В Кировске прошел районный тур первого этапа республиканского конкурса “Семья года” – “Многодетная семья-2019”

В Кировске прошел районный тур первого этапа республиканского конкурса “Семья года” – “Многодетная семья-2019”

“Крепка бывает та семья, где нет владений буквы «я», где правит только слово «мы», где есть совместные мечты…” — менавіта гэтыя паэтычныя радкі, агучаныя вядучымі, можна лічыць агульным дэвізам выступленняў сямейных каманд, якія нягледзячы на рознаўзроставы састаў, дружна, творча, весела прадэманстравалі, што яны здольныя пакарыць сэрцы гледачоў і журы.
Бачанне навакольнага свету, уласнай ролі ў ім, свае захапленні, сямейныя традыцыі ўдзельнікі адлюстравалі ў конкурсных заданнях “Візітная картка сям’і “Радавод” і “Мая краіна — мая сям’я”, і яшчэ раз пераканалі: мнагадзетная сям’я — гэта здорава!

Удзельнікаў, іх групы падтрымкі, гледачоў шчыра вітала намеснік старшыні райвыканкама, старшыня журы раённага тура Таццяна Бяляўская. Яна падкрэсліла значнасць гэтага мерапрыемства, адзначыўшы, што сям’я — гэта сувязь часін і пакаленняў, гэта цеплыня бацькоўскага дома, клопат, дзіцячы смех. Менавіта ў сям’і фарміруюцца характар чалавека, маральныя і духоўныя каштоўнасці. Яна адзначыла, што мнагадзетныя сем’і — шчаслівейшыя ў шмат крат! Тут вырастаюць канкурэнтаздольныя асобы, бо кожны з дзяцей імкнецца праяўляць свае лідарскія якасці, хутчэй набывае вопыт узаемадзеяння з людзьмі.
Таццяна Бяляўская выказала пажаданне сем’ям, якія прымаюць удзел у конкурсе, захаваць усё лепшае, што ў іх ёсць, упэўнена ісці па дарозе, імя якой — жыццё, бацькам весці дзяцей да поспехаў і дабрабыту.
У зале прысутнічала і падтрымлівала ўдзельнікаў сям’я Русанавых, якая заняла першае месца ў конкурсе “Мнагадзетная сям’я-2017”.
Першы конкурс — “Візітная картка сям’і “Радавод”. Зразумела, што такое вызначэнне тэмы самапрадстаўлення абавязвала каманды “дакапацца” да самых глыбокіх вытокаў свайго роду, нагадаць сямейныя звычаі і традыцыі.
Першай сустракалі на сцэне сям’ю Ільюткіных: Таццяна — выкладчык нядзельнай школы Свята-Пакроўскага храма г.Кіраўска, Юрый — вартаўнік у яслях-садку в.Лёўкавічы, іх дзеці — вучні СШ №2 імя К.П.Арлоўскага сямікласніца Антаніна і другакласнік Максім, выхаванка дзіцячага садка №4 Паліна. Старэйшы сын Віталь не змог прысутнічаць, але душой быў са сваімі блізкімі.
Усіх у зале ўразіла сямейнае дрэва, якое дружная сям’я стварыла разам, і расказала пра сваіх продкаў аж да прапрапрадзядуляў! У інсцэніроўцы Ільюткіны паказалі, якія духоўныя традыцыі існуюць у іх сям’і: у прыватнасці, пра наведванне храма, Радаўніцу, калі моляцца за супакой душ продкаў.
Сям’я Прусянковых: бацькі Рыгор і Наталля працуюць у КСУП “Ніва-Барсукі”, ён — механізатар, яна — аператар машыннага даення. Дзеці Анастасія і Кірыл — вучні Барчыцкага НПК ДС-СШ, Уладзіслаў займаецца ў Жыліцкім сельгас-
каледжы. Каб расказаць пра сябе, яны выкарысталі песню “Маленькая страна”, прычым яе прыпевам стала дружнае: “Маленькая страна — это моя семья, там, где душе светло и ясно, там, где всегда весна!”.
