Лепшы араты — гэта ганарова!

Лепшы араты —  гэта ганарова!

На мінулым тыдні палеткі КСУП “Барчыцы-агра” сталі арэнай для дэманстрацыі майстэрства, прафесіяналізму і дасканалага валодання тэхнікай — тут прайшоў раённы конкурс прафесійнага майстэрства “Араты-2019”. 16 механізатараў сельгасарганізацый раёна — маладых, хто ў прафесіі некалькі гадоў, і вопытных, на рахунку якіх дзесяцігоддзі хлебаробскай справы, — спрачаліся за званне лепшага аратага.

Арганізатарамі конкурсу выступілі ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, райкам прафсаюза работнікаў АПК, раённы аграпрамысловы саюз “БелАПС”.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў конкурсу, першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Сухадольскі адзначыў, што ўзворванне глебы — гэта свое­асаблівае мастацтва ў сельскай гаспадарцы, менавіта ад таго, як яно будзе праведзена, залежыць захаванне тэхналогіі і якасць сяўбы, будучы ўраджай. Ад гэтага, у сваю чаргу, — дабрабыт сельгаспрадпрыемства, яго калектыву, развіццё рэгіёна і стабільнасць у краіне. Менавіта таму работы па ўзворванні глебы давяраюць самым адказным і надзейным працаўнікам палёў, адзначыў Аляксандр Сухадольскі.
Прафесійнае майстэрства аратых ацэньвалася па некалькіх крытэрыях, у ліку якіх былі глыбіня і прамалінейнасць ворыва, заворванне раслінных рэшткаў і г.д. Механізатары павінны былі паказаць не проста якасную работу, але і прадэманстраваць свой уласны сакрэт майстэрства.

Першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Анатоль Ланкуць перад пачаткам спаборніцтваў правёў інструктаж па тэхніцы бяспецы. Некалькі хвілін на жараб’ёўку … і вось ужо магутныя трактары, уздымаючы клубы пылу, імчацца на зыходную пазіцыю. За кожнай адзінкай тэхнікі былі замацаваны па два члены журы, якім і належыла дакументальна зафіксаваць выкананне трактарыстамі вызначаных заданняў.
Згодна ўстаноўленых правілаў механізатары на магутнай тэхніцы дэманстравалі сваё майстэрства на плошчы ў 0,04 га, астатнія — на 0,02 га.
Розныя па ўзросту, вопыту і ўменню ўдзельнікі хваляваліся і думалі толькі пра адно — выканаць заданне як мага лепш. У тым, што гэта было няпроста, можна было ўпэўніцца, паназіраўшы, з якой скрупулёзнасцю падыходзілі земляробы да пракладкі першай баразны. Менавіта ад дакладнасці гэтай аперацыі ў многім залежыў канчатковы выгляд поля, калі ацэньваліся прамалінейнасць руху, глыбіня ворыва, форма паверхні і шмат іншых нюансаў, якія і паўплывалі на рэзультаты конкурсу.
Варта адзначыць, што ў кожнага канкурсанта быў свой падыход да выканання заданняў, асабісты прафесійны сакрэт: адны доўга настройваліся і затым без прыпынкаў выконвалі заданне, іншыя пасля кожнага развароту агрэгата правяралі якасць
зробленага. Гэта не было забаронена палажэннем конкурсу, галоўнае — канчатковы рэзультат.
Час праляцеў хутка, выпрабаванні падышлі да завяршэння. Пакуль камісія ўважліва правярала кожны ўчастак, выстаўляла заслужаныя балы і падводзіла вынікі, усе жадаючыя мелі магчымасць падмаца­ваць свае сілы гарачай кашай з тушонкай і здаволіць смагу халоднай мінералкай.
Пераможцы вызначаліся ў дзвюх намінацыях згодна магутнасці трактароў і агрэгатаў. 1 месца на ўзворванні глебы машына-трактарнымі агрэгатамі трактароў 5 класа з плугамі ППА-8-40 было прысуджана трактарысту-машыністу ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандру Кахновічу, 2-е — Віктару Скрыпунову з СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш”, 3-е — Генадзю Воласу з КСУП “Барчыцы-агра”. На машына-трактарных агрэгатах трактароў 3 класа і плугоў ППА-4-40 пераможцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е месца — у Юрыя Фралова з КСУП “Барчыцы-агра”, 2-е — у Андрэя Урбеля з ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, 3-е — у Аляксандра Рымарава з КСУП “Ніва-Барсукі”.
Дыпломы, каштоўныя падарункі пераможцам і памятныя сувеніры ўдзельнікам конкурсу “Араты-2019” уручылі першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Сухадольскі, старшыня абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль, старшыня раённага савета аграпрамысловага саюза
“БелАПС” Іван Рыняк.
Старшыня РК ГА “БРСМ” Алег Бойка ўручыў каштоўныя падарункі самым маладым
удзельнікам конкурсу — Аляксандру Кахновічу і Аляксандру Рымараву, якія не толькі дастойна прадставілі свае сельгаспрадпрыемствы, але і прадэманстравалі, што сучасная моладзь умее сябе праявіць у любой карыснай справе.
Далей — удзел пераможцаў раённага конкурсу “Араты-2019” у абласным этапе, які пройдзе ў бліжэйшы час на базе Чавусскага раёна. Прадстаўляць Кіраўшчыну на ім будуць пераможцы конкурсу — Аляксандр Кахновіч і Юрый Фралоў.
Пажадаем прадстаўнікам раёна ўдалага выступлення!
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Веды – сіла: алімпіяда па вучэбных прадметах

29 марта 2024
Сельское хозяйство

Старт дала вясна!

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024