Час выбраў нас

Час выбраў нас

Напярэдадні 30-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана мы папрасілі старшыню раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрыя САФРОНАВА расказаць пра асноўныя напрамкі дзейнасці арганізацыі, якую ён узначальвае, а таксама падзяліцца ўспамінамі пра ўдзел у афганскай вайне:

— Неабходна падкрэсліць важную ролю Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане ў героіка-патрыятычным выхаванні грамадзян, у першую чаргу, маладога пакалення.
Раённая арганізацыя воінаў-інтэрнацыяналістаў была створана ў 1987 го-
дзе з мэтай падтрымкі сем’яў загінуўшых і вярнуўшыхся з афганскай вайны, удзельнікаў ліквідацыі лакальных канфліктаў у іншых краінах, а таксама патрыятычнага выхавання моладзі. Як юрыдычная структура, наша ветэранская арганізацыя была зарэгістравана ў 1991 годзе, яе ўзначаліў Барыс Карпенка.
Зараз на Кіраўшчыне пражывае 60 былых воінаў-інтэрнацыяналістаў, 23 чалавекі з’яўляюцца членамі раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.
Патрыятычную работу са школьнікамі, моладдзю актыўна праводзяць члены нашай арганізацыі Уладзімір Перадня, Уладзімір Ляскоў, Барыс Карпенка, Вадзім Смірноў, Юрый Каган, Васіль Рублеўскі, Анатоль Ткачоў і іншыя. Воіны-інтэрнацыяналісты — дастойныя нашчадкі слаўных гераічных традыцый Савецкай Арміі.
Мы заўсёды шануем памяць аб загінуўшых на афганскай вайне земляках — П.В.Петрусевічы, В.І.Шумілаве, А.Л.Ядлоўскім, узнагароджаных пасмяротна ордэнам Чырвонай Зоркі. Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, знамянальнай для нас даты — 30-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана мы ўсклалі вянкі да іх магіл у в.Гарадзец і аг.Жылічы, сустрэліся з іх роднымі і блізкімі.
Заўсёды памятаем мы пра землякоў-афганцаў, якія пакінулі жыццё пасля 1989 года.
Трэба адзначыць, у арганізацыі работы патрыятычнай накіраванасці наша арганізацыя цесна супрацоўнічае з райвыканкамам, адасобленай групай (па Кіраўскім раёне) ваеннага камісарыята, раённымі арганізацыямі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, ГА “БРСМ”, з арганізацыя-
мі ветэранаў вайны ў Афганістане іншых рэгіёнаў.
30 гадоў прайшло не толькі з дня вываду савецкіх войск з Афганістана. А і больш таго, з гадоў нашай маладосці, абпаленых вайной. Нягледзячы на тое, што прыйшлося перанесці, гэта быў незабыўны час моцнага сяброўства, братэрства. І зараз маю зносіны з некаторымі таварышамі па службе ў іншых гарадах і краінах. Цікава ведаць, што адбываецца ў іх жыцці, нават праз столькі гадоў мы не губляем сувязь адзін з адным.
Вайна прымусіла рана пасталець — хлопцы, якім было 18-19 гадоў, прайшлі вялікія выпрабаванні, якія змянілі іх назаўжды. На вайне адразу бачна, які чалавек на самой справе, чаго вартыя яго словы і на якія ўчынкі ён здольны. Хутка пачыналі разбірацца ў лю-
дзях. І, галоўнае, мы засталіся вернымі воінскаму абавязку і прысязе.
Маладым хлопцам хачу параіць абавязкова прайсці службу ў арміі. Гэта навучыць іх самастойнасці і дысцыпліне, яшчэ больш любіць сваю ра-
дзіму, быць гатовым у патрэбны момант абараніць яе. Але, галоўнае, жадаю, каб нікому больш не зведаць вайны. Мы павінны берагчы мір! 

