Старшакласнікі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага г.Кіраўска наведалі з экскурсіяй тры вайсковыя часці

Старшакласнікі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага г.Кіраўска наведалі з экскурсіяй тры вайсковыя часці

Вялікае значэнне ў навучальным працэсе школьнікаў раёна надаецца патрыятычнаму выхаванню. Урокі дапрызыўной падрыхтоўкі накіраваны на фарміраванне ў юнакоў маральных якасцей, ідэалагічнай упэўненасці. З мэтай павышэння эфектыўнасці работы па ваенна-патрыятычным выхаванні для 10-класнікаў ва ўстановах адукацыі штогод праводзяцца вучэбна-палявыя зборы, якія педагогі імкнуцца зрабіць цікавымі, разнастайнымі, а, галоўнае, карыснымі для рабят. Аб гэтым расказаў кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў дапрызыўной падрыхтоўкі аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Сяргей Садоўнікаў.
Добрыя сяброўскія сувязі існуюць паміж настаўнікамі і вучнямі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага і 465-й ракетнай брыгадай, якая дыслацыруецца ў Асіповіцкім раёне. Шэфы-ракетчыкі перыядычна наведваюцца ва ўстанову адукацыі, прафесійна арыентуюць вучняў, матывуюць юнакоў да ваеннай службы. Для рабят таксама арганізоўваюцца экскурсіі ў вайсковую часць.
Нядаўна пры падтрымцы аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама для старшакласнікаў была наладжана экскурсія, прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: школьнікі пабывалі адразу ў трох Асіповіцкіх вайсковых часцях: акрамя названай — у 336-й рэактыўна-артылерыйскай і 51-й артылерыйскай брыгадах.
Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй вайсковых фарміраванняў, службай армейцаў: распарадкам іх дня, бытам, заняткамі. Але найбольшае ўражанне аказала ваенная тэхніка, якая прадстаўлена самымі сучаснымі яе ўзорамі: сістэмамі залпавага агню “Паланэз”, “Смерч”, пушачна-артылерыйскай сістэмай “Акацыя” і іншымі. Старшакласнікі пераканаліся ў высокай баяздольнасці нашай арміі і яе тэхнічным аснашчэнні.
Многія пасля такой цікавай і карыснай экскурсіі выказалі жаданнне абавязкова прайсці вайсковую школу жыцця, але ва ўсіх выключна засталіся ад паездкі самыя непаўторныя і пазітыўныя ўспаміны.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024