Пра жыццё і захапленні Прусянковых гледачы даведаліся з фотапрэзентацыі: дарэчы, такую форму выкарысталі практычна ўсе сем’і, балазе, самых розных фотаздымкаў хапала ў кожнай.
Напрыклад, галава сям’і Прусянковых стварае прыгожыя вырабы з запалак. Мама захапляецца вышываннем, якому навучыла яе маці, і бісерапляценнем. Іх продкі ўсё жыццё працавалі на зямлі, былі веруючымі людзьмі, шмат часу таму прыехалі ў гэтыя мясціны са сваімі традыцыямі, якія ў сям’і свята захоўваюцца. У тым ліку ў стравах — часта з задавальненнем гатуюць смачныя пірагі і сачні з бульбы. І нават прыдумалі свой рэцэпт з выкарыстаннем капусты і грыбоў.
“Гэй, Дразды, вы дзе?” — гучна паклікаў дзіцячы голас, і на сцэне сабралася ўся сям’я Драздоў: бацька Іван — дырэктар прыватнага вытворчага унітарнага прадпрыемства “Аўтатэхпарт-
нёр”, маці Ірына тут жа — спецыяліст па ахове працы, па яе словах, дапамагае мужу ў рабоце і ўсіх пачынаннях. А яе вышэйшая педагагічная адукацыя спрыяе выхаванню трох дочак: пяцікласніцы Марыі, другакласніцы Соф’і, якія вучацца ў СШ№1, пяцігадовай Арышы, яна наведвае дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці.
Члены сям’і па чарзе расказвалі адзін пра другога, пра свае захапленні, гэта відавочна адлюстроўвалі цікавыя фотакалажы на экране. Галаву сямейства прытрымлівацца актыўнай жыццёвай пазіцыі, дабівацца сваіх мэт навучылі яго бацькі. Закончыўшы Інстытут упраўлення і прадпрымальніцтва, ён адкрыў сваю справу і ўжо больш 10 год кіруе прадпрыемствам па рамонце аўтамабіляў ды яшчэ калекцыяніруе старынную тэхніку. Ірына ў свой час адчула, што сям’я для жанчыны — галоўнае ў жыцці, і прысвячае ёй практычна ўвесь свой час.
Нясуць сонечнае святло і радуюць сваімі поспехамі дзеці. Марыя — творчая асоба: займаецца на мастацкім аддзяленні дзіцячай школы мастацтваў, ужо мае граматы і дыпломы, а таксама рэалізуе фантазію ў розных вырабах, наведвае заняткі аб’яднанняў па інтарэсах “Эрудыт” і “Вернісаж”. Бацькі спадзяюцца, што яна папоўніць інтэлектуальную эліту Рэспублікі Беларусь. Соф’я таксама малюе, танцуе ў групе “Імпульс”, усе маглі назіраць кампазіцыю, якую яна паказала з сяброўкамі на сцэне. Арыша — любіміца ўсёй сям’і, пакуль, як адзначылі бацькі, яе любімы занятак — гуляць і весяліцца.
Іх дом патанае ў кветках, якія дораць натхненне і добры настрой. Бацькі вучаць дочак любіць людзей, якія побач. Перад святам святой Тройцы, на бацькоўскую суботу, усе родныя збіраюцца ў доме, дзе пачынаўся іх род, каб успомніць тых, хто пакінуў жыццё, і перадаць памяць пра іх наступным пакаленням, павітаць новых членаў сям’і. Такія хвіліны ахутваюць усіх любоўю і цеплынёй.
Завяршылі ўдзельнікі сваё выступленне дэвізам: “Перад намі адкрыты ўвесь свет, а мы адкрыты свету!”.
