У Магілёве дэлегацыя Кіраўшчыны прыняла ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю ўтварэння БССР

У Магілёве дэлегацыя Кіраўшчыны прыняла ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю ўтварэння БССР

15 студзеня ў Палацы культуры вобласці адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У ім прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Кароцін, заслужаныя людзі рэгіёна, маючыя высокія дзяржаўныя ўзнагароды, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі гаррайвыканкамаў і Саветаў дэпутатаў, грамадскіх арганізацый, ветэраны працы, моладзь.
Ва ўрачыстасцях прымала ўдзел дэлегацыя нашага раёна, у састаў якой увайшлі поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы Людміла Палевіч, перадавыя жывёлаводы ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — Ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна Валянціна Клімовіч, узнагароджаная ордэнам Пашаны, медалём “За працоўныя заслугі”, і Галіна Лёгкая, удастоеная медаля “За працоўныя заслугі”, прадстаўнікі райвыканкама, раённых структур грамадскіх аб’яднанняў.

1 студзеня 1919 года быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі аб утварэнні тады Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. 4 лютага 1919 года была прынята першая Канстытуцыя ССРБ.
У далейшым пад уплывам ваеннага становішча маладая рэспубліка не раз мяняла межы, страчвала і зноў набывала тэрыторыі, але, падкрэсліў Дзмітрый Харытончык, на палітычнай карце яна заставалася самастойным суб’ектам. У снежні 1922 года Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка стала адной з заснавальніц СССР.
Беларускі народ набыў павагу ва ўсім свеце гераічным супраціўленнем нямецка-фашысцкім акупантам у гады Вялікай Айчыннай вайны. БССР атрымала міжнароднае прызнанне, стаўшы адным з членаў-заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
«Цяжка пераацаніць значэнне падзей тых гадоў для Магілёўшчыны, — канстатаваў Дзмітрый Харытончык. — І сімвалічна, што сённяшняе ўрачыстае мерапрыемства праходзіць у дзень 81-й гадавіны ўтварэння нашай вобласці».
Быў зроблены экскурс у гісторыю станаўлення і развіцця Прыдняпроўскага краю. Яго жыхары з першых дзён заснавання Беларускай дзяржавы ўзяліся за аднаўленне разбуранай Першай сусветнай вайной гаспадаркі. Працоўны энтузіязм многіх рабочых і сялянскіх калектываў быў неверагодна высокі. Савецкія ордэны БССР і РСФСР за нумарам адзін былі ўручаны менавіта на Магілёўшчыне.
У гады Вялікай Айчыннай вайны наша вобласць панесла найцяжэйшыя страты. Загінуў кожны трэці яе жыхар. За
подзвігі ў тыя гады 114 ураджэнцам рэгіёна было прысвоена высокае званне — Герой Савецкага Саюза, а 23 сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы.
Далей гучалі звесткі пра адраджэнне народнай гаспадаркі, далейшае дынамічнае развіццё Магілёўшчыны. За кароткі па гістарычных мерках перыяд рэгіён змог стаць высокаразвітым і індустрыяльным.
«Безумоўна, гэтаму ў значнай меры спрыяла самаадданая праца жыхароў Прыдняпроўскага краю, — падкрэсліў Дзмітрый Харытончык. — 113 Герояў Сацыялістычнай Працы выхавала магілёўская зямля. Сотні жыхароў вобласці ўдастоены найвышэйшых дзяржаўных узнагарод за працоўныя дасягненні».
1991 год адкрыў новую старонку ў гісторыі краіны. На карце свету з’явілася суверэнная незалежная дзяржава — Рэспубліка Беларусь. У аснову дзяржаўнай палітыкі быў пастаўлены чалавек з яго надзённымі праблемамі, жаданнем дастойна жыць і будаваць справядлівае грамадства. За гады незалежнасці нашай краіны Магілёўская вобласць выйшла на прынцыпова новыя рубяжы развіцця.
Сучасная Магілёўшчына валодае значным шматгаліновым патэнцыялам. На долю Прыдняпроўскага краю прыпадае прыкладна дзясятая частка аб’ёмаў прамысловай і каля 15% сельскагаспадарчай вытворчасці краіны. Прадукцыя запатрабавана на рынках больш за 110 дзяржаў, развіваецца сацыяльная сфера, уводзяцца ў строй новыя аб’екты.
«Усе поспехі Прыдняпроўскага краю дасягнуты дзякуючы людзям, працавітым і мэтанакіраваным, — канстатаваў старшыня абласнога Савета дэпутатаў. — Мы ганарымся поспехамі нашай моладзі, якая імкнецца да ведаў, актыўна ўдзельнічае ў жыцці краіны і рэгіёна, рыхтуецца ўзяць на сябе адказнасць за будучыню дзяржавы».
Дзмітрый Харытончык ад імя абласнога выканаўчага камітэта, абласнога Савета дэпутатаў падзякаваў усім, хто сваёй добрасумленнай працай стварае аўтарытэт і славу вобласці. А далей уручыў заслужаным людзям Прыдняпроўскага краю памятныя юбілейныя медалі за шматгадовую, бездакорную працу, вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Магілёўскай вобласці і ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя з дня ўтварэння БССР. У ліку ўзнагароджаных была і наша зямлячка, поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы, ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна Людміла Палевіч.
Узнагароды таксама атрымалі мнагадзетныя маці, якія ў адпаведнасці з падпісаным у канцы 2018 года указам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, удастоены ордэна Маці.
Жывая гісторыя БССР, у тым ліку Магілёўскай вобласці, была ўвасоблена на сцэне ў тэатралізаваных кампазіцыях, паказана на кадрах кінахронікі, фотаздымках.
Парадавалі сваімі выступленнямі знакамітыя творчыя калектывы: нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча, заслужаны калектыў Беларусі аркестр народных інструментаў імя Л.Л.Іванова, група Jazz City Band, дзіцячыя харэаграфічныя і вакальныя ансамблі і іншыя.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024