Страляючыя лыжнікі з Кіраўшчыны — у ліку лепшых!

Страляючыя лыжнікі з Кіраўшчыны — у ліку лепшых!

Каманда юных біятланістаў Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева — удзельніца абласных спаборніцтваў “Снежны снайпер”

Бронзавыя прызёры абласных спаборніцтваў “Снежны снайпер” Крысціна Лазарава і Анастасія Котава

Як паведамлялася ўжо ў “Кіраўцы” і на сайце “раёнкі”,  у Магілёве прайшоў абласны этап рэспубліканскіх  спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У Пячэрскім лесапарку, дзе праходзіла лыжная траса і размяшчаліся агнявыя рубяжы, сабралася больш за 270 удзельнікаў ва ўзросце 11-16 год з 23 каманд рэгіёна — пераможцы на мясцовых этапах. 

Нагадаем, што на нядаўніх раённых спаборніцтвах бліскуча выступілі юныя біятланісты Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, якія сталі пераможцамі ва ўсіх узроставых групах у камандным заліку, а таксама паказалі лепшыя рэзультаты ў асабістым. Менавіта гэтай зборнай, як, да слова, і ў мінулыя гады, і было даручана абараняць гонар раёна ў абласным цэнтры. Аб тым, як праходзілі спаборніцтвы, нам расказаў кіраўнік каманды, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева Валерый Вароніч:

— Спаборніцтвы праходзілі на працягу трох дзён  і ўключалі ў сябе дзве біятлонныя дысцыпліны — спрынт і эстафету. Традыцыйна фаварытамі спаборніцтваў “Снежны снайпер” на Магілёўшчыне з’яўляюцца прадстаўнікі Хоцімскага і Клімавіцкага раёнаў. І яны зноў пацвердзілі свой статус. Асабліва хацімчане, якія перамаглі ва ўсіх узроставых групах камандных гонак. Юныя біятланісты з Кіраўшчыны, шліфуючы свае ўменні, з кожным годам паказваюць усё больш высокія рэзультаты. І вось сёлета паўлавіцкія школьнікі смела ўмяшаліся ў барацьбу за ўзнагароды са спартсменамі мацнейшых каманд вобласці.

У выніку напружаных лыжных гонак і стрэльбаў на агнявых рубяжах самыя малодшыя нашы прадстаўнікі змаглі камандай заваяваць бронзавыя ўзнагароды. Лепшы вынік паказалі страляючыя лыжнікі з Кіраўшчыны у старэйшай групе: яны сталі ўладальнікамі “срэбра”, адсунуўшы на трэцяе месца каманду Клімавіцкага раёна. І толькі ў сярэдняй групе нашым рабятам давялося крыху шкадаваць: яны сталі чацвёртымі. Але ці варта засмучацца такому высокаму месцу?.. А наогул сёлетняе выступленне каманды з Кіраўшчыны было самым паспяховым за ўсю гісторыю правядзення абласных біятлонных спаборніцтваў.

Вызначыліся нашы паўпрэды і ў асабістым заліку. Дзве “бронзы” — на рахунку нашых дзяўчат. На прыступку п’едэстала гонару трапілі Анастасія Котава ў сярэдняй групе і Крысціна Лазарава ў старэйшай.

Па выніках спаборніцтваў з ліку лепшых юных біятланістаў сфарміравана зборная каманда Магілёўскай вобласці, якая з 4 па 10 лютага будзе прадстаўляць Прыдняпроўскі край у фінальным этапе “Снежнага снайпера” ў спорткомплексе “Раўбічы”. У састаў увайшлі вышэй названыя прадстаўніцы нашага раёна. Яшчэ трое рабят з Паўлавіцкай школы ўключаны ў рэзерв: Аліна Дырыкава і Андрэй Собалеў з малодшай групы, Радзівон Раманоўскі — са старэйшай групы.

Трэба адзначыць, што спаборніцтвы “Снежны снайпер” зноў прайшлі на высокім арганізацыйным узроўні і сталі аднымі з самых масавых. Дарэчы, кожны раз падчас іх правядзення ў юных біятланістаў мелася магчымасць сустрэцца і пагутарыць са знакамітымі спартсменамі мінулых часоў. У розныя гады на спаборніцтвы прыязджалі Сяргей Булыгін, Святлана Парамыгіна, Алег Рыжанкоў, Ігар Басінскі, Алена Зубрылава, Сяргей Далідовіч,  Дар’я Домрачава, Людміла Ананька. Сёлетнія гонкі не сталі выключэннем: з юнымі біятланістамі вобласці сустрэўся сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 года, двухразовы чэмпіён Еўропы Сяргей Новікаў. Так што, з пазітыўным настроем рабяты вярталіся дадому не толькі ад удалага выступлення, а і ад сустрэчы з легендарным біятланістам.

 

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024