Сям’я Філімонавых ужо правярала свае магчымасці ў такім конкурсе ў 2017 годзе і заваявала “срэбра”. Бацькі Артур і Вольга працуюць у ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”: ён — перадавы механізатар, яна — агароднінавод на цяплічным камбінаце — вельмі дружныя, актыўныя ўсюды і ва ўсім. Гэтаму ж вучаць сваіх дзяцей: дванаццацігадовага Ілью, дзевяцігадовага Арцёма, якія займаюцца ў Мышкавіцкай СШ, чатырохгадовую Сафію, выхаванку дзіцячых ясляў-садка “Вясёлка”.

Самае галоўнае ў жыцці — гэта любоў, лічаць у сям’і Філімонавых. Яны ў фармаце казкі раскрылі гісторыю стварэння сваёй сям’і, нараджэння дзяцей. Ілья — смелы і мэтанакіраваны, як і тата, любіць спорт. Арцём — добры і чулы, з радасцю дапамагае бацькам, верыць, што казка існуе, і мары збываюцца. Сафіюшку ўсе любяць і балуюць. “Перад намі адкрыты ўсе дарогі, галоўнае, — верыць у сябе і імкнуцца да пастаўленай мэты”, — гэтак гучыць іх сямейнае крэда.
Сваімі артыстызмам, фантазіяй уразіла сямейная каманда Шэпітавых. Тата Аляксандр працуе ў Бабруйскім лясгасе, мама Ірына — у СВК «Бераснёўскі». Дзмітрый і Максім — вучні Баравіцкай СШ: першы — другакласнік, другі — першакласнік, малодшы Арцём — выхаванец Скрыпліцкага дзіцячага садка.
Дружная і вясёлая сям’я паказала цэлы спектакль з цудоўнымі дэкарацыямі, касцюмамі, дзе кожны быў таленавітым акцёрам. І гледачы даведаліся, як сустрэліся будучыя бацькі, калі з’явіліся на свет іх сыночкі. Зараз яны радуюць маму і тату: Дзіма гуляе ў футбол, вучыцца іграць на фартэпіяна, Максім цікавіцца тэхнікай і таце дапамагае, Арцём танчыць і спявае. Побач яны ўсе — шчаслівыя!
Не менш творча і цікава сямейныя каманды праявілі сябе падчас конкурснага задання “Мая краіна — мая сям’я” — прадстаўлялі сацыяльна значны праект — прэзентацыю актыўнай жыццёвай пазіцыі, захапленняў, поспехаў і дасягненняў.
Ільюткіны распавядалі пра таленты сваіх дзяцей, іх духоўныя справы, заняткі ў ня-
дзельнай школе Свята-Пакроўскага храма, гуртку “Ангелочак”, які вядзе маці Таццяна ў дзіцячым садку №4, летнія канікулы ў праваслаўным паселішчы “Отрада” ў Чыгірынцы.
У сям’і Прусянковых любяць чытаць і жадаюць, каб людзі вакол таксама чыталі. Яны стварылі праект “Хата-чытальня”, мэта якога, як адзначыла дачка Анастасія, — захапіць вучняў свайго НПК
ДС-СШ і іх бацькоў чытаннем, каб не тэлевізар і камп’ютар былі на першым месцы, а кніга. Што з гэтага выйшла, было паказана ў відэавыпуску. Рабяты збіраліся дома ў Прусянковых, за чаем і пячэннем расказвалі пра любімыя кнігі. Убачылі ў адной з бібліятэк паліцу, на якой любы жадаючы мог узяць сабе кнігу і паставіць туды іншую і зрабілі гэта ў сябе. Да праекта далучыліся іншыя рабяты, бацькі. Праводзяцца цікавыя сустрэчы, вечары. Напрыклад, спадабаліся вечары паэзіі, рускай класікі.
