Темы

У бой ішлі коні, сланы, ферзі… У Кіраўску прайшлі школьныя спаборніцтвы па шахматах

У бой ішлі коні, сланы, ферзі… У Кіраўску прайшлі школьныя спаборніцтвы па шахматах

Чарговым відам раённай спартакіяды школьнікаў Кіраўскага раёна былі шахматы. Месцам правядзення спаборніцтваў стала СШ №1. Аб тым, як яны праходзілі, раскзаў галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі, спорту і турызму Кіраўскага райвыканкама Максім Хамічэнка:

— Удзел прынялі 9 каманд, у састаў якіх уваходзілі па 3 хлопчыкі і адной дзяўчынцы. Акрамя іх кожнай камандзе дазвалялася заявіць ігракоў у асабістым першынстве. Іх рэзультаты не папаўнялі скарбонку ачкоў каманды, затое дазвалялі прааналізаваць будучы рэзерв, ацаніць узровень яго падрыхтаванасці.

У асабіста-камандным першынстве сярод хлопчыкаў сюрпрызаў не адбылося. Традыцыйна лепшыя вынікі ў апошнія гады дэманструюць юныя шахматысты СШ №1. Так сталася і ў гэты раз: увесь п’едэстал гонару занялі прадстаўнікі каманды-гаспадыні турніру. Чэмпіёнскі тытул заваяваў Аляксей Бодык, другую колькасць балаў набраў Ілья Лебедзеў, трэцяе месца заняў Максім Жукоўскі.

А вось у дзяўчат у першую тройку ўвайшлі шахматысткі з сельскіх школ. Агульную перамогу атрымала Іна Старавойтава з Чыгірынскай СШ, другое месца — у Златы Маславай з Жыліцкага НПК ДС-СШ, “бронза” дасталася прадстаўніцы Баравіцкай СШ Анастасіі Еўдакімавай.

У асабістым заліку выдатна праявіў сябе вучань СШ №1 Ілья Лунгу. Нягледзячы на маладзейшы ўзрост, чым ва ўдзельнікаў каманд, ён набраў аднолькавую з пераможцамколькасць ачкоў. У дзяўчынак трэцяга месца не прысуджалася, а два першых занялі адпаведна Аляксандра Пархамовіч з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага і Вікторыя Пігулеўская з СШ №1.

Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеней, а найбольш мацнейшыя шахматысты 28 студзеня адправяцца ў Магілёў для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах.

Последние новости

Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Жиличский дворцово-парковый ансамбль встречает региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах»

26 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Безопасность начинается с каждого из нас

24 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Кировской ЦРБ прошли тактико-специальные учения

24 сентября 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Профилактика  правонарушений в отношении огнестрельного оружия, боеприпасов и взрывчатых веществ

24 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем