Святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Кіраўску
Урачыста праходзяць на Кіраўшчыне мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Раніцай адбылася цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да брацкай магілы воінаў і партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, ганаровыя грамадзяне раёна, ветэраны працы, кіраўнікі арганізацый. Памяць герояў вайны была ўшанавана мінутай маўчання.
На галоўнай плошчы горада быў паказаны тэатралізаваны святочны канцэрт “Ганаруся табою, Беларусь сінявокая!”.
[ngg_images source=”galleries” container_ids=”20″ exclusions=”591″ sortorder=”577,576,590,578,579,580,575,581,582,583,584,585,586,587,588,589,591″ display_type=”photocrati-nextgen_basic_thumbnails” override_thumbnail_settings=”0″ thumbnail_width=”120″ thumbnail_height=”90″ thumbnail_crop=”1″ images_per_page=”20″ number_of_columns=”0″ ajax_pagination=”0″ show_all_in_lightbox=”0″ use_imagebrowser_effect=”0″ show_slideshow_link=”1″ slideshow_link_text=”[Show slideshow]” order_by=”sortorder” order_direction=”ASC” returns=”included” maximum_entity_count=”500″]
Пасля канцэртнай праграмы старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава завіталі да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Васіля Антонавіча Буслава, уручылі яму юбілейны медаль “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, памятны падарунак, павіншавалі са святам і выказалі шчырыя словы ўдзячнасці за важкі ўклад у тое, каб над родным краем было мірнае неба, за патрыятычнае выхаванне маладога пакалення.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
(Будзе дапоўнена).