Раённы турыстычны злёт прайшоў у Чыгірынцы

Раённы турыстычны злёт прайшоў у Чыгірынцы

На правым беразе Друці ў Чыгірынцы прайшоў чарговы турыстычны злёт у межах раённай круглагадовай спартакіяды калектываў фізічнай культуры. Удзел у ім прынялі 7: ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, УПК “Жылкамгас”, Жыліцкага сельгаскаледжа, райспажыўтаварыства, КСУП “Ніва-Барсукі”, аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (АпаАСиТ) і фізкультурна-спартыўнага клуба раёна (ФСК).

Надвор’е, якое ў ліпені зарэкамендавала сябе частымі даджамі, у выхадныя стрымалася ад вільгаці і спрыяла выступленням каманд. Аматары турызму выяўлялі лепшых у 8 відах спаборніцтваў. Удзельнікам трэба было паказаць і спартыўную падрыхтоўку, і кулінарныя здольнасці, і артыстычныя. Па выніках у асобных відах былі вызначаны пераможцы і прызёры.

У пятніцу каманды, паставілі палаткі, арганізавалі бытавыя ўмовы, вызначыўшыся пры гэтым арыгінальнасцю. У гэты ж дзень прайшлі спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі з адкрытым прыцэлам і дартсе.

У стральбе сярод мужчын у асабістым заліку перамогу святкаваў прадстаўнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Мікіта Суднікаў, другі і трэці рэзультат адпаведна паказалі рассветавец Яўген Пішчалін  і Віктар Бялянаў (ФСК). Сярод жанчын лепшы вынік — на рахунку Наталли Бацян (АпаАСіТ), другое месца заняла Вольга Пішчаліна з “Рассвета”  і трэцяй стала Марына Сакалова з “Жылкамгаса” .У камандным заліку лепшымі былі прызнаны стралкі з аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, другое і трэцяе месцы адпаведна — у каманд “Рассвета” і ФСК.

У спаборніцтвах па дартсе не было роўных Яўгену Пішчаліну, які пакінуў праследвальнікаў далёка за сабой. Другі рэзультат паказаў Максім Русанаў з АпаАСіТ, трэці — яшчэ адзін рассветавец Аляксандр Сукора . Падтрымала таварышаў па камандзе ў плане трапнасці Алеся Шалянгоўская з “Рассвета”, якая стала пераможцай сярод жанчын. Другое і трэцяе месцы адпаведна заваявалі Вікторыя Шкуратава з райспажыўтаварыства і Марына Сакалова з “Жылкамгаса”. Тройка прызёраў у камандным заліку выглядае так: “ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, АпаАСіТ і райспажыўтаварыства.

У спаборніцтвах аматараў рыбнай лоўлі ўдача ўсміхнулася прадстаўніку Віктару Епіхаву з АпаАСіТ, які злавіў 1079 г рыбы. Крыху меншым — 1004 г — аказаўся ўлоў у Дзмітрыя Шкуратава (райспажыўтаварыства), які стаў другім, трэці вынік — 838 г — паказаў Леанід Якаўлеў (“Жылкамгас”).

Крыху пазней адбылося афіцыйнае адкрыццё спаборніцтваў. Прысутных вітала начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Траццякова, якая пажадала прыхільнікам здаровага ладу жыцця яркіх і справядлівых перамог. Галоўны суддзя спаборніцтваў, старшыня ФСК раёна Віктар Бялянаў абвясціў далейшую праграму, і пасля перапынку на сняданак, прыгатаваны камандамі ў паходных умовах, удзельнікі прадоўжылі “спрэчкі” за перамогі ў спаборніцтвах.

Наступным стаў адзін з самых азартных і даволі складаных конкурсаў — паласа перашкод. Лепш за ўсіх з ёй справіліся члены каманды АпаАСіТ, другое і трэцяе месцы адпаведна занялі зборныя “Жылкамгаса” і “Рассвета”.

На працягу ўсяго дня праходзілі спаборніцтвы па пляжным валейболе. І зноў не было роўных камандзе АпаАСіТ. Другімі сталі прадстаўнікі “Рассвета”, трэцімі — аматары з Жыліцкага сельгаскаледжа.

Суботнім вечарам прайшоў конкурс на прыгатаванне паходнай стравы. Лепшымі кулінарамі былі прызнаны прадстаўнікі “Жылкамгаса”, асновай стравы якіх стаў лешч, вылаўлены падчас правядзення турзлёта і прыгатаваны ў імправізаванай капцільні. У першай тройцы былі таксама стравы райспажыўтаварыства і і АпаАСіТ.

Затым адбыўся конкурс мастацкай самадзейнасці. Перамога ў ім была аддадзена сельгаскаледжу, прадстаўнікі якога Уладзімір Цішкоў і Кірыл Шамедзька прачыталі вершы, адзін з іх прысвячаўся 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Другое і трэцяе месцы занялі каманды “Жылкамгаса” і райспажыўтаварыства. Завяршыўся другі дзень агульнай дыскатэкай.

У заключны дзень турзлёту прайшлі спаборніцтвы па перацягванні каната. Самымі дужымі і зладжанымі аказаліся рассветаўцы, якім крыху саступілі зборныя “Жылкамгаса” і сельгаскаледжа, якія адпаведна сталі друімі і трэцімі.

Пераможцай у агульным заліку стала каманда аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама , якая змагла абысці шматразовых чэмпіёнаў мінулых гадоў з “Рассвета, стаўшых у гэты раз другімі. Замкнула тройку прызёраў каманда “Жылкамгаса”.

Пасля падвядзення вынікаў і ўзнагароджвання, калектывы дружна прыбралі тэрыторыю турлагера.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024