Напярэдадні памятнай даты нашы землякі — удзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане — падзяліліся з “раёнкай” сваімі думкамі аб тым, якія эмоцыі валодаюць імі ў гэтыя дні, успомнілі, што давялося перажыць падчас вайны і чаму навучыў іх Афган.

Уладзімір ЛЯСКОЎ, узнагароджаны медалямі “За адвагу”, “За баявыя заслугі”, працуе вартаўніком у Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева:
— Павестку ў армію я атрымаў у 1984 годзе. Служыць трапіў на Далёкі Усход, на савецка-кітайскую граніцу, ажыццяўляў абарону дзяржаўных рубяжоў, удзельнічаў у спецаперацыях па недапушчэнні пранікнення на тэрыторыю Савецкага Саюза рознага роду нядобранадзейных асоб.
У пачатку 1985 года на пастраенні атрада быў зачытаны загад аб накіраванні 300 байцоў (з агульных 1500 чалавек) у Афганістан у трохмесячную камандзіроўку. У іх ліку быў і я. Так для мяне пачаўся ўдзел у афганскай вайне. Месцам дыслакацыі нашага падраздзялення стала правінцыя Герат.
Шчыра кажучы, не люблю ўспамінаць моманты баявых дзеянняў, жорсткія баі, у якіх іншы раз мы гублялі сваіх сяброў. Гэтыя ўспаміны па-ранейшаму дастаўляюць боль… Хочацца, каб такога больш ніколі не паўтарылася, каб сучасныя і будучыя пакаленні не зведалі, што такое вайна.
У Афганістане замест трох месяцаў мне давялося прабыць восем. Пры ўспаміне аб прычынах зацягнуўшайся камандзіроўкі дагэтуль адчуваю страх. Як аказалася, большая частка ваеннаслужачых, якія прыехалі нас замяніць на базе, загінула…
Але ёсць і прыемныя ваенныя ўспаміны — гэта адносіны да савецкіх салдат мясцовага насельніцтва: многія былі нам удзячныя за тое, што мы часта дзяліліся прадуктамі, абаранялі ад нападкаў маджахедаў.
А яшчэ на вайне я знайшоў сапраўдных сяброў, з якімі лёс звязаў на ўсё жыццё. Дзякуючы сацыяльным сеткам з многімі саслужыўцамі перапісваемся, віншуем адзін аднаго са святамі.
Штогод 15 лютага мы з сябрамі-афганцамі ўшаноўваем памяць нашых загінуўшых таварышаў.
Іншы раз, размаўляючы з юнакамі, прыемна чуць, што яны збіраюцца служыць у арміі, жыць і працаваць у Беларусі. Радуе, што ў нашай краіне растуць сапраўдныя абаронцы Айчыны.
Як чалавек, якому давялося прайсці вайну, лічу, што больш каштоўнага, чым мір на зямлі, спакой тваіх родных і блізкіх, нічога няма. І гэта трэба берагчы і цаніць.

Валерый Кісялёў, перадавы вадзіцель КСУП “Жылічы”, узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”:
— 30 гадоў — тэрмін даволі вялікі, але для некаторых усё яшчэ жывыя ўспаміны аб тых ваенных днях. Гэтая важная дата — даніна павагі нашым таварышам — хлопцам, якія не вярнуліся дадому жывымі, гэта падзяка за тое, што мужчыны сумленна выконвалі свой воінскі абавязак.
Ніколі не забудзецца салдацкае братэрства, якое склалася за гады вайны, дзякуючы яму можна было смела разлічваць на таварыша, бо так складваліся абставіны — трэба было давяраць адзін аднаму, бо адзін мог выратаваць жыццё іншаму. Разам спраўляліся са стратамі, траўмамі, фізічнымі і душэўнымі.
Нам, салдатам афганскай вайны, многае давялося перажыць, многае вынесці. Але мы жывем, працуем, маем сем’і, выхавалі дзяцей, дачакаліся ўнукаў і вельмі цэнім тое, што ў нас ёсць. Гэтага ж хочацца пажадаць і цяперашняй моладзі, якая жыве ў мірны час і пра вайну ведае толькі з гісторыі, кніг і фільмаў — шанаваць сваіх бацькоў, сяброў, любіць свой родны край, добрасумленна працаваць, вучыць гэтаму сваіх дзяцей.

