Патрыятычная маладзёжная акцыя “Звон смутку” прайшла ў Кіраўску

Патрыятычная маладзёжная акцыя “Звон смутку” прайшла ў Кіраўску

Традыцыйна штогод 22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, праводзіцца маладзёжная патрыятычная акцыя “Звон смутку”. І ў мінулую суботу ў межах акцыі ў Кіраўску ля памятнага знака ў гонар 60-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбыўся мітынг-рэквіем. З раніцы ішоў дождж, як быццам і прырода плакала, разам з людзьмі выказвала свой смутак па загінуўшых у той вайне.

На мітынгу-рэквіеме прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, члены райвыканкама, кіраўнікі арганізацый, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь. Падчас мітынгу-рэквіему неслі Вахту памяці піянеры.

Звяртаючыся да прысутных, Таццяна Бяляўская адзначыла, што 22 чэрвеня 1941 года — адна з самых трагічных дат у гісторыі нашага народа: у гэты дзень фашысцкая Германія вераломна напала на Савецкі Саюз, пачалася Вялікая Айчынная вайна. Першы, самы моцны ўдар, прыйшоўся на пагранічныя заставы Беларускай ваеннай акругі. Воіны Брэсцкай крэпасці змагаліся за кожную пядзь роднай зямлі, ніводная застава не адышла без загаду, не здалася праціўніку. Менавіта ў тых гераічных баях на граніцы, падкрэсліла Таццяна Бяляўская, і была закладзена аснова будучай Перамогі. Ужо ў першы дзень вайны народ зрабіў свой выбар — быць у хвіліну небяспекі са сваёй Айчынай, стаяць за яе насмерць…

Гады фашысцкай акупацыі пакінулі свой крывавы след на нашай зямлі. Спаленыя вёскі і разбураныя гарады, бесчалавечныя “фабрыкі смерці” — усё гэта было нацэлена на знішчэнне нашага народа. Больш 2,5 млн. загінуўшых — такую цану заплаціла Беларусь за сваю свабоду.

Мінула шмат год, працягвала прамоўца, але наступствы той вайны нагадваюць пра сябе і сёння. Зламаныя лёсы людзей, пажоўклыя пахавальныя лісты амаль у кожнай сям’і, выбітае з жыцця цэлае пакаленне маладых людзей…

“Мы ганарымся нашымі землякамі, якія ўнеслі свой уклад у Перамогу, — адзначыла Таццяна Бяляўская. — На жаль, ветэраны з прычыны шаноўнага ўзросту, стану здароўя не змаглі прысутнічаць на гэтым мітынгу-рэквіеме, але душой і ў думках яны з намі. Мы глыбока ўдзячныя ім за мужнасць і стойкасць, праяўленыя ў гады вайны, за руплівую працу падчас аднаўлення разбуранай гаспадаркі, за дадзенае нам права жыць свабодна на роднай зямлі. І мы заўжды будзем памятаць пра  тых, хто аддаў жыццё за незалежнасць, светлую будучыню, мірнае неба над галавой. Мы таксама будзем памятаць урокі вайны дзеля таго, каб такога больш не паўтарылася”.

Вядучыя нагадалі, якімі былі вогненныя вёрсты вайны на Кіраўшчыне і выказалі ўдзячнасць нязломленаму народу вершаванымі радкамі: “Вам всем, кто вынес ту войну в дыму і на полях сражений, принёс победную весну, — поклон и память поколений!”.

Ад імя моладзі Кіраўшчыны да ўдзельнікаў мітынгу-рэквіему звярнулася  дзесяцікласніца СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Ксенія Котава. Яна адзначыла, што 22 чэрвеня 1941 года ў чалавечай памяці засталося як рубеж, пачатак адліку тых доўгіх 1418 дзён і начэй Вялікай Айчыннай вайны, барацьбы нашага народа і яго бессмяротнага подзвігу. “Мы схіляем галовы перад велічным подзвігам тых, хто адстаяў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Мы памятаем і смуткуем пра загінуўшых. А пакуль мы памятаем, наша дзяржава будзе моцнай і незалежнай, а народ — непераможным”, — канстатавала Ксенія і заклікала ўсіх берагчы мір і спакой на зямлі.

Памяць загінуўшых была ўшанавана мінутай маўчання. Да памятнага знака прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі.

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024