На Кіраўшчыне ідзе ўборка свірэпіцы

На Кіраўшчыне ідзе ўборка свірэпіцы

Спякотнае надвор’е ўнесла свае карэктывы ў пачатак уборачнай кампаніі: на бягучым тыдні некалькі сельгасарганізацый Кіраўшчыны вывелі на свае палеткі камбайны, каб заняцца ўборкай азімай свірэпіцы, якая з-за засухі паспела раней звычайнага. Каб не дапусціць страт ура­джаю, актыўна стартавалі на жніве-2019 працаўнікі КСУП “Барчыцы-агра”. Першыя тоны зерня азімай свірэпіцы імі ўжо адпраўлены на Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў.
Пракаменціраваць ход правядзення работ мы папрасілі галоўнага агранома сельгаспрадпрыемства Руслана Ядчанку.
Як ён адзначыў, нягледзячы на не зусім спрыяльныя ўмовы сёлетняга года маслічная культура вырасла неблагая. Напрыклад, гатунак азімай свірэпіцы “галінка” даў на круг па 18 цэнтнераў. Добра зарэкамендавала сябе культура і выхадам зялёнай масы: на корм жывёле яе скасілі на 140 га.
Зараз у сельгас­прадпрыемстве ўбіраюць з палеткаў “вераніку”, сярэдняя ўраджайнасць да­дзенага гатунку свірэпіцы складае дзесьці па 16 ц/га.
Дзякуючы захаванню тэхналогіі пры правядзенні восеньскай сяўбы, якаснаму догляду пасеваў, убранае зерне не засмечана пустазеллем, пры гэтым мае вільготнасць 10-12%. Усё гэта дазваляе пасля ўзважвання адпраўляць масланасенне на перапрацоўчае прадпрыемства без дадатковых затрат на перапрацоўку.
На ўборцы азімай свірэпіцы задзейнічаны 2 камбайны. Кіруюць імі вопытныя і правераныя часам людзі — Дзмітрый Іваноў і Васіль Белаглазаў. Старанныя камбайнеры, ні на хвіліну не прыпыняючы свае агрэгаты, імкнуцца без страт сабраць вырашчанае, бо разумеюць, наколькі сёлета з-за засухі вялікая рызыка страціць ура­джай. Адвозкай масланасення займаецца Леанід Арцёмаў. Абслугоўваючы адразу абодва камбайны, ён не дапускае іх прастояў: хутка адвозячы зярняты на збожжаток, ён тут жа вяртаецца за новай партыяй.
Пасля абмалоту азімай свірэпіцы на палеткі выходзіць камбайн, які займаецца падборам і здрабненнем саломы. Заняты на дадзеным відзе работ механізатар Дзмітрый Савельеў. Адвозку саломы ў сянажныя траншэі ажыццяўляюць Ігар Шмялёў і Юрый Фралоў. Свірэпічная салома змешваецца з іншымі травамі і трамбуецца ў траншэі, ператвараючыся ў сакавіты корм.
Як адзначыў галоўны аграном, усе палі пасля правядзення ўборачных работ перасяваюцца пажніўнымі культурамі, травамі. Так, на 140 га ўжо чакае свайго часу проса.
Варта адзна­чыць, што азімая свірэпіца з’яўляецца каштоўным папярэднікам для большасці культур, у тым ліку для азімых збожжавых, гле­ба пасля яе азда­раўліваецца і становіцца рыхлай.
Пасля абмалоту азімай свірэпіцы камбайны накіруюцца на ўборку насення траў яжы і цімафееўкі, пасля прыдзе чарга рапсу, які займае плошчу ў 160 га, — вось так паступова механізатары КСУП “Барчыцы-агра” распачнуць галоўную хлебаробскую кампанію — уборку збожжавых.
А пакуль іншы раз яны з на­дзеяй паглядаюць на неба ў чаканні дожджыкаў і шырокім фронтам вядуць работы па нарыхтоўцы кармоў, хімічнай апрацоўцы і падкормцы раслін. Валерый Каліноўскі займаецца зграбаннем траў, Сяргей Гушчын на прэсе скручвае сена ў рулоны, Мікалай Глушакоў заняты на апрацоўцы цукровых буракоў.
Не забываюцца ў сельгаспрадпрыемстве пра належныя санітарна-бытавыя ўмовы для працаўнікоў палёў. Механізатары забяспечаны гарачымі абедамі і вячэрамі, маецца спец­адзенне.
Як адзначыў дырэктар КСУП “Барчыцы-
агра” Уладзімір Ядчанка, на дадзены момант у сельгаспрадпрыемстве адчуваецца пэўны дэфіцыт механізатарскіх кадраў, але тых, што засталіся і працуюць, без перабольшвання можна назваць касцяком калектыву і надзейнай апорай.
Хочацца спадзявацца, што ўсё намечанае ў руплівых працаўнікоў палёў абавязкова атрымаецца.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024