У раённых спаборніцтвах па валейболе перамаглі спартсмены з Барчыц
На базе СШ №1 прайшлі спаборніцтвы па валейболе ў межах раённай Спартакіяды школьнікаў. Удзел у іх прынялі 5 каманд з устаноў адукацыі.
Саставы каманд былі змешаныя: для ўдзелу запрашаліся хлопчыкі і дзяўчынкі 2004-2005 гадоў нараджння. Спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме: кожная каманда мела магчымасць сустрэцца на пляцоўцы з усімі апанентамі. За перамогу камандам налічвалася па 2 ачкі, за паражэнне — 1.
Атрымаўшы чатыры перамогі з чатырох магчымых, перамогу святкавала зборная Барчыцкага УПК ДС-СШ. Толькі ёй уступіла каманда СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, з сямю ачкамі яна стала другой. 6 набралі бронзавыя прызёры — валейбалісты СШ №1. На 4-м і 5-м месцах адпаведна размясціліся прадстаўнікі Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева і Чыгірынскай СШ.
Максім ХАМІЧЭНКА, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.