Чарговы веснавы велапрабег у Кіраўску падарыў яго ўдзельнікам масу станоўчых эмоцый (фотарэпартаж)

 Яркае сонца, цёплае паветра, лёгкі ласкавы ветрык у спалучэнні з выдатным настроем і шчырымі ўсмешкамі на тварах і… шматлікія веласіпеды. Усё гэта стала атрыбутыкай традыцыйнага веснавога велапрабегу “За здароўем — на веласіпедзе!” па вуліцах райцэнтра.Для Кіраўска веласіпед — гэта сімвал, самы папулярны від транспарту, прычым для прадстаўнікоў усіх узростаў. Менавіта таму ў пятніцу на плошчы імя Кірава сабраліся кіраўчане і госці горада з іншых населеных пунктаў раёна і нават з-за яго межаў, як кажуць, ад мала да вяліка: дзетсадаўцы, школьнікі і навучэнцкая моладзь, прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, грамадскіх структур і аб’яднанняў, пенсіянеры. Усе яны прыехалі на сваіх двухколавых сябрах, каб масава, агульна з задавальненнем пракаціцца па вуліцах любімага райцэнтра.

На ўрачыстым адкрыцці велапрабегу ўсіх прысутных вітаў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў. Ён адзначыў, што веласіпедны рух на Кіраўшчыне — гэта своеасаблівы брэнд, якім мы можам ганарыцца. Штогод, пачынаючы з 1969 года, у нашым раёне праводзіцца Мемарыял Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К.П.Арлоўскага па веласіпедным спорце — адны з буйнейшых айчынных спаборніцтваў на шасейных гонках, дзе разыгрываецца званне чэмпіёна Беларусі ў гонцы-крытэрыуме. На кіраўскай зямлі ў розныя гады шліфавалі сваё майстэрства знакамітыя веласпартсмены. Высокі клас паказвае і цяперашняе пакаленне, у тым ліку нашы землякі. Гэта пераможцы і прызёры чэмпіянатаў краіны, Еўропы, этапаў Кубка свету на трэку і шасейных гонках Вольга Антонава, Раман Цішкоў, Аксана Салаўёва. Шмаіт іншых кіраўчан з поспехам выступаюць на прэстыжных спаборніцтвах еўрапейскага і сусветнага ўзроўню. Пачынаючы з 2013 года, у раёне арганізоўваюцца масавыя велазаезды, у якіх удзельнічаюць розныя катэгорыі насельніцтва. І гэта, адзначыў Аляксандр Бутараў, у чарговы раз даказвае, што Кіраўск — горад спартыўных, дынамічных і здаровых людзей.Падчас акцыі былі ўшанаваны адны  з лепшых фізкультурнікаў, якія не толькі актыўна ўдзельнічаюць у многіх спартыўных мерапрыемствах раёна, прапагандуюць здаровы лад жыцця, але і з гонарам прадстаўляюць Кіраўшчыну на абласных спаборніцтвах. Кіраўнік раёна ўручыў пасведчанні “Фізкультурнік Беларусі” дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь Алене Белахвоставай, Віктару Бялянаву, Вользе Лукановіч, Вользе Макаронак, Ларысе Маркашанскай, Алесі Шалянгоўскай.Упершыню разам з акцыяй “За здароўем — на веласіпедзе!” право­дзілася адкрытае першынство Кіраўскага раёна па веласіпедным спорце ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў. У госці да кіраўчан завіталі юныя веласіпедысты, выхаванцы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ з Магілёва, Бабруйска, Гомельшчыны — Буда-Кашалёва і Жлобіна. Удзельнікам каманд пад апладысменты прысутных былі ўручаны салодкія падарункі — торты. Дарэчы, іх прадаставілі спонсары — былыя выхаванцы аддзялення веласпорту Кіраўскай ДЮСШ, якія ў свой час выступалі нават за зборныя Беларусі, а зараз — індывідуальныя прадпрымальнікі Юрый Каранкевіч, Анатоль Прыходзька, Сяргей Аляксееў.Кіраўшчыну можна па праву назваць сталіцай веласіпеднага спорту Магілёўшчыны, адзначыў у сваім прывітальным слове дырэктар СДЮШАР Сяргей Клімовіч. Сёлета нашай спартыўнай школе спаўняецца 55 год, і за гэты працяглы перыяд у вышэйшае звяно вела­спорту была перадана вялікая колькасць выхаванцаў, якія потым выдатна пацвярджалі высокі ўзровень падрыхтаванасці. Нашы выпускнікі Раман Цішкоў, Вольга Салаўёва, Канстанцін Бяляўскі мэтанакіравана рыхтуюцца да выступленняў на ІІ Еўрапейскіх гульнях, якія ў чэрвені бягучага года пройдуць у Мінску. Сяргей Клімовіч выказаў надзею на тое, што адкрытае першынство Кіраўскага раёна сярод школьнікаў стане яшчэ адной добрай традыцыяй і набудзе з цягам часу рэспубліканскі маштаб.У гэты дзень быў да­дзены старт яшчэ адной акцыі — велапрабегу “Памяць”, прысвечанаму 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які павінен стаць своеасаблівым сімвалам сувязі пакаленняў. Як падкрэсліла вучаніца СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Аляксандра Шчэрбіч, моладзь ніколі не забудзе тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця, заваяваў свабоду і шчасце для будучых пакаленняў. Яна перадала юным веласіпедыстам лампадку памяці, удзельнікі правязуць гэты сімвал па ўсіх сельскіх населеных пунк­тах Кіраў­шчыны.Менавіта юныя спартсмены з лампадкай памяці першымі і адправіліся на старт велапрабегу. Упрыгожванне мерапрыемства — самыя маленькія ўдзельнікі: на веласіпедзіках з паветранымі шарамі па плошчы пад авацыі прысутных праехалі дзетсадаўцы. Затым юныя велааматары — удзельнікі адкрытага першынства па вела­спорце, а потым і ўсе прыхільнікі здаровага ладу жыцця — выстраіліся ў адну вялікую калону, якая ў суправаджэнні аўтамашыны аддзялення ДАІ РАУС адправілася па 4-кіламятровым падарожжы па вуліцах горада: Кірава — Гагарына — Арлоўскага — Пятрушы — Церашковай — Савецкай. Фінішавалі ўдзельнікі зноў на плошчы імя Кірава. Прама тут дзяжурылі медыкі, але дапамога нікому не спатрэбілася. Раённыя арганізацыі РГА “Белая Русь”, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, а таксама раённае аб’яднанне прафсаюзаў забяспечылі для ўдзельнікаў гарачы чай з пячэннем, а паралельна праводзілі агітацыйную работу, накіраваную на вядзенне здаровага ладу жыцця. І ніхто ў гэты дзень, як і звычайна, не вызначаў пераможцаў. Імі сталі ўсе без выключэння, атрымаўшы істотную порцыю бадзёрасці, выдатны настрой. Пасля велапрабегу на пло­шчы былі дадзены старты ў гонцы-крытрыуме ў межах адкрытага першынства Кіраўскага раёна. 

Аляксандр ХАХЛОЎ.Фота аўтара і Максіма МІКЕШЫНА.

 

Последние новости

Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024
Знай наших!

Афганістан у лёсах маіх землякоў

17 апреля 2024
2024 - Год качества

Со знаком качества!

16 апреля 2024
Актуально

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Сельское хозяйство

Не сціхае гул рухавікоў на палях КСУП “Чырвоны баец”

16 апреля 2024
Общество

Заседание комиссии

16 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024