Зборная Кіраўскага раёна заваявала “срэбра” на абласной спартакіядзе работнікаў АПК

Зборная Кіраўскага раёна заваявала “срэбра” на абласной спартакіядзе работнікаў АПК

ХІІІ абласная зімовая спартакіяда сярод сельскагаспадарчых раёнаў, холдынгаў, аб’яднанняў, арганізацый, прадпрыемстваў і кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці прайшла ў Бабруйску. Зайздросную прызавую стабільнасць зноў прадэманстравала каманда нашага раёна. Зборная Кіраўшчыны ў чарговы раз узнялася на п’едэстал гонару — услед за леташнім летнім чэмпіёнствам нашы спартыўныя аматары занялі другое месца,  паўтарыўшы поспех мінулай зімы!

Наогул, калі прасачыць усю гісторыю правядзення спартакіяд, то кіраўская каманда па праву лічыцца самай паспяховай: амаль не было спаборніцтваў, каб яна не ўваходзіла ў лік прызёраў. Двойчы нашым землякам не было роўных, у скарбонцы ёсць і “бронза”,  а гэтае “срэбра” — ужо восьмае!

Як нам расказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, мерапрыемства прайшло на высокім узроўні. Арганізатарамі выступілі камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўская абласная прафсаюзная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, абласноы фізкультурна-спартыўны клуб “Ураджай”.

Больш за 800 удзельнікаў з 28 каманд выяўлялі мацнейшых у 10 відах спорту: стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, валейболе, шашках, плаванні, перацягванні каната, дартсе, лыжных гонках і эстафеце, гіравым спорце і настольным тэнісе. Амаль усе спаборніцтвы праводзіліся ў лядовым спорткомплексе “Бабруйск-арэна”, а лыжня была пракладзена ўнутры Бабруйскай крэпасці.

Запамінальным для ўдзельнікаў і гасцей было ўрачыстае адкрыццё спартакіяды. Прысутных віталі першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Кароцін, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь —галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль, кіраўніцтва Бабруйскага гарадскога і раённага выканкамаў. Было адзначана, што такога маштабу спаборніцтвы сярод работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзяцца ў нашай краіне толькі на Магілёўшчыне. За гэтыя гады ўмацаваліся каманды, адшліфавана арганізацыйная частка, значную падтрымку аказвае ўлада вобласці і раёнаў.

Ва ўсіх відах спартакіяды каманда Кіраўшчыны, у якую ўвайшлі 38  спартсменаў-аматараў, паказала дастойныя рэзультаты, што і забяспечыла агульнае другое месца. Крыху саступілі толькі гаспадарам спаборніцтваў — бабруйчанам, затое апярэдзілі традыцыйна моцную каманду Магілёўскага раёна, якая стала трэцяй. Кіраўская зборная стала пераможцай у гіравым спорце і дартсе. Упершыню наша валейбольная каманда заваявала сярэбраныя ўзнагароды, чаму садзейнічала грунтоўная падрыхтоўка на трэніроўках пад кіраўніцтвам трэнера Канстанціна Гарбачова. Высокае 4-е месца было занята ў “спрэчках” шашыстаў.

У асабістым заліку чэмпіёнамі сталі Андрэй Бяляўскі (лыжныя гонкі), у сваіх вагавых катэгорыях — Віктар Бялянаў і Юрый Дзятлаў (гіравы спорт). “Срэбра” заваявалі Яўген Пішчалін і Алеся Шалянгоўская (дартс), Алеся Баранчук (настольны тэніс). На трэцюю прыступку п’едэстала гонару ўзняліся Алег Шапавалаў (стральба), Сяргей Лыбзікаў (плаванне).

Выпадковым поспех, безумоўна, быць не можа. Гэта плады агульных намаганняў. Штогадовыя прызавыя месцы забяспечваюцца КАМАНДАЙ — у шырокім сэнсе гэтага слова. За гады выступленняў ужо склаўся сапраўдны яе касцяк. Пастаянна ўдзельнічаюць у спаборніцтвах Уладзімір Комар, Яўген Пархамовіч, Валянціна Шалыгіна, Юрый Давыдзенка, названыя вышэй Андрэй Бяляўскі, Яўген Пішчалін, Алеся Шалянгоўская, Алег Шапавалаў, прадстаўнікі райсельгасхарчу Дзмітрый Іваніцкі, Вольга Жвырблеўская. Узмацняецца зборная маладымі спартсменамі, у ліку якіх Дзяніс Петрусёў, Юрый Ярмоленка, Марыя Баянкова, Мікалай Комар, Яўген Лук’янаў, Аляксандр Ермалаеў, Раман Шапавалаў. Праяўляюць клопат пра выступленне прадстаўнікоў Кіраўшчыны аргкамітэт на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама — начальнікам райсельгасхарчу Аляксандрам Сухадольскім, райкам аграпрамысловага саюза, кіраўніцтва ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, КСУП “Ніва-Барсукі”, Жыліцкага сельгаскаледжа, райкам прафсаюза работнікаў АПК.

Адметна яшчэ і тое, што на прайшоўшай спартакіядзе наша зборная выступала ў новай, арыгінальнай прыгожай форме. Абноўка, як бачым, прынесла чарговы поспех. Хаця, як кажуць, галоўнае  — не форма, а змест… Так трымаць, кіраўчане!

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота Яўгена ПІШЧАЛІНА, Алеся КРАСАВІНА, Міхаіла СЕВАСЦЬЯНАВА і з сайта www.bobrlife.by

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024