Адзіны дзень інфармавання пройдзе на Кіраўшчыне 21 лютага
Адзіны дзень інфармаванняпройдзе ў раёне ў чацвер, 21 лютага на тэму: “Магчымасці грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцтва”.
Будуць таксама абмеркаваны пытанні: “Курэнне як фактар рызыкі развіцця неінфекцыйных захворванняў. Адказнасць за курэнне ў грамадскіх месцах”; “Папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх. Снегавая нагрузка. Лёд.”.
Інфармацыйнапрапагандысцкія групы пабываюць у працоўных калектывах, правядуць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства.