У Кіраўскім раённым Доме культуры прайшло святочнае мерапрыемства да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

У Кіраўскім раённым Доме культуры прайшло святочнае мерапрыемства да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь


У мінулы чацвер у Кіраўскім раённым Доме культуры прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
«Абарона Радзімы заўсёды была, ёсць і будзе свяшчэнным абавязкам сапраўднага грамадзяніна, а армія — сапраўднай гордасцю народа. Гэта свята па праву з’яўляецца сімвалам адвагі, мужнасці і патрыятызму і нагадвае нам пра значныя подзвігі бацькоў і дзядоў», — з такімі словамі звярнуліся вядучыя да прысутных у зале.
Свае віншаванні віноўнікам урачыстасці адрасаваў начальнік адасобленай групы Кіраўскага раёна Бабруйскага аб’яднання гарадскога ваеннага камісарыята Андрэй Гайдукевіч.
Асаблівыя словы ўдзячнасці ён выказаў прадстаўнікам старэйшага пакалення, якія ўнеслі значны ўклад у станаўленне і развіццё рэспублікі, вобласці, нашага раёна. З гэтай нагоды юбілейным медалём “100 год БССР” быў узнагароджаны ветэран працы Рыгор Захаравіч Каган.
Андрэй Гайдукевіч адзначыў, што 23 лютага — сапраўды ўсенароднае свята, якое ўвасабляе непарыўную сувязь пакаленняў і пераемнасць ратных традыцый беларусаў. Вельмі важна, что сучасныя Узброеныя Сілы з’яўляюцца не інструментам вядзення вайны, а важнейшай сілай яе недапушчэння.
Адной з галоўных задач сучаснасці Андрэй Гайдукевіч назваў надзейнае забеспячэнне ваеннай бяспекі дзяржавы, якая сёння вызначаецца не толькі ўзроўнем развіцця арміі, але і ступенню разумення кожным грамадзянінам краіны сваёй асабістай прыналежнасці да абароны Айчыны, патрыятычнасцю і згуртаванасцю грамадства.
Летась ваенным камісарыятам раёна ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь і іншыя воінскія фарміраванні было накіравана 80 маладых кіраўчан, якія дастойна нясуць ганаровае званне абаронцы Айчыны.
У гэты святочны вечар у гонар мужчын гучалі самыя шчырыя словы віншаванняў і пажаданняў. Свае музычныя і танцавальныя нумары падарылі прадстаўнікі сферы культуры раёна, выхаванцы дзіцячых садкоў і школьнікі.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024