Сям’я Драздоў адзначыла, што навакольны свет — яркі і разнастайны. Трэба адкрыць яго для сябе і спазнаць. Магчыма, тады кожны зразумее, што наша зямля пад белымі крыламі — цудоўная і загадкавая. А пачынаць трэба з таго, каб больш даведацца пра сваю малую радзіму, яе мінулым і цяперашнім, паказваць
яе славутыя мясціны сваім дзецям. Што і робяць Дразды падчас сямейных падарожжаў на аўтамабілі. І вандруюць яны не на простых аўто, а на рэтрамашынах, якія набывае і рэстраўрыруе бацька — яны самі па сабе ўнікальныя, што адлюстравалі фотаздымкі.
У сям’і ёсць мара стварыць у Кіраўску музей рэтратэхнікі, і над гэтым праектам яна актыўна працуе. На іх думку, многім было б цікава даведацца пра гісторыю кожнага аўтамабіля.
У сям’і Філімонавых, як дарагая рэліквія, захоўваецца ручнік, пад якім калісьці сённяшніх маму і тату блаславілі на сумесны шлях па жыцці. Яны спадзяюцца, што пад гэтым ручніком сваіх дзетак адправяць у новы дом. Гучалі лірычныя вершы, звесткі пра сямейныя сакрэты, часам з добрым гумарам. Хорам яны назвалі сваю сям’ю ідэальнай і шчаслівай, асабліва пад-
крэслілі, што любяць родныя мясціны, і іх нельга аддзяліць ад Беларусі.
Ірына і Аляксандр Шэпітавы ў сваім выступленні зрабілі акцэнт на тым, што дзеці — будучыня нашай краіны, і кожны з бацькоў жадае, каб іх сын ці дачка былі добрымі, сумленнымі, міласэрнымі, чулымі. У выхаванні гэтых якасцей вялікая роля сям’і. “Наша сям’я — тэрыторыя міласэрнасці і дабрыні”, — адзначылі Шэпітавы. Яны паведамілі, што ўступілі ў Бабруйскае грамадскае аб’яднанне “Планета дзяцінства”, яго работа звязана з дапамогай дзецям, якія трапілі ў бяду, дзецям, маючым патрэбу ў падтрымцы, сіротам і іншымі напрамкамі. Сям’я ўдзельнічае ў адпаведных мерапрыемствах, акцыях, праводзімых у школах, сацыяльных прытулках, бальніцах на тэрыторыях Бабруйска і суседніх раёнаў. Акцыя “Сям’я — сям’і” мае на ўвазе збор і выдачу гуманітарнай дапамогі. Як падкрэсліў Аляксандр, праект закліканы вучыць дзяцей не праходзіць міма тых, каму цяжка, дзяліцца сваёй цеплынёй з тымі, каму яго не хапае.
Згодна рашэння журы, перамогу па выніках раённага тура святкавала сям’я Драздоў, на другім месцы — сямейная каманда Шэпітавых, на трэцім — Філімонавых. Яны атрымалі дыпломы райвыканкама адпаведных ступеней. Дыплом пераможцы ў намінацыі “Мая сям’я — мая краіна” заваявала сям’я Прусянковых, у намінацыі “Візітная картка сям’і “Радавод” — сям’я Ільюткіных.
Узнагароды і падарункі ўручыла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Русецкая.
Рэдакцыя раённай газеты ”Кіравец” з’яўлялася на конкурсе інфармацыйным і фотаспонсарам. Галоўны рэдактар “раёнкі” Наталля Хадакова ўручыла кожнай сям’і сертыфікат на квартальную падпіску на “Кіравец” і іх фатаграфію, зробленую ў аформленай у фае Цэнтра вольнага часу фотазоне.
Удзельнікаў таксама павіншавалі кіраўнікі школ, у якіх вучацца дзеці.
Сям’я-пераможца раённага тура будзе прадстаўляць Кіраўшчыну на адборачным туры першага этапа рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года” — “Мнагадзетная сям’я-2019”, які пройдзе ў нашым горадзе 20 лютага гэтага года. Пажадаем жа поспехаў дружнай сямейнай камандзе Драздоў!
Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024