Адзіны дзень інфармавання пройдзе ў чацвер, 18 ліпеня
Адзіны дзень інфармавання пройдзе ў раёне ў чацвер, 18 ліпеня, на тэму: “Беларусь спартыўная. Вынікі II Еўрапейскіх гульняў”.
Будуць таксама абмеркаваны пытанні: “Супрацьдзеянне карупцыі ў дзяржаўных органах і арганізацыях”; “Прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў”; “Прафілактыка спажывання наркотыкаў і адказнасць, надыходзячая за іх незаконны абарот”; “Арганізацыя работы па паляпшэнні жыллёвых умоў грамадзян, у тым ліку мнагадзетных сем’яў, шляхам будаўніцтва (рэканструкцыі) індывідуальных жылых дамоў”.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы пабываюць у працоўных калектывах, правядуць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства.