На пасяджэнні райвыканкама віншаванні прымаў былы дырэктар ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Мікалай Чаранкоў

На пасяджэнні райвыканкама віншаванні прымаў былы дырэктар ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Мікалай Чаранкоў

Пасяджэнне райвыканкама, якое адбылося ў мінулую пятніцу, пачалося з хвалюючага моманту — ушанавання і ўрачыстых праводзін на заслужаны адпачынак Мікалая Васільевіча Чаранкова, які працаваў дырэктарам ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Шмат удзячных і шчырых слоў прагучала ў яго адрас ад кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў з вобласці, калег па рабоце.

Як адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, М.В.Чаранкову, прафесіяналу сваёй справы, умеламу кіраўніку і арганізатару эфектыўнай дзейнасці РАПТЗ, прапаноўвалася працягваць працу, але ён прыняў рашэнне пакі­нуць сваю адказную пасаду па сямейных абставінах.
Мікалай Васільевіч Чаранкоў прысвяціў аграрнай галіне амаль чатыры дзесяцігоддзі. Семь апошніх год узначальваў ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. За гэты час ён праявіў сябе як кампетэнтны, кваліфікаваны кіраўнік, заўсёды вызначаўся добрасумленнасцю і адказнасцю ў рабоце.
Нарадзіўся Мікалай Васілье­віч у 1955 г. у в.Семукачы Магілёўскага раёна. У 1993 г. скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы істытут, дзе атрымаў спецыяльнасць “будаўнічыя і дарожныя машыны і абсталяванне”. Пэўны час працаваў у розных сельгасарганізацыях Магілёўскага раёна, у 2012 г. быў абраны дырэктарам ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.
У сваёй дзейнасці значную ўвагу Мікалай Васільевіч надаваў агратэхніцы вырошчвання сельгаскультур, удасканаленню структуры пасяўных пло­шчаў, павышэнню эфектыўнасці культуры земляробства.
За перыяд яго работы ў якасці кіраўніка райаграпрамтэхзабеспячэння ў гаспадарцы больш чым у два разы павялічыўся чысты прыбытак, значна ўзрос тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. Эфектыўна працаваў калектыў у галіне раслінаводства, жывёлагадоўлі.
Пастаянная ўвага надавалася пытанням умацавання матэрыяльнай і тэхнічнай базы, прадуктыўнасці жывёлагадоўлі. Актыўна ўкараняліся ў сельскагаспадарчую вытворчасць дасягненні навукі і перадавога вопыту.
Прыярытэтнымі накірункамі ў штодзённай дзейнасці кіраўніка было паляпшэнне дабрабыту і сацыяльнага быту работнікаў. Ім прадастаўлялася тэхніка для сяўбы і ўборкі сельгаскультур, пашы для выпасу жывёлы і сенакосы для нарыхтоўкі сена для патрэб хатняй жывёлы.
На працягу многіх гадоў ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” з’яўлялася прызёрам абласных і раённых спаборніцтваў па павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, уборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, эфектыўнасці выкарыстання сельскагаспадарчых угоддзяў. Члены гэтага перадавога калектыву былі неаднаразовымі лаўрэатамі рэс­публіканскага і абласнога фес­тываляў-кірмашоў працаўнікоў вёскі “Дажынкі”.
За значны ўклад у развіццё ўзначаль­ваемага прадпрыемства ў 2018 г. Мікалай Чаранкоў быў узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”, удастоены Ганаровай граматы рэспубліканскага аб’яднання “Белаграсэрвіс”.
Аляксандр Бутараў адзначыў, што Мікалай Ва­сільевіч за гады кіраўніцтва захаваў і пры­множыў усе лепшыя дасягненні калектыву райаграпрамтэхзабеспячэння і перадае дастойную спадчыну новаму кіраўніку, якому разам з калектывам трэба будзе ўпэўнена ісці да вырашэння вызначаных задач.
Першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Крыкуноў уручыў М.В.Чаранкову Ганаровую грамату абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую доб­расумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Кіраўскага раёна.
Далей слова было прадастаўлена генеральнаму дырэктару ААТ “Кіруючая кампанія холдынга “Аграмашсэрвіс” Аляксандру Ласю. Па даручэнні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама ён уручыў М.В.Чаранкову Ганаровую грамату, а Ганаровая грамата холдынга, як адзначыў Аляксандр Мікалаевіч, была ўручана кіраўніку РАПТЗ раней, падчас яго ўрачыстых право­дзін на заслужаны адпачынак у родным калектыве. З удзяч­насцю за плённую шматгадовую працу ад кіраўніцтва “Аграмашсэрвіса” Мікалай Васільевіч атрымаў каштоўны падарунак.
Аляксандр Бутараў уручыў М.В.Чаранкову Ганаровую грамату райвыканкама, падзя­каваў за ўклад у развіццё сельгаставарыства і выказаў самыя найлепшыя пажаданні на далейшым жыццёвым шляху.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава выказала М.В.Чаранкову ўдзячнасць за значны ўклад у работу па вырашэнні пытанняў па жыццёзабеспячэнні грамадзян, навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў, у тым ліку падчас падрыхтоўкі да раённага фестывалю-кірмашу працаўні­коў вёскі “Дажынкі-2017” ў аг.Любонічы.
Па яе словах, для Мікалая Васільевіча на першым плане заўсёды былі людзі, іх дабрабыт і стабільнасць.
Галіна Слабоднікава ўручыла яму Ганаровую грамату райсавета дэпутатаў.
Эстафету пажаданняў працягваў дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель, які ад імя Аграпрамысловага саюза вобласці, кіраўніком якога ён з’яўляецца, і раёна, ад старшынёўскага корпусу падзякаваў Мікалаю Васільевічу за бездакорную працу на карысць развіцця і працвітання Кіраўскага раёна.
У сваю чаргу, М.В.Чаранкоў адзначыў, што яму пашанцавала сем год адпраца-
ваць на Кіраўшчыне. У першую чаргу, з калектывам, бо яго заўсёды акружалі выдатныя і кваліфікаваныя спецыялісты, надзейныя і добрасумленныя працаўнікі палёў і ферм. Асаблівыя словы ўдзячнасці ён выказаў кіраўніцтву раённай улады за разуменне і падтрымку, кіраўнікам-калегам, якія ў любой сітуацыі маглі аказаць дапамогу і ніколі не падводзілі. У той жа час і ён імкнуўся з ра­зуменнем ставіцца да людзей, быць справядлівым.
Працаўнікам АПК Мікалай Чаранкоў пажадаў спрыяльнага надвор’я, багатых ураджаяў, высокіх надояў і дабрабыту.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огненная трагедия унесла жизни детей

20 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024