Дыпломы конкурсу прэзентацый “Мая малая радзіма” ў Кіраўску знайшлі сваіх уладальнікаў

Дыпломы конкурсу прэзентацый “Мая малая радзіма” ў Кіраўску знайшлі сваіх уладальнікаў

“Мой родны кут, як ты мне мілы!…”. Гэтымі вядомымі радкамі з паэмы Я.Коласа «Новая зямля» пачалася прэзентацыя Дзмітрыя Сцепановіча і Кацярыны Анашкевіч, якім журы ўручыла дыплом І ступені на раённым конкурсе прэзентацый «Мая малая радзіма». Аб гэтым расказала начальнік аддзела кинавідэамерапрыемстваў Таццяна Бяляўская.

“Чаму мы пачалі менавіта з гэтых радкоў? Таму што мы ніколі не зможам забыць той край, дзе мы нарадзіліся і выраслі. Кожны з нас заўсёды будзе лічыць cваю малую радзіму самай прыгожай і найлепшай. Таму сёння мы паведамім вам пра прыгожасць прыроды нашага роднага Кіраўскага раёна”, — далей агучвалі сваю прэзентацыю вучні 10 класа СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.

Арганізатарам конкурсу з’яўляўся аддзел кінавідэамерапрыемстваў ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна». Папярэднічала конкурсу выстава «Бацькоўская радзімая зямля», падрыхтаваная ДУК « Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна», разме-
шчаная у фае Цэнтра вольнага часу. Для гледачоў і ўдзельнікаў была арганізавана канцэртная праграма творчымі работнікамі раённага цэнтра культуры і вольнага часу.

Мэта гэтага праекта — выхаванне пачуцця любові і гонару за сваю малую радзіму, выяўленне вопыту работы па выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій, уменне сістэматызаваць і апрацоў-
ваць інфармацыю ў электронным відзе, развіццё творчай дзейнасці па стварэнні электронных рэсурсаў і, вядома ж, абмен вопытам і ведамі сярод удзельнікаў.

У конкурсе прымалі ўдзел 10 чалавек. Работы ацэньваліся ў адной намінацыі: «Я вырас тут, і гэты край мне родны». 2 месца дасталося Святлане Скрыпуновай з Баравіцы і 3 месца — Вользе Котавай з Паўлавіч. Пераможцам уручылі дыпломы і сувеніры. Усе астатнія атрымалі дыпломы ўдзельнікаў у конкусу.

Прысутныя на мерапрыемстве з вялікім задавальненнем ажыццявіў віртуальную экскурсію па Кіраўшчыне, акунуліся ў гісторыю роднай зямлі ХІХ стагоддзя, нацешыліся першароднай прыгажосцю прыроды і душэўнай прыгажосцю людзей, якія жывуць тут.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024