Хроніка вызвалення Кіраўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Хроніка вызвалення Кіраўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

28 чэрвеня 1944 года тэрыторыя нашага раёна была поўнасцю вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у выніку правядзення наступальнай аперацыі “Баграціён” войскамі 1-га і 2-га Беларускіх франтоў.
24 чэрвеня пачаўся разгром бабруйскай групоўкі ворага. У выніку наступлення савецкіх войск была прарвана абарона праціўніка. Байцы вызвалілі вёскі Асаўнік, Барчыцы, Глыбокавічы, Капусціна, але на подступах да шашы Магілёў — Бабруйск перад імі аказалася моцная танкавая заслона. Батальёны Героя Савецкага Саюза Шаўцова і капітана Бураўцова ў кароткай схватцы на адкрытым полі паміж вёскамі Капусціна і Старцы перамаглі гітлераўцаў.
283-я і 5-я стралковыя дывізіі фарсіравалі р.Друць на ўчастку ад в.Літобічы да в.Падсёлы, вызвалілі Стайкі, Дубцы. Адначасова былі адбіты ў ворага в.Прыбар, Чыгірынка, Нямкі, Гогаль, Колбава, Падлужжа.
323-я стралковая дывізія ўзяла напрамак праз вёскі Чарабамір, Новае і Старое Заліцвінне, Хвайніца, Бераснёўка, Скачок, Новы Гарадок.
У вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў актыўны ўдзел прынялі 108-я стралковая і 120-я гвардзейская стралковая дывізіі. Іх шлях праходзіў праз вёскі Добасна, Паўлавічы, Полькавічы.
26 чэрвеня былі вызвалены Жылічы, Барчыцы, Даброціна, Дабрыца, Пясцова, Чырвоная Горка, Баркі, Харлапавічы, Капачоўка, Лёўкавічы, Добасна, Пархімкавічы, Паўлавічы, Шпілеўшчына, а праз дзень — Новыя і Старыя Дваранінавічы.
27 чэрвеня каля в.Полькавічы завязаўся цяжкі бой, але савецкія воіны мужна змагаліся і разбілі групоўку ворага.
Да 27 чэрвеня амаль усе населеныя пункты Кіраўскага раёна былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Войскі Чырвонай Арміі прарвалі абарону праціўніка на ўсім участку правага крыла фронту ад в.Падсёлы на Друці да Жлобіна. У акружэнне трапілі амаль 40 тысяч фашыстаў.
У гэты ж дзень былі вызвалены вёскі Гарадзец, Пацава Слабада, Падрэчча.
Асабліва кровапралітныя баі адбыліся 28 чэрвеня. На світанні гітлераўцы пайшлі на штурм пазіцый савецкіх войск на ўсёй лініі абароны ад Цітаўкі да Кіраўска па шашы Магілёў — Бабруйск. Дзве групы немцаў ноччу падыйшлі да в.Букіно і Кіраўска. Раніцай яны былі знішчаны воінамі Чырвонай Арміі, якія вялі баі за вёскі Старцы, Стараселле, Хамічы і Селішча.
Галоўны ўдар па нашай абароне праціўнік нанёс на ўчастку ад в.Цітаўка да в.Падрэчча, якія абаранялі 9-ы танкавы корпус, 108-я і 413-я стралковыя дывізіі і 8-я мотастралковая брыгада. Ворагу не ўдалося прарваць абарону савецкіх войск. У 12 гадзін дня групоўкі немцаў былі разгромлены, у выніку чаго вызвалены вёскі Сяргеевічы, Любонічы. Толькі невялікім групам фашыстаў удалося прасачыцца на паўночна-заходнім напрамку да вёсак Гута і Шчаткава, але і яны былі знішчаны.
У той жа час на паўночнай граніцы тэрыторыі раёна рухаліся нашы войскі і вызвалілі вёскі Збышын, Пільнікі, Стары і Новы Юзін.
Савецкім воінам дапамагалі партызаны, якія пераразалі шляхі адступлення праціўніка, знішчалі жывую сілу і тэхніку ворага. На тэрыторыі раёна дзейнічалі 14 партызанскіх фарміраванняў, якія часта аб’ядноўваліся для правядзення баявых аперацый. Важкі ўклад у перамогу над ворагам унеслі і мірныя жыхары населеных пунктаў раёна.
Пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў савецкія воіны праявілі гераізм, мужнасць і адвагу. Многія з іх узнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024