Сезон нарыхтовак у Кіраўскім райспажыўтаварыстве выдаўся сёлета ўдалым

Сезон нарыхтовак у Кіраўскім райспажыўтаварыстве выдаўся сёлета ўдалым

 

З такім выразам цяжка не пагадзіцца. Больш таго: па запасах можна ацаніць, наколькі дбайны гаспадар і як грунтоўна ён паспеў падрыхтавацца да зімы. Назва аддзела па нарыхтоўках Кіраўскага райспажыўтаварыства сама па сабе красамоўна гаворыць аб накірунку дзейнасці. Як спрацавалі яго работнікі сёлета, якімі планамі і клопатамі жывуць зараз, мы пацікавіліся ў начальніка аддзела Ірыны Ачыновіч.

Сартавальніцы Наталля Семяненка, Раіса Малашонак, Святлана Аўсянік

Бягучы год, — расказвае Ірына Яўгенаўна, — выдаўся дастаткова ўдалым. Усялякай прадукцыі назапашана на суму 3005 тысяч рублёў, аб’ём нарыхтовак пры тэмпах росту ў супараўнальных цэнах да папярэдняга года склаў 113,8%.
Асабліва сёлета парадавала колькасць нарыхтаваных дзікарослых ягад — чарніц, журавін: ад насельніцтва іх закуплена 36,5 т, што склала ажно 1074,1% у параўнанні з мінулым годам, калі назапасілі толькі 3,4 т. Багатым выдаўся год і на культурныя плады і ягады, якіх нарыхтавана 2286,4 т (141,7%), у тым ліку 2168 т яблыкаў, 206 ­т
з іх агульнай колькасці было пастаўлена з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.

Кладаўшчык Наталля Кірэева

Наогул спектр так званых “аб’ектаў” нарыхтовак вельмі разнастайны. За сезон прынялі ад прыватных уладальнікаў, фермераў і сельгаспрадпрыемстваў 73,7 т агуркоў, 94,2 т таматаў, 166,7 т капусты, 20,1 т сталовых буракоў, 131 т морквы, 59 т цыбулі, 4,6 т парэчак, 58,6 т чорных парэчак, 26,5 т
чарнаплоднай рабіны, 7,1 т клубніц. Апошнія ягады ў асноўным закуплялі ў Лунінецкім раёне, што на Брэстчыне — тут райспажыўтаварыства мае трывалыя гандлёвыя сувязі. Клубніцы, дарэчы, хутка раскупілі ў гандлёвай сетцы арганізацыі.
Трэба адзначыць, што з рэалізацыяй закупленай прадукцыі пытанняў не стае. Пэўная частка назапашанага прадаецца ў свежым выглядзе. Да прыкладу, яблыкі ў асноўным пастаўляліся для прамысловай перапрацоўкі на Магілёўскі аблхарчпрам, а таксама на Кіраўскі харчовы камбінат, парэчкі, чарнаплодную рабіну адгружалі на Гомельскі вінаробчы завод і яго філіялы ў Рагачове і Чачэрску.

Нарыхтоўшчык Віталь Яфрэмаў

Дарэчы, партнёрскія сувязі наладжаны ў арганізацыі і за межамі нашай краіны. Да прыкладу, амаль усе нарыхтаваныя сёлета чарніцы ў замарожаным выглядзе былі накіраваны ў Літву, для ўласных патрэб пакінулі 1 тону — ягады аздобяць выпечку райспажыўтаварыства.
Паралельна зрабілі закладку бульбы, агародніны для далейшай яе рэалізацыі праз гандлёвыя кропкі. Для гэтых мэтаў маецца 60 т бульбы, 15 т цыбулі, 10 т капусты, 8 т морквы, 5 т сталовых буракоў. Гэтую прадукцыю жыхары раёна могуць у любы час па вельмі прымальных цэнах набыць у магазінах райспажыўтаварыства.
Пералічанае вышэй тычыцца варыянту ў свежым выглядзе. А яшчэ ж карыстаюцца попытам і прыгатаваныя прадукты. Даспадобы даўно прыйшліся пакупнікам засоленыя агуркі, таматы, квашаная капуста, мачоныя яблыкі.
Сёлетні год выдаўся не вельмі багатым на грыбы. Тым не менш, гэтых дароў лесу, у большасці лісічак, назапасілі 900 кг. Пакаштаваць іх непаўторны смак змогуць тыя, хто завітае ў кафэ “Смажанка”, дзе набудзе свежую выпечку з аднайменнай назвай, якая даўно стала брэндам Кіраўска.
Актыўна з арганізацыяй сёлета супрацоўнічалі пчаляры. Ад іх сёлета закуплена 857 кг мёду, летась было 744 кг. Гэты салодкі і карысны для здароўя прадукт таксама карыстаецца папулярнасцю ў пакупнікоў.

Грузчык Аляксандр Сушкін

Калі плады садоў, агародаў, лесу можна атрымаць у адпаведны сезон, то другасную сыравіну аддзел па нарыхтоўках райспажыўтаварыства закупляе на працягу ўсяго года. Так, сёлета макулатуры назапашана 243,7 т (131,6% у параўнанні з мінулым годам), шкламасы — 103,7 т (125,7%), поліэтылену — 28,8 т (194,8%). Адзінае, што “падкачала” ў плане колькасці — лом металаў: чорнага закуплена 3799,6 т (89,2%), каляровага 49,3 т (84,6%). Аднак год яшчэ не завершаны і працэс закупу працягваецца.
У калектыве аддзела па нарыхтоўках працуе шмат добрасумленных работнікаў, што ў многім і абумоўлівае дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. У іх ліку — нарыхтоўшчыкі, прэсаўшчыкі, грузчыкі, сартавальнікі і іншыя. У ліку лепшых — нарыхтоўшчыкі Пётр Храмянкоў, Ігар Казлоў, Любоў Гацырыдзэ, Віталь Яфрэмаў. Добрых слоў таксама заслугоўвае стаўленне да справы кладаўшчыка Наталлі Кірэевай, сартавальніц Наталлі Семяненка, Раісы Малашонак, Святланы Аўсянік, грузчыкаў Аляксандра Сушкіна, Дзмітрыя Міхалапа.
Наогул працэс нарыхтовак не заканчваецца. Нават узімку ў райспажыўтаварыстве працягваецца закуп разнастайных відаў прадукцыі. Любы жадаючы можа прапанаваць яе ў гандлёвыя кропкі, у якіх вядзецца закуп, а таксама ў закупачныя пункты ў Кіраўску, Мышкавічах, Жылічах і Любонічах. Працягваюцца таксама і пастаўкі агародніны партнёрам райспажыўтаварыства, у лік якіх уваходзяць установы адукацыі, ваенныя часці і іншыя.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024