«Вялікая размова з Прэзідэнтам» выклікала жывы інтарэс (бліц-інтэрв’ю)

«Вялікая размова з Прэзідэнтам» выклікала жывы інтарэс (бліц-інтэрв’ю)
Фото БелТА

«Вялікая размова з Прэзідэнтам» выклікала жывы інтарэс: тэмы, якія былі закрануты на сустрэчы, абмяркоўваюцца паўсюдна.

Наталля ХАДАКОВА, галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя раённай газеты “Кіравец”, удзельніца сустрэчы:
— “Вялікая размова з Прэзідэнтам” была адкрытая, цікавая, інфармацыйна насычаная — па самых актуальных тэмах сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, знешняй палітыкі і многіх іншых.
Прадстаўнікі медыясупольнасці, іншыя ўдзельнікі сустрэчы мелі магчымасць не толькі задаць пытанні, але і выказаць свае думкі, меркаванні, прапановы. Да такога актыўнага, канструктыўнага дыялогу заклікаў Кіраўнік дзяржавы ў пачатку сустрэчы ўсіх прысутных.
Цікавымі, змястоўнымі былі каментарыі экспертаў, іх бачанне шляхоў вырашэння пэўных пытанняў.
Некаторыя моманты размовы датычыліся развіцця малых гарадоў. У прыватнасці, у сферы прадпрымальніцтва, стварэння новых прадпрыемстваў, асабліва на сяле, створаны, як падкрэсліў Прэзідэнт, беспрэцэдэнтныя ўмовы. Разам з тым, па словах Кіраўніка дзяржавы, у беларуса павінна прачынацца прадпрымальніцкая жылка. Неабходна шавяліцца, зарабляць для сябе і сваёй сям’і.
Дзякуючы прамой трансляцыі “Вялікай размовы” па тэлебачанні і радыё яе аўдыторыя значна пашырылася. Па шляху дадому мне тэлефанавалі калегі, знаёмыя, на наступны дзень на вуліцы звярталіся кіраўчане: усе ведалі абмеркаваныя тэмы, дзяліліся ўражаннямі. Дыялог нікога не пакінуў раўнадушным. Людзям імпануе, што Прэзідэнт значную ўвагу надаў сацыяльнаму вектару развіцця, грунтоўна расказаў пра тое, што плануецца ажыццявіць у бліжэйшы час.
І, безумоўна, усім была блізкая тэма забеспячэння бяспекі нашай дзяржавы, захавання міру ў сённяшняй няпростай знешнепалітычнай сітуацыі.
Шмат тэм для наступнай работы пачэрпнулі ў хо­дзе сустрэчы прадстаўнікі СМІ, яны знойдуць сваё адлюстраванне на старонках перыядычных выданняў, у перадачах тэлеканалаў, на інтэрнэт-рэсурсах. Узняўшы пытанне дзейнасці СМІ ў цэлым, Кіраўнік дзяржавы заклікаў да аб’ектыўнасці ў ацэнцы той ці іншай інфармацыі, сацыяльнай адказнасці.

Анатоль ЛАНКУЦЬ, першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама:
— У ходзе прайшоўшай сустрэчы Прэзідэнта нашай краіны з экспертнай супольнасцю, прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі была закранута ў ліку іншых і тэма сельскай гаспадаркі.
Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, у аграпрамысловым комплексе вырашана галоўная праблема: забяспечана харчовая незалежнасць. Да гэтага ішлі не адзін год. У сельскую гаспадарку ўкладзены значныя сродкі, і гэта дае свой плён. Наогул сама ідэя адраджэння сяла ў нашай краіне жыве даўно, а сёння — гэта прызнаны ва ўсім свеце праект.
У сельскай гаспадарцы, было адзначана падчас дыялогу, павінны быць розныя формы работы: і прыватныя прадпрыемствы, і фермерскія гаспадаркі, і буйныя акцыянерныя таварыствы. У апошнія гады, падкрэсліў Прэзідэнт, менавіта буйнатавараная вытворчасць у маштабах краіны дала свае станоўчыя рэзультаты. Доказам таму — той факт, што Беларусь уваходзіць у пяцёрку экспарцёраў малочнай прадукцыі ў свеце.
І ў мяса-малочнай вытворчасці, і па іншых накірунках аграпрамысловага комплексу пэўных поспехаў штогод дабіваецца Кіраўшчына. Праца многіх добрасумленных, руплівых людзей, прафесіяналаў сваёй справы, укараненне сучасных тэхналогій дазваляюць дасягаць павелічэння прадукцыі ў жывёлагадоўлі, раслінаводстве.
Самае галоўнае ў сельскагаспадарчай галіне — атрыманне рэнтабельнасці. Усе неабходныя рашэнні на дзяржаўным узроўні для развіцця АПК, падкрэсліў Прэзідэнт, былі прыняты. Цяпер трэба правільна арганізаваць працу на месцах, правільна кіраваць. І станоўчы рэзультат абавязкова будзе.

Алена ГЛЕКАВА, старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, уваходзячых у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі:
— Уважліва і дэталёва пазнаёмілася з надрукаваным у газеце матэрыялам з праведзенай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ. Дыялог адбыўся цікавым, канструктыўным і вельмі карысным, бо быў разгледжаны шырокі спектр самых розных тэм.
У тым ліку былі абмеркаваны тэмы занятасці, росту даходаў, пенсій, захавання і развіцця прадпрыемстваў, перспектывы развіцця бізнесу, асабліва ў невялікіх гарадах і населеных пунктах.
Праз ўсё выступленне Кіраўніка дзяржавы адчуваўся клопат пра беларускі народ, пра абарону яго нацыянальнай і гістарычнай спадчыны.
Асабліва кранулі словы Прэзідэнта аб тым, што трэба захаваць стабільнасць, бяспеку, мір у грамадстве, забяспечыць дабрабыт нашаму народу. І гэта несумненна самыя важныя задачы, дзеля выканання якіх мы павінны аб’яднацца. Толькі разам мы зможам пераадолець складанасці, супрацьстаяць узнікаючым у свеце негатыўным праявам ваенных канфліктаў.
Падчас сустрэчы прагучала меркаванне, што нельга дапусціць павальнага закрыцця прадпрыемстваў, неабдуманай прыватызацыя, пры прыняцці падобных рашэнняў на першым плане павінна быць абарона інтарэсаў людзей. Дапамагаюць вырашаць
гэтыя задачы прафсаюзы. Сярод прыярытэтных накірункаў нашай работы — рост дабрабыту, павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, стварэнне ўмоў для развіцця чалавечага патэнцыялу на аснове павышэння эфектыўнасці функцыянавання сістэм аховы здароўя, адукацыі, культуры, ўдасканалення сацыяльна-эканамічных адносін, інавацыйнага развіцця.

Алег БОЙКА, першы сакратар райкама ГА “БРСМ”:
— Няхай тэма моладзі не была абазначана асобна, яна чырвонай ніткай прахо­дзіць праз многія пытанні, абмеркаваныя падчас “Вялікай размовы” з Прэзідэнтам. У тым ліку — узаемадзеянне саюзнай мола­дзі Беларусі і Расіі, другіх краін. Хацелася б адзначыць, што ў гэтым напрамку праводзіцца вялікая работа, створана шмат праектаў, у якіх удзельнічаюць маладыя людзі.
Шырока вядомы праект “100 ідэй для СНД”, дзе маладыя наватары і навукоўцы могуць увасабляць у жыццё эканамічна эфектыўныя распрацоўкі.
Штогод у канцы ліпеня на стыку межаў Беларусі, Расіі і Латвіі праходзіць Міжнародны маладзёжны летнік “Бе-La-Русь”, падчас якога мы актыўна праводзім час, знаёмімся. Таксама ў прыклад можна прывесці Дзень моладзі ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
На нядаўнім V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіў у Магілёве, на тэму маладзёжнай палітыкі быў прыняты шэраг пагадненняў і мемарандумаў.
Усе гэтыя і іншыя мерапрыемствы дазваляюць нам пераймаць вопыт равеснікаў у тых ці іншых напрамках, праяўляць сябе, мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, бо будучыня нашай краіны — за моладдзю, якую важна правільна выхаваць і накіраваць яе энергію ў патрэбнае рэчышча, на карысць краіны, сваёй малой радзімы.
На сустрэчы Прэзідэнта з прадстаўнікамі СМІ і грамадскасці былі таксама закрануты такія тэмы, як развіццё райцэнтраў, аграгарадкоў, стварэнне ў іх камфортных умоў для пражывання і развіцця маладых людзей, падтрымка мнагадзетных сем’яў і многае іншае. Усё гэта мае непасрэднае дачыненне да моладзі, і вельмі важна, каб яна падтрымлівала гэта і актыўна садзейнічала дынамічнаму развіццю сваёй краіны.

 

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024