“Квітней жа, наш працоўны край!”

“Квітней жа, наш працоўны край!”

Маштабна, ярка, маляўніча прайшло ў Кіраўску ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў работы галін народнай гаспадаркі раёна за 2018 год. Гэта было сапраўднае свята плённай працы. А што яна была менавіта такой, сведчылі паказчыкі, агучаныя на сцэне раённага Дома культуры, колькасць узнагарод, ушанаваных прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, а таксама выказаных у іх адрас удзячных і шчырых слоў. Гэты дзень стаў сімвалам павагі да Чалавека працы.
Распачаўся ён работай сельскагаспадарчых падвор’яў на галоўнай плошчы горада, выставамі-дэгустацыямі прадукцыі арганізацый раёна і Магілёўскай вобласці, выставамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці ў РДК. Усюды гучала музыка, панаваў добры настрой.
На свята былі запрошаны ветэраны працы, ганаровыя грамадзяне раёна, дэлегацыі працоўных калектываў, кіраўнікі раённых структур грамадскіх аб’яднанняў, шматлікія госці.

Раздзяліць з кіраўчанамі радасць святкавання прыехалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Кананчук, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў, дырэктар ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка” Дзмітрый Главінскі, старшыня Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль, намеснік дырэктара ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” Барыс Клешчукевіч, ваенны камісар г.Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў Аляксей Беразоўскі, намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга Бабруйскаграмаш” Віталь Александровіч. Шчыра віталі гаспадары дэлегацыю Белгародскага раёна Расійскай Федэрацыі на чале з намеснікам кіраўніка адміністрацыі раёна — кіраўніком камітэта па развіцці аграпрамысловага комплексу адміністрацыі Белгародскага раёна Мікалаем Берднікам, а таксама прадстаўнікоў і дэлегацыі г.Бабруйска, Бабруйскага, Горацкага, Быхаўскага, Асіповіцкага, Клічаўскага раёнаў.
Праграма мерапрыемства на сцэне РДК распачалася маляўнічай харэаграфічнай кампазіцыяй. У залу былі ўрачыста вынесены Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь, флагі Магілёўскай вобласці і Кіраўскага раёна. Прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
Самыя добрыя словы былі адрасаваны заслужаным ветэранам працы, прадстаўнікам кіруючага корпусу раёна мінулых гадоў, іх уклад у развіццё раёна неацэнны. Шаноўным гасцям былі паднесены сувеніры і кветкі.
Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах уручылі святочны каравай ура­джаю 2018 года старшыні райвыканкама Аляксандру Бутараву.
У сваёй прамове кіраўнік раёна падсумаваў вынікі работы галін народнай гаспадаркі раёна за мінулы год, адзначыўшы, што ў цэлым ён быў даволі рэзультатыўным, і гэта дазволіла захаваць станоўчыя тэндэнцыі эканамічнага развіцця. Так, рост заработнай платы склаў 113%, аб’ём будаўніча-мантажных работ — больш за 14 млн. руб. (рост на 60%), тавары і паслугі экспартаваліся ў 9 краін свету на агульную суму 5,4 млн. долараў ЗША з тэмпам росту 124%, экспарт турыстычных паслуг склаў больш за 230 тыс. долараў ЗША (тэмп росту 129%), у раён прыцягнута больш за 31 млн. руб. інвестыцый ва ўсе сферы дзейнасці (113% да ўзроўню 2017 г.). Было набыта 2 наркозна-дыхальных апараты для раённай бальніцы. Працягвалася рэканструкцыя Жыліцкага палацава-паркавага ансамбля (асвоена каля 3 млн. руб.).
Гонарам раёна сярод галін народнай гаспадаркі Аляксандр Бутараў назваў аграпрамысловы комплекс. Ён адзначыў, што ў няпростых умовах надвор’я мінулага года пры агульным недаборы збожжа і рапсу мясцовыя аграрыі здолелі выйсці на ўзровень ураджайнага 2017 года і ўтры­маць аб’ёмы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Былі таксама захаваны дастойныя пазіцыі па вытворчасці малака, мяса, пагалоўі буйной рагатай жывёлы, забяспечаны паўтарагадовы запас травяністых кармоў.
Нямала поспехаў на рахунку калектываў іншых галін народнагаспадарчага комплексу раёна, многія занялі дастойныя месцы ў абласных спаборніцтвах і аглядах (інфармацыя была надрукавана ў спецвыпуску да мерапрыемства).
У Год малой радзімы разам з рэалізацыяй мерапрыемстваў у вытворчай сферы, асноўны акцэнт, па словах кіраўніка раёна, быў зроблены на патрыятычнае выхаванне насельніцтва, навядзенне парадку на зямлі.
Так, на добраўпарадкаванне населеных пунктаў было накіравана 56 тыс. руб., выдалена больш за 1000 аварыйных дрэў, 60 падмуркаў, знесена 110 пустуючых дамоў, уцягнута ў сельскагаспадарчы абарот 400 га невыкарыстоўваемых раней земляў.
Эфектыўна спрацавалі будаўнікі. Уведзена ў строй больш за 3 тыс. м2 жылля (170% да ўзроўню 2017 г.). Не страціла лідарскіх пазіцый у да­дзеным накірунку дзейнасці ПМК-255, аб’ём падрадных работ якой вырас на 14% у параўнанні з папярэднім годам. Па выніках 2017 года арганізацыя была занесена на абласную Дошку гонару.
Як падкрэсліў старшыня райвыканкама, сучасныя зменлівыя эканамічныя ўмовы патрабуюць новага падыходу ў гаспадаранні і павышэння эфектыўнасці ў арганізацыі работы, жорсткіх падыходаў па рацыянальным выкарыстанні рэсурсаў. У раёне створаны трывалы падмурак для рэалізацыі намечаных планаў: стабільна функцыянуюць усе галіны народнай гаспадаркі, захаваны згода, спакой, мір і парадак у грамадстве.
У бягучым годзе пацверджаны крыніцамі фінансавання аб’ёмы наступных інвестыцый: па будаўніцтве 20-кватэрнага жылога дома; станцый абезжалезьвання ў населеных пунктах Любонічы, Паўлавічы, Лёўкавічы; рэканструкцыі Мышкавіцкай СШ і цэнтральнай раённай бальніцы; газіфікацыі населеных пунктаў Пацава Слабада, Любонічы, Баравіца; будаўніцтву крамы «Санта» ў Кіраўску і «Евроопт» у аг.Жылічы, будуць працягнуты работы па рэстаўрацыі Жыліцкага палацава-паркавага ансамбля.
Сярод сёлетніх прыярытэтных напрамкаў работы кіраўнік раёна назваў далейшае развіццё аграрнай галіны, стварэнне новых прадпрыемстваў, рабочых месцаў, забеспячэнне занятасці насельніцтва.
Аляксандр Бутараў выказаў працаў­нікам Кіраў­шчыны шчырую ўдзяч­насць за дасягнутыя рэзультаты, прафесіяналізм, добрасумленную працу ў імя працвітання і развіцця роднай зямлі.
Далей слова трымаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Кананчук. Ён адзначыў, што працаўнікі Кіраўскага раёна дастойна выканалі пастаўленыя перад імі летась задачы, а зараз рупліва шчыруюць над рэалізацыяй вызначаных на 2019 год арыенціраў, як заўжды, упэўнена крочаць наперад, умацоўваючы свае перадавыя пазіцыі на ўзроўні вобласці, рэспублікі.
За шматгадовую добрасумленную працу, актыўную жыццёвую пазіцыю Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны дырэктар КСУП “Жылічы” Міхаіл Агафонаў, дырэктар СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Ігар Кузняцоў, начальнік філіяла РУСВП па племянной справе “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” па Кіраўскім раёне” Галіна Шкрабава, галоўны тэхнолаг вытворчага ўчастка “Сад” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”Алена Юркавец. Падзяка дэпутата Палаты прадстаўнікоў была аб’яўлена слесару аварыйна-аднаўленчых работ па вадаправоду УКП “Жылкамгас” Івану Белаглазаву, настаўніку біялогіі і хіміі СШ №1 Алесі Котавай, прадаўцу універсама “Меркурый” райспажыўтаварыства Наталлі Белаглазавай, кіраўніку спраў райвыканкама Алене Сакадынец, старшыні райвыканкама Аляксандру Бутараву — з уручэннем кожнаму каштоўнага падарунка — смартфона.
Удзельнікаў мерапрыемства вітаў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў і выказаў ад імя абласнога выканаўчага камітэта ўдзячнасць працоўным калектывам Кіраўшчыны за руплівую працу, якую вянчаюць дастойныя рэзультаты. І радуе тое, падкрэсліў Уладзімір Рыжкоў, што раён стабільна трымае высокую планку працоўных дасягненняў.
Шмат цёплых слоў адрасаваў працавітым лю­дзям раёна, надзе­леным душэўнай дабрынёй і сялянскай мудрасцю, любячых сваю зямлю, прадстаўнік аблвыканкама Барыс Клешчукевіч.
За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама была ўзнагароджана старшыня праўлення райспажыўтаварыства Святлана Сарока, аб’яўлены Падзякі трактарысту-машыністу ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Аляксандру Тылінскаму, прадаўцу магазіна «Тавары штодзённага попыту» аг.Паўлавічы Людміле Хархалёвай, дырэктару СШ№2 імя К.П.Арлоўскага Галіне Русецкай.
Па выніках падрыхтоўкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны Магілёўскай вобласці ў 2017/2018 навучальным годзе Кіраўскі раён, які заняў трэцяе месца, адзначаны Ганаровай граматай Узброеных Сіл Рэс­публікі Беларусь: узнагароду ўручыў Аляксандру Бутараву ваенны камісар г.Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў Аляксей Беразоўскі.
Эстафету віншаванняў працягваў старшыня Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Віктар
Гейдэль. Ён адзначыў, што Кіраўскі раён — пастаянны лідар у вобласці. Зразумела, наколькі складана заставацца на такіх пазіцыях, з года ў год нарошчваць вытворчасць прадукцыі. За высокімі паказчыкамі стаіць добрасумленная праца многіх людзей, шчыра аддадзеных роднай зямлі.

На сцэне ўшанавалі поўнага кавалера ордэна Працоўнай Славы Людмілу Нічыпараўну Палевіч: Віктар Гейдэль перадаў ёй каштоўны падарунак і кветкі ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага.
Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама былі ўзнагароджаны трактарыст-машыніст КСУП “Жылічы” Сяргей Міхнёў, галоўны ветурач раёна, начальнік ВСУ ”Кіраўская райветстанцыя” Мікалай Маслаў, Ганаровай граматай абкама прафсаюза работнікаў АПК — трактарыст-машыніст КСУП “Ніва-Барсукі” Васіль Белаглазаў, аб’яўлена Падзяка начальніку аддзела эканомікі райсельгасхарчу Антаніне Смятане, інжынеру вытворча-тэхнічнага аддзела ПМК-255 Алесі Мухінай.
Шчырыя словы віншаванняў за выніковую працу, у першую чаргу, у жывёлагадоўчай галіне, за плённую сумесную дзейнасць выказаў дырэктар ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка” Дзмітрый Главінскі і ўручыў святочныя падарункі аператарам машыннага даення МТК “Мышкавічы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Валерыю Абрамовічу, МТК “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец” Галіне Здункевіч, МТК “Пархімкавічы” КСУП “Жылічы” Алене Какоўка, МТК “Баравіца” СВК “Бераснёўскі” Алене Асіпенка, МТК “Любонічы” РАПТЗ Валянціне Русанавай, загадчыку МТФ “Капусціна” КСУП “Ніва-Барсукі” Галіне Валькевіч, аператару па вырошчванні БРЖ Сяргею Герасімовічу.
На сцэну пад шчодрыя апладысменты залы ўзнялася дэлегацыя Белгародскага раёна, з якім Кіраўскі раён звязва­юць шматгадовыя вузы цеснай дружбы і супрацоўніцтва. У знак гасціннасці хлебны каравай быў уручаны кіраўніку дэлегацыі Мікалаю Бердніку. Ён зачытаў Прывітальны адрас ад кіраўніка адміністрацыі Белгародскага раёна Анатоля Папкова, дзе было адзначана: “Белгародцы шчыра цэняць шматгадовыя сяброўскія вузы, заснаваныя на прынцыпах роўнасці, узаемапавагі і зацікаўленасці ў далейшым умацаванні пабрацімскіх адносін паміж нашымі раёнамі. Красамоўнымі вынікамі работы галін народнай гаспадаркі Кіраўскага раёна з’яўляюцца цудоўная тэрыторыя з багатым культурным жыццём, развітай сельскай гаспадаркай і сацыяльнай сферай, высокім гандлёва-прамысловым і турыстычна-культурным патэнцыялам. Але галоўным дастаяннем і багаццем раёна былі і застаюцца людзі — працавітыя, энергічныя і таленавітыя. Шчыра жадаем раёну працвітання, а ўсім яго жыхарам моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, аптымізму і бадзёрасці духу! Няхай Кіраўскі раён і далей дынамічна развіваецца!”.
Мікалай Берднік, у сваю чаргу, прызнаўся ў шчырай любові да Кіраўшчыны, дзе знаходзіўся ў другі раз, і да яе людзей, добрых і гасцінных. Ён нават павіншаваў удзельнікаў свята на беларускай мове.
Для экспазіцыі дружбы Кіраўскага і Белгародскага раёнаў быў паднесены ў падарунак флаг Белгародскага раёна, кіраўчане ў адказ уручылі пабрацімам флаг свайго раёна.
За высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці Кіраўскага раёна і сяброўскае супрацоўніцтва Падзяка дэпутата Белгародскай абласной Думы Сяргея Цюцюнова была аб’яўлена старшыні райвыканкама Аляксандру Бутараву, дырэктару ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандру Багелю, начальніку структурнага падраздзялення “Санаторый імя К.П.Арлоўскага” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Вользе Гаршковай.
Далей на сцэну былі запрошаны госці з г.Бабруйска, Бабруйскага, Горацкага, Быхаўскага, Асіповіцкага, Клічаўскага раёнаў. Яны віншавалі кіраўчан з высокімі дасягненнямі, жадалі новых поспехаў і перамог.
Адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання па выніках штогадовага спаборніцтва сярод галін народнай гаспадаркі раёна за 2018 год (адпа­веднае рашэнне райвыканкама надрукавана ў мінулым нумары раённай газеты, прысвечаным мерапрыемству).
Усіх прысутных вітала старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, якая адзначыла, што ў гэты дзень на сцэне шмат людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, тых, хто стварае нашу гісторыю сёння: “Мы цэнім вашу працу, ваш удзел у жыцці раёна, і я ўпэўнена: агульнымі намаганнямі ўсё задуманае будзе выканана!”.
Галіна Слабоднікава ўручыла Ганаровую грамату Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў намесніку дырэктара ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандру Жылінскаму, Ганаровую грамату райсавета дэпутатаў — брыгадзіру жывёлагадоўчай брыгады МТФ “Чыгірынка” СГФ “Чыгірынка” Ірыне Краўцовай, Падзячныя пісьмы — брыгадзіру трактарнай брыгады ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Дзмітрыю Сяргееву, ветэрынарнаму ўрачу КСУП “Чырвоны баец” Дзмітрыю Царэнку.
Перадавікоў вытворчасці ўшанаваў першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, ён уручыў Ганаровыя граматы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама вядучаму эканамісту ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Іне Бяляўскай, намесніку галоўнага бухгалтара КСУП “Чырвоны баец” Алене Макаронак, вет­урачу КСУП “Ніва-Барсукі” Юліі Валькевіч, галоўнаму аграному КСУП “Барчыцы-агра” Руслану Ядчанку, лабаранту ААТ “Дабаснянскае” Тамары Герасімовіч, галоўнаму механіку РАПТЗ Святаславу Русецкаму, заатэхніку філіяла РУСВП па племянной справе “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” па Кіраўскім раёне Марыне Ашчэпкавай, трактарысту-машыністу СВК “Бераснёўскі” Сяргею Міхалапу.
Словы ўдзячнасці сяльчанам за плённую працу выказаў старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер. Шэраг прадстаўнікоў аграпрамысловага комплексу быў адзначаны Ганаровымі граматамі і Падзякамі райкама прафсаюза работнікаў АПК.
Шмат цудоўных слоў, віншаванняў, пажаданняў прагучала падчас мерапрыемства ў адрас жанчын, улічваючы, што сустрэча праходзіла напярэдадні іх свята. На сцэну быў вынесены кошык з кветкамі для ўсіх жанчын раёна ад старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава.
Радасныя эмоцыі падарылі ўдзельнікам і гасцям самадзейныя выканаўцы і творчыя калектывы Кіраўшчыны, за што атрымалі заслужаныя авацыі.
Завяршылася святочная праграма песняй “Мы родам з Беларусі” пад шчырыя апладысменты ўсёй залы.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024