Темы

Вызначыліся пераможцы ў мнагаборстве «Здароўе» на Кіраўшчыне

Вызначыліся пераможцы ў мнагаборстве «Здароўе» на Кіраўшчыне

На стадыёне СДЮШАР  прайшлі спаборніцтвы па мнагаборстве “Здароўе” дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь. Удзел у іх прынялі 42 спартсмены-аматары, якія ўвайшлі ў 6 каманд.

Агульную перамогу заваявалі ўдзельнікі зборнай аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, другое і трэцяе месцы адпаведна занялі каманды Жыліцкага сельгаскаледжа і ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.

У асабістым першынстве ва ўзроставай катэгорыі 19-23 гады перамаглі прадстаўнікі каледжа Кірыл Шамедзька і Таццяна Курачкіна.

Сярод удзельнікаў ва ўзросце 24-29 гадоў пераможцам таксама стаў спартсмен з названай установы адукацыі Іван Сімановіч, а ў жанчын — Анастасія Панасенка, якая выступала за каманду аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

У катэгорыі 30-39 гадоў першае месца сярод мужчын заняў рассветавец Яўген Пішчалін, у жанчын лепшы вынік паказала Анастасія Русанава, якая прадстаўляла аддзел па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Наступная катэгорыя ўдзельнікаў — 40-49 гадоў. Тут таксама перамаглі прадстаўнікі названага аддзела — Юрый Дзятлаў і Алена Яскевіч.

Сярод спартсменаў ва ўзросце 50-59 гадоў перамогу святкавалі Уладзімір Цішкоў з каледжа і Вера Гаўрылава з аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

У абсалютным першынстве не было роўных Яўгену Пішчаліну. А вось у жанчын перамогу раздзялілі адразу трое ўдзельніц, якія набралі аднолькавую колькасць балаў, — Вера Гаўрылава, Анастасія Панасенка і Анастасія Русанава. Яны, дарэчы, у чарговы раз пацвердзілі нарматыў на званне “Фізкультурнік Беларусі”.

Последние новости

Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Жиличский дворцово-парковый ансамбль встречает региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах»

26 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Безопасность начинается с каждого из нас

24 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Кировской ЦРБ прошли тактико-специальные учения

24 сентября 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Профилактика  правонарушений в отношении огнестрельного оружия, боеприпасов и взрывчатых веществ

24 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем