На Кіраўшчыне надышоў час хлебаробскіх экзаменаў

На Кіраўшчыне надышоў час хлебаробскіх экзаменаў

Вось і надышоў час чарговага экзамена хлебаробаў — жніво! Яно, як і заўсёды, павінна даць ацэнку працы аграрыяў, якія, кожны на сваім месцы, уносілі свой уклад у агульны каравай.
У большасці сельгасарганізацый раёна распачалі ўборку збажыны. Пакуль гэта, як гаворыцца, “прыстрэлка” на першых гектарах, але зусім хутка яна плаўна пяройдзе ў масавую ўборку.
Першымі ў раёне вывелі камбайны на збожжавыя палеткі земляробы КСУП “Чырвоны баец”. Менавіта сюды напрыканцы мінулага тыдня мы і накіраваліся, каб увачавідкі паназіраць, як стартуе адзін з самых адказных перыядаў для вяскоўцаў.

Працоўная атмасфера — непаўторная, жніўная — адчувалася ўжо на пад’ездзе да цэнтральнай сядзібы Паўлавіч. Некалькі адзінак тэхнікі завіхаліся на ўчастку каля фруктовага сада гаспадаркі. Тут у свой час былі размешчаны пасевы азімага рапсу.
— Генеральную рэпетыцыю перад жнівом мы пачалі менавіта з уборкі гэтай алейнай культуры, — распавёў гаворку пры сустрэчы дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Лянкевіч. Займаў рапс у структуры нашых пасеваў 350 га. Выдаўся зусім неблагім: па 21 цэнтнеру на круг выхо­дзіць масланасення. Гэта больш чым удвая
вышэй леташняй ураджайнасці. І ўсё ж, чакалі мы яшчэ большага, і выгляды пасеваў па ходу росту раслін паказвалі на тое. У тэхналагічным плане для атрымання высокага ўраджаю было зроблена практычна ўсё. Але крыху не хапіла чэрвеньскіх дожджыкаў, і рапс стаў падсыхаць. Давялося сёлета дзесьці на два тыдні чым звычайна распачаць уборачную кампанію. Гэта датычыцца не толькі нашай гаспадаркі — такое станові­шча ва ўсіх. Цяпер жа імкнемся паскорыць тэмпы работ, каб не страціць вырашчанае.

Уборка рапсу ў “Чырвоным байцы” на завяршальнай стадыі. Дагэтуль, дарэчы, была абмалочана свірэпіца на 50 га. Ва ўборцы маслічных культур задзейнічана 4 камбайны, аснашчоныя спецыяльнымі прыстаўкамі. Кіруюць імі вопытныя і адказныя механізатары Аляксандр Сіндараў, Дзяніс Казанцаў, Андрэй Новік і Дзмітрый Аляксееў. З апошнім мы сустрэліся на адным з рапсавых палеткаў і некалькі хвілін пагутарылі. Мне ўспомніўся мой першы рэдакцыйны, яшчэ “стажорскі”, выезд на падрыхтоўку палявога рэпартажа са жніва. Гэта была паездка менавіта ў “Чырвоны баец” , а субяседнікам быў перадавы камбайнер Дзмітрый Аляксееў, фота якога на фоне камбайна “Дон-1500Б” упрыгожыла тады першую паласу “Кіраўца”. З таго часу прайшло 18 год. Зараз механізатар працуе на сучасным камбайне “Палессе” GS12 A1 — больш высокапрадукцыйным, змяніліся з таго часу тэхналогіі вырошчвання культур, але перадавым працаўніком Дзмітрый застаўся і дагэтуль, бо не змяніў сваіх поглядаў на сялянскую працу і стаўлення да яе…