Вадзім СМІРНОЎ, слесар Любоніцкага НПК ДС-СШ:
— 15 лютага 1989 года назаўсёды застаецца ў маёй памяці як дзень, які паставіў кропку ў адной з самых зацяжных і кровапралітных войн на чужой зямлі.
У рады Савецкай Арміі я быў прызваны ў 1986 годзе з г.Астана Казахстана. Спачатку трапіў у “вучэбку” ў Туркменістан. Што­дня мы павышалі свае навыкі, адпрацоўвалі тактыку валодання зброяй… і пісалі звароты аб накіраванні нас для прахаджэння далейшай службы ў Афганістане. У выніку з нашай вучэбнай часці на афганскую зямлю было накіравана каля 70% салдат, у тым ліку і я.
У 1987 годзе я трапіў у г.Газні. Служыў у асобным танкавым батальёне 191-га мотастралковага палка ў званні сяржанта на пасадзе камандзіра сярэдняга танка. У саставе экіпажа танка выконваў баявыя задачы па ахове праходзячых калон савецкіх салдат у якасці наводчыка гарматы.
Некаторыя імкнуцца перапісаць гісторыю, перагледзець яе вынікі, але для нас, савецкіх салдат, было галоўным, што мы абаранялі сваю Радзіму ад знешняй пагрозы. Такі нам быў дадзены загад, і лічу, што мы яго з гонарам выканалі.
Служба ў Афганістане для мяне ўспамінаецца не толькі як час баявых дзеянняў: тут я зразумеў, што такое сапраўдная мужчынская дружба і ўзаемавыручка.
Пасля вяртання з Афганістана каля 3-х месяцаў даслужваў на кітайскай граніцы.
13 гадоў таму пераехаў на Кіраўшчыну, на радзіму маці.
Працуючы ў школе, з задавальненнем магу адзначыць, што пераважная большасць сучаснай моладзі разумее, што значыць быць патрыётам Айчыны, абараняць сваю Радзіму. Лічу, што ў вучэбным працэсе трэба больш увагі надаваць пачатковай ваеннай падрыхтоўцы юнакоў.
У мяне расце сын, і пытанне, пайсці яму служыць у армію ці не, нават не стаіць. Ён абавязкова пройдзе гэтую школу мужнасці, і я яго падтрымаю.
Калі б сёння была магчымасць вярнуцца ў 1987 год, то я б нічога не хацеў змяніць у сваім жыцці. Афганскі адрэзак пакінуў свой след у маім лёсе, чамусьці навучыў, дазволіў многае пераасэнсаваць і зразумець.

Канстанцін Сімановіч, узнагароджаны медалём “За адвагу”, майстар вытворчага навучання Жыліцкага сельгаскаледжа:
— Вайну ўспамінаць не хочацца, паколькі гэта цяжка і зараз, хоць і прайшло з той пары шмат год. Але час ад часу рука цягнецца да фотаальбома, хочацца ўбачыць тых, з кім побач праходзіў праз страшныя выпрабаванні, успомніць старых сяброў, частка якіх так і застанецца толькі на фотаздымках. Мы выконвалі інтэрнацыянальны абавязак. І ў той час гэта для нас былі не проста словы.
Сучасныя маладыя людзі здаюцца мне не зусім самастойнымі, не ўсе гатовы браць на сябе адказнасць за свае ўчынкі, прымаць важныя рашэнні. Хацелася б параіць ім быць больш рашучымі, цікавіцца тым, што адбываецца вакол, вучыцца арыентавацца ў жыцці, слухаць бацькоў.

Последние новости

В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024
Профилактика и безопасность

Движение по правилам – основа безопасности!

26 марта 2024
Прием граждан

Приём граждан

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024