Кіраўскія камунальнікі накіроўваюць сваю работу на задавальненне патрэб спажыўцоў

Кіраўскія камунальнікі накіроўваюць сваю работу на задавальненне патрэб спажыўцоў

11 гадоў працуе ва УКП «Жылкамгас» трактарыст Сяргей Лазаковіч. Любую даручаную справу ён выконвае з уласцівымі яму адказнасцю, высокім прафесіяналізмам. Не­здарма за ім замацаваны дзве адзінкі тэхнікі: грэйдзер і экскаватар. Зімой трактарыст займаецца расчысткай вуліц ад снегу, вясной — грэй­дзіраваннем і ўладкаваннем дарог як у горадзе, так і ў сельскіх населеных пунктах.
На экскаватары капае траншэі для пракладкі водаправодных і каналізацыйных сетак, удзельнічае ў ліквідацыі ўзнікаючых парываў. Сёлета з нагоды прафесійнага свята Сяргей Лазаковіч удастоены Ганаровай граматы ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама.

Наўрад ці знойдзеш сёння галіну найбольш запатрабаваную, чым жыллёва-камунальная гаспадарка, ад работы якой залежыць стварэнне камфортных умоў пражывання грамадзян, бесперабойная дзейнасць прадпрыемстваў і ўстаноў, аб’ектаў культурнай і сацыяльнай сфер.
Напярэдадні прафесійнага свята мы папрасілі начальніка УКП “Жылкамгас” Сяргея Марцючэнку расказаць аб працоўных буднях камунальнікаў і іх планах на перспектыву.

— Сваю працу мы адрасуем людзям, і яна запатрабаваная. Работнікі камунальнай службы нясуць адказнасць за забеспячэнне жыццядзейнасці як горада, так і ў цэлым раёна. Парадак на вуліцах і ў дварах, цяпло ў кватэрах і адміністрацыйных будынках прадпремстваў і ўстаноў, шырокі спектр аказваемых грамадзянам паслуг ужо сталі для многіх звыклымі рэчамі. У будні і ў святы камунальнікі імкнуцца забяспечыць грамадзянам дастойныя ўмовы пражывання, адпачынку. З кожным годам пералік аказваемых нашымі работнікамі паслуг павялічваецца.
Сваё прафесійнае свята мы сустракаем з добрымі вытворчымі паказчыкамі. Адразу скажу, што для іх дасягнення калектыў добра папрацаваў. Так, на 11,5% у параўнанні з 2017 г. павялічылася выручка ад рэалізацыі прадукцыі (работ і паслуг), на аднаго сярэдняспісачнага работніка гэты паказчык павялічыўся на 14,8% у параўнанні з пазалеташнім значэннем. Рэнтабельнасць продажу склала 6,3% (у 2017 г. — 2,3%). Выканалі мэтавы паказчык па энергазберажэнні. Зніжэнне ўзроўню затрат летась склала -4,7% (у 2017 г. ён быў -0,9%). Усе гэтыя дасягненні дазваляюць нам з аптымізмам глядзець у будучыню, а таксама прымушаюць яшчэ больш працаваць над паляпшэннем фінансавага стану прадпрыемства.

Вядучы інжынер-энергетык Міхаіл Бажкоў і аператар кацельні “МПМК-255” Віктар Габрусь.

Хачу адзначыць, што пастаянна шукаем спосабы эканоміі сродкаў. Адзін з асноўных шляхоў — мадэрнізацыя камунальных аб’ектаў, замена састарэлага стратнага абсталявання. Напрыклад, летась завяршылі рэканструкцыю кацельні “МПМК-255”, зараз вядуцца такія ж работы на кацельні “Цэнтральная”. Гэта дазваляе дабіцца эканоміі электраэнергіі і газу, больш выкарыстоўваць мясцовыя віды паліва. Увогуле, стараемся замяняць абсталяванне на нашых аб’ектах на менш энергаёмістае. Займамся заменай зношаных цеплавых сетак, што таксама дазваляе скараціць затраты. Працуем над абнаўленнем матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемства: зараз разглядаем пытанне аб набыцці аўтамабіля для збору смецця вялікай умяшчальнасці, што дазволіць нам хутка і з найменшымі затратамі абслугоўваць тэрыторыю раёна па вывазу цвёрдых камунальных адходаў.
Ушчыльную займаемся рэалізацыяй праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” у межах якой вядуцца работы па пракладцы новай вадаправоднай сеткі. Значныя аб’ёмы ўжо выкананы, хутка многія кіраўчане, пражываючыя ў прыватным сектары, будуць мець магчымасць карыстацца цэнтральным водаправодам з вадой добрай якасці з водазабора “Малінаўка”. Сёлета будзем далей рамантаваць водаправодную сетку ў Баравіцы.
Працягваем работу па закрыцці і рэкультывацыі міні-палігонаў. Засталіся два такіх аб’екты — у Валосавічах і Харлапавічах. У Падсёлах міні-палігон закрыты, хутка плануем распачаць работы па навядзенні тут парадку і перадачы земляў ў сельскагаспадарчы абарот, як гэта было зроблена летась у Лёўкавічах.

У любы час сутак аператыўна прымаюць заяўкі спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг работнікі дыспетчарскай службы. Сярод іх — аператар Маргарыта Нічкасава і старшы аператар Валерый Кундзелеў.

Ужо можна сказаць, што ацяпляльны сезон 2018-2019 года прайшоў без збояў: жылы сектар, сацыяльныя аб’екты, будынкі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў у адпаведнасці з санітарнымі нормамі забяспечваліся цяплом. Значная заслуга ў гэтым спецыялістаў і работнікаў кацельнай гаспадаркі. Добрых слоў заслугоўваюць аператары і машыністы кацельных.
Значную ўвагу надаем эстэтычнаму выгляду жылых будынкаў. У мінулым годзе правялі капітальны рамонт 3-х жылых дамоў, сёлета гэтыя работы будуць працягнуты.
Па-ранейшаму асноўную ўвагу будзем надаваць навяденню парадку на зямлі, добраўпарадкаванню горада і сельскіх населеных пунктаў, у тым ліку ў межах Года малой радзімы. Пастараемся парадаваць кіраўчан і гасцей горада прыгожымі кветкавымі кампазіцыямі. Хутка будзем займацца пасадкай маладых дрэўцаў. Там, дзе раней высаджаныя загінулі, пераса­дзім новыя.
Зладжаная і прадукцыйная работа камунальнай службы залежыць ад добрасумленных адносін да даручанай справы кожнага члена нашага вялікага калектыву. Многія працуюць на прадпрыемстве дзесяцігоддзямі, добрасумленна выконваючы свае абавязкі. Ёсць і працоўныя дынастыі. Нашы работнікі актыўна займаюцца спортам, перамагаюць у розных спаборніцтвах і спартакіядах.
З нагоды прафесійнага свята трактарыст Сяргей Лазаковіч удастоены Ганаровай граматы ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама.
Добрасумленна выконваюць свае абавязкі вадзіцель Сяргей Ніканаў, які сёлета па выніках штогадовага раённага спаборніцтва сярод галін народнай гаспадаркі за 2018 год прызнаны “Лепшым па прафесіі”, рабочая па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў Наталля Бяляўская, аператар кацельні Віктар Габрусь, трактарыст Васіль Шарстабаеў, аператар дыспетчарскай службы Любоў Арэшка, бухгалтар Наталля Кушарбаева і многія іншыя.
Ва ўсіх сферах ЖКГ працуюць прафесіяналы сваёй справы, пачынаючы ад інжынерна-тэхнічнага саставу і заканчваючы рабочымі на кожным участку. Усе яны імкнуцца да таго, каб якасна прадастаўляць насельніцтву свае паслугі.
Падрыхтавала Людміла СЯМЁНАВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024