Рапсавая салома пасля абмалоту не залежваецца на палях. Яе тут жа падбірае і здрабняе на КВК-800 механізатар Віталь Бяляўскі, а яго калегі па цэху Аляксандр Муха і Сцяпан Галачоў на трактарах з прычэпамі ПІМ звозяць да месцаў складзіравання.
Вызваленыя палі задыскоўваюцца. Гэтая работа даручана Аляксею Масюковічу. Затым механізатар Павел Букаты ўзарэ глебу і — калі ласка, поле будзе поўнасцю падрыхтавана да пасеваў вызначаных агранамічнай службай наступных культур. Такі вось палявы канвеер…
…А вось і поле спелай пшаніцы! Налітыя каласкі перашэптваюцца пад ветрыкам і ствараюць сапраўднае мора. І гэтае мора “разразаюць” жаткамі сталёвыя машыны, пакідаючы следам роўныя радкі залацістай саломы. За штурваламі збожжаўборачных камбайнаў — зноў жа вопытныя “байцы”, за плячамі якіх далёка не адно жніво, Валерый Дырыкаў і Аляксандр Макаронак. Апошні з іх з асаблівым хваляваннем “збірае” пшанічныя каласкі: менавіта сам засяваў гэтае поле. 16-ты сезон убірае Аляксандр хлеб. У яго, да слова, зараз самы “вялікаўзроставы” камбайн: сталёвай машыне КЗС-10 — 15 гадоў, але тэхніка і дагэтуль на хаду і ў поўнай баявой гатоўнасці дзякуючы ўмелым рукам механізатара.
Намалочанае збожжа ссыпаецца ў кузавы МАЗаў, на якіх Юрый Кітоў, Аляксандр Ермалаеў і Мікалай Аляксееў дастаўляюць яго ў сушыльную гаспадарку. Усё зерне тут даводзіць да ладу спецыяльная брыгада. Рапсавае зерне пасля дапрацоўкі адпраўляецца на прыёмныя пункты ў кошт дзяржзаказу, а вось на збожжа “Чырвонаму байцу” пастаўкі дзяржаве не прадугледжаны, паколькі вялікая яго колькасць
неабходная для ўласных патрэб, у прыватнасці, для “жыхароў” мясцовага свінакомплексу — адзінага ў раёне.

Палі пасля абмалоту збожжавых таксама прадугледжана хутка апрацаваць. У прыватнасці, салома ўбіраецца адразу ж. Гэта Віктар Аляксееў з дапамогай прэс-падборшчыка “Krone” хутка скатвае яе ў рулоны. Дарэчы, Віктар — родны брат названага вышэй Дзмітрыя Аляксеева і таксама даўно добрасумленна працуе ў роднай гаспадарцы. А яшчэ ў працоўнай дынастыі Аляксеевых — сын Дзмітрыя Васіль. Ён зараз заняты на падкошванні траў для падкормкі жывёлы.
Наогул не толькі тэхніка была своечасова падрыхтавана да ўборачнай кампаніі, у якой слабых звёнаў быць не можа. Усё прадумана і арганізавана загадзя. Для тых, хто заняты на жніве, прадугледжана двухразовае гарачае харчаванне, механізатары, вадзіцелі забяспечаны спецвопраткай, машыны ўкамплектаваны медыцынскімі аптэчкамі. Праводзяцца неабходныя супрацьпажарныя мерапрыемствы, па ахове працы. За ўсім працэсам арганізацыі работ уважліва сочаць адказныя спецыялісты, у ліку якіх галоўны аграном Сяргей Глушакоў, брыгадзір Фёдар Еўдакімаў. Яны, як і ўсе, хто заняты на жніўных работах, упэўнены, што хлеб будзе ўбраны ў як мага больш сціслыя тэрміны і якасна.
— Будаваць жа планы на ўраджай, пакуль ён “на корані”, не варта, — заўважыў напрыканцы нашай размовы кіраўнік сельгаспрадпрыемства, — усё жніво яшчэ наперадзе. Многае залежыць ад нас, але хацелася б, каб і надвор’е дапамагло сяльчанам. Вельмі не пашко­дзяць дожджыкі — яшчэ шмат раслін просяць яго на палях.
І, нібыта пачуўшы гэтыя словы, у нядзелю зямлю напаіў шчодры дождж…
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024