На базе Кіраўскага раёна прайшоў абласны семінар па пытаннях нарыхтоўкі травяністых кармоў

На базе Кіраўскага раёна прайшоў абласны семінар па пытаннях нарыхтоўкі травяністых кармоў


На базе Кіраўскага раёна прайшоў абласны семінар па пытаннях нарыхтоўкі травяністых кармоў у сельскагаспадарчых арганізацыях Магілёўскай вобласці ў бягучым годзе.
Удзел у рабоце семінара прынялі старшыня аблвыканкама Леанід Заяц, яго першы намеснік Васіль Акуліч.
Абмеркаваць надзённыя пытанні аднаго з найбольш адказных перыядаў — корманарыхтоўкі — былі запрошаны старшыні райвыканкамаў вобласці, начальнікі райсельгасхарчаў, прадстаўнікі аблсельгасхарчу, кіраўнікі падведамасных арганізацый, намеснікі начальнікаў райсельгасхарчаў па раслінаводстве і механізацыі.
Сярод асноўных пытанняў, разгледжаных удзельнікамі семінара, былі нарыхтоўка кармоў і павышэнне іх якасці, строгае захаванне тэхналогіі, падрыхтоўка кормасховішчаў, гатоўнасць і наяўнасць тэхнікі, аплата працы, захаванне тэхнікі бяспекі і іншыя.
Месцам правядзення практычнай часткі абласнога семінара сталі палеткі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. На прыкладзе гэтага сельгаставарыства быў дэталёва разгледжаны алгарытм правядзення корманарыхтоўкі, абмеркаваны асаблівасці тэхналагічнага працэсу нарыхтоўкі сенажу са шматгадовых траў, максімальнай эфектыўнасці выкарыстання корманарыхтоўчай тэхнікі, прымяненне прагрэсіўных тэхналогій пры захоўванні кармоў.
Шмат карыснай інфармацыі давялі да ведама ўдзельнікаў абласнога семінара загадчык лабараторыі РУП НПЦ НАН Рэспублікі Беларусь па жывёлагадоўлі Аляксандр Зіновенка, дырэктар Магілёўскага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі кадраў, кансультавання і аграрнай навукі Якаў Яроцкі. Аб арганізацыі сэрвіснага абслугоўвання кормаўборачнай тэхнікі расказаў генеральны дырэктар ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Аграмашсэрвіс” Аляксандр Лось. Пытанні стварэння належных санітарна-бытавых умоў механізатараў агучыў у сваім выступленні старшыня абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль. Не была абыдзена ўвагай тэма матэрыяльнага стымулявання работнікаў ў залежнасці ад якасці правядзення работ па нарыхоўцы кармоў.
На пленарным пасяджэнні старшынёй аблвыканкама былі пастаўлены канкрэтныя задачы па нарыхтоўцы і захаванні кармоў. Адна з іх — да 15 чэрвеня завяршыць усе неабходныя работы па ўборцы траў першага ўкосу.
Леанід Заяц таксама звярнуў увагу на неабходнасць забяспечваць высокую культуру земляробства, якая дазволіць атрымліваць танныя і якасныя кармы пад поўную патрэбу, што, у сваю чаргу, станоўча адаб’ецца на сабекошце малочнай і мясной прадукцыі, зрабіўшы яе больш канкурэнтаздольнай.

 

 

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024