Веснавы дзень год корміць — так лічаць земляробы сельгасфіліяла “Чыгірынка”

Веснавы дзень год корміць — так лічаць земляробы сельгасфіліяла “Чыгірынка”

З народнай мудрасцю не паспрачаешся. Будучы ўраджай напрамую залежыць ад таго, наколькі плённа аграрыі правядуць кожны дзень бягучага веснавога перыяду, наколькі граматна распарадзяцца часам, хутка і якасна выканаюць неабходныя палявыя работы.

У СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” вопытны механізатар Сяргей Фірагін (на здымку справа) заняты на сяўбе адналетніх траў. На дастаўцы насення ў поле і загрузцы яго працуе механізатар Аляксандр Манкевіч (злева).

Менавіта на гэта накіраваны памкненні земляробаў СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”. На двары ўсталявалася стабільнае спрыяльнае для палявых работ надвор’е, а, зна­чыць, нельга страціць ніводнай хвіліны. З самага ранку на мехдвары гаспадаркі шматлюдна: механізатары завіхаюцца каля замацаваных за імі сельгас­машын. Крыху перачакаўшы, пакуль з глебы спадуць лёгкія веснавыя замаразкі, рулявыя імчаць на свае ўчасткі, каб выканаць даведзеныя заданні.
Як расказаў нам галоўны аграном сельгасфіліяла Юрый Смятана, усе работы вядуцца планамерна, комплексна, без збояў. Садзейнічаюць такому працэсу адказнае стаўленне працаўнікоў, іх навыкі і вопыт. Немалаважны фактар і той, што тэхніка была загадзя падрыхтавана да работ, плюс для выканання асобных з іх закуплены яшчэ і новыя машыны і агрэгаты.
Старт палявой кампаніі ў гаспадарцы быў дадзены ў сярэдзіне сакавіка. На першых “падышоўшых” участках, як толькі стала магчымым, выйшлі трактары. Аксакал мясцовага мехцэху Леанід Іванчыкаў на МТЗ-1221 з агрэгатам МТТ-4У тады пачаў уносіць мінеральныя ўгнаенні пад яравую сяўбу. За гэты час ён “распыліў” тукі больш чым на 1120 га.
Літаральна адначасова з Леанідам Іванчыкавым з хімпрэпаратамі пачаў працаваць і яго сын Віктар. Мала­дзейшаму з дынастыі даручана самаходная машына “Раса”, з дапамогай якой ён уносіць цвёрдыя тукі пад азімыя культуры. Падкрэслім, менавіта цвёрдыя (калійныя, фосфарныя і г.д), бо для ўнясення вадкіх, такіх, да прыкладу, як мачавіна, сёлета набыта другая “Раса”. Віктар Данцоў, які заняў месца за рулём новай машыны, падкарміў азімае жыта больш чым на 150 га. А ўсяго азімыя падкормлены звыш чым на 600 га.

Механізатар Леанід Іванчыкаў на МТЗ-1221 з агрэгатам МТТ-4У уносіць мінеральныя ўгнаенні пад яравую сяўбу

Дарэчы, пра планы і наогул пра стратэгію чыгірынцаў. Структура мясцовых пасеваў мае свае адметнасці ў параўнанні з іншымі сельгасарганізацыямі раёна. Узяць хаця б тое, што збожжавы клін займае тут 30% пасяўных плошчаў. Прычым увесь ён складаецца выключна з азімых культур. З восені на зерне было засеяна 800 га, плюс 330 га — на зялёны корм. А асноўны ўпор у “Чыгірынцы” робяць на кормавытворчасць і, як вынікае з таго, на развіццё мяса-малочнага накірунку.
Зыходзячы з гэтага, яравая сяўба напрамую звязана менавіта з жывёлагадоўляй. Кармавым культурам у структуры пасеваў адведзена 70% плошчаў. Усяго бягучай вясной запланавалі пасеяць 1670 га, з якіх 970 га зоймуць аднагадовыя травы і 700 га — кукуруза. Гэтай культуры тут надаецца асаблівая ўвага. Апошнія некалькі год вырошчваннем “царыцы палёў” чыгірынцы заняліся ўшчыльную з прымяненнем разнастайных перадавых тэхналогій, выкарыстаннем элітнага насення. І гэта дае плён у развіцці жывёлагадоўлі. Прычым станоўча ўплывае на павелічэнне надояў і прываг не толькі якасна прыгатаваная зялёная маса, а і зерне кукурузы, спажыўны корм з якой у сельгасфіліяле гатуюць метадам плюшчэння. Развіццё “кукурузнага” напрамку вырашана працягнуць і далей. З гэтай мэтай сёлета на 150 га павялічваюцца пасевы культуры. А каб правесці яшчэ больш хутка і якасна сяўбу, у дадатак да наяўнай 8-радковай сеялкі набыты яшчэ больш прадуктыўны 12-радковы пасяўны агрэгат. Ужо закуплена насенне: на зялёны корм будзе выкарыстана айчыннае, а на зерне — французскай селекцыі. Калі будзе спрыяць надвор’е, адзначыў Юрый Смятана, сяўбу кукурузы плануецца распачаць не пазней 20 красавіка.
А пакуль заняты мясцовыя земляробы іншымі палявымі клопатамі. Поўным ходам вя­дзецца сяўба аднагадовых траў. Па 30 га за светлавы дзень засявае ўчасткі вопытны сейбіт Сяргей Фірагін. І тут таксама выкарыстоўваецца новая тэхніка. Пасяўны агрэгат АКДП-6 айчыннай вытворчасці добра зарэкамендаваў сябе на яравым палетку. На дастаўцы насення ў поле і загрузцы яго заняты механізатар Аляксандр Манкевіч.

Каб сяўба праходзіла належным чынам, як вядома, неабходна якасна падрыхтаваць глебу. Механізатар Анатоль Кузьмін выконвае гэтую работу на МТЗ-3022 з перадпасяўным агрэгатам “КУМ”. Жартоўна і сур’ёзна можна адзначыць, што разам з “кумам” Анатоль апрацаваў ужо каля 300 га глебы…
Істотную ўвагу ў сельгасфіліяле надаюць рабоце з арганічнымі ўгнаеннямі. Практыка паказала неаднойчы: там, дзе арганіка шчодра ўносілася, і ўраджай багатым атрымаўся. Асабліва гэты від угнаенняў станоўча ўплывае на ўпамянутую вышэй кукурузу. Таму зараз, не марудзячы, угнаенні ўносяцца пад яе будучыя пасевы. На працягу года чыгірынцы плануюць на палеткі ўнесці 34 тыс.т арганікі. 7 тыс.т яе ўжо ўнесена сіламі механізаванага атрада ў саставе Сяргея Брэндзікава, Дзмітрыя Конюхава і Мікалая Бабіцкага. На пагрузцы з дапамогай “Амкадора” старанна працуе Аляксандр Смольскі. Аператыўна заворвае ўгнаенні на МТЗ-3022 механізатар Сяргей Чорны, на яго рахунку больш за 100 га.
У хуткім часе плануецца яшчэ больш унесці арганікі пад будучую сяўбу. Справа ў тым, што апошнімі днямі актыўна вычышчаліся летнія лагеры для ўтрымання буйной рагатай жывёлы. Днямі яна будзе ўтрымлівацца і карміцца на свежым паветры. Гэта немалаважны захад на бягучы перыяд для атрымання больш высокіх надояў і прываг.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024