх. Можна было таксама набыць зацікавіўшую прадукцыю ці проста падсілкавацца ў буфеце.

У відэазале для школьнікаў работнікі райЦГіЭ правялі віктарыну «Азбука здароўя», дзе рабяты паказалі, наколькі валодаюць ведамі аб карысных звычках, прадуктах і здаровым ладзе жыцця.

Паралельна на стадыёне СДЮШАР прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе.

Пасля велапрабегу мы папрасілі Аксану Салаўёву, зараз ужо майстра спорту міжнароднага класа, падзяліцца ўражаннямі ад удзелу ў Чэмпіянаце Еўропы па веласпорце, а таксама ад раённай акцыі “Кіраўшчына — тэрыторыя здароўя”:

—Уражанні ад удзелу ў Чэмпіянаце Еўропы — самыя добрыя і памятныя. Вельмі рада свайму рэзультату — другому месцу, шчыра кажучы, не чакала гэтага. Безумоўна, вялікі дзякуй трэнерам за падрыхтоўку і падтрымку, немалаважнае значэнне мае і вера ў сябе.

Першыя крокі ў веласпорце рабіла пад наглядам трэнераў тады ДЮСШ С.М.Клімовіча і Ю.Г.Цішкова, і ім заўжды — асаблівая ўдзячнасць. Працягваем зносіны, тэлефануем адзін аднаму, яны мяне падтрымліваюць, даюць карысныя парады.

Сёлета закончыла Рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву ў Мінску, паступіла адразу на 2 курс Беларускага дзяржаўнага  універсітэта фізічнай культуры.

Такія мерапрыемствы, як сённяшняя раённая акцыя, патрэбны для папулярызацыі спорту, здаровага ладу жыцця. Яшчэ я прымала ўдзел у сёлетнім, юбілейным Мемарыяле К.П.Арлоўскага,  удзельнічала ў групавой гонцы, заняла другое месца.

Хачу пажадаць юным веласпартсменам раёна, у першую чаргу, уважліва слухаць нашых, я б так сказала, цудоўных трэнераў. Увогуле поспех абумоўліваюць упартыя трэніроўкі, моцнае жаданне дасягаць перамог, імкненне да гэтага.  

Последние новости

Общество

На вопросы даны компетентные ответы

29 марта 2024
Актуально

Веды – сіла: алімпіяда па вучэбных прадметах

29 марта 2024
Сельское хозяйство

Старт дала вясна!

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024