Адзіны дзень інфармавання
Адзіны дзень інфармавання пройдзе ў раёне ў чацвер, 21 сакавіка на тэму: “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: для людзей і ў імя будучыні краіны” (да 25-годдзя Асноўнага Закона беларускай дзяржавы). Будуць таксама абмеркаваны пытанні: “Развіццё будаўнічай галіны Рэспублікі Беларусь і Магілёўскай вобласці”; “Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе”; “Падтапленні. Палы травы. Бяспека дзяцей на канікулах”; “Фінансавая абарона ўладальнікаў транспартных сродкаў”; “Аб рэалізацыі дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі ў Кіраўскім раёне”; “Аб становішчы ў Кіраўскім раёне з пажарамі і гібеллю людзей на іх”.
Інфармацыйнапрапагандысцкія групы пабываюць у працоўных калектывах, правядуць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства.