Жніво ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”: якасна ўбраць усё, што вырасцілі!

Жніво ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”: якасна ўбраць усё, што вырасцілі!

Сёлетняе надвор’е, здаецца, вырашыла праверыць працаўнікоў палёў не толькі на прафесіяналізм, але і на вытрымку: кожную раніцу камбайнеры і вадзіцелі, збіраючыся на мехдварах з надзеяй пазіраюць на неба, абмяркоўваюць прагноз і чакаюць, калі выгляне сонейка, кіраўніцтва “дасць адмашку”, і яны, уладкаваўшыся ў кабінах сваёй магутнай тэхнікі, рушаць на палі.

Вопыт і прафесіяналізм вылучаюць экіпаж братоў Мікалая і Анатоля Драздоў

Нягледзячы на прыродную нестабільнасць — то додждж, то сонца, уборачная кампанія ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” праходзіць у зладжаным рытме. Рассветаўцы літаральна дзяжураць на палях, каб пры першай пагоднай хвіліне шырокім фронтам разгарнуць работы і сабраць вырашчанае. Менавіта такую карціну назіралі карэспандэнты “раёнкі” ўчора, калі наведаліся на пшанічныя палеткі, што раскінуліся непадалёк ад МТК “Кірава”. Адразу 10 магутных камбайнаў стаялі ўздоўж поля ў чаканні, калі каласкі на ветры крыху прасохнуць, і можна будзе распачаць уборку збожжавых.
У гэтую вольную хвіліну начальнік вытворчага ўчастка “Кірава” Ігар Шчэрбіч падзяліўся інфармацыяй аб вырашчаным на падначаленым яму ўчастку ўраджаі.
Па яго словах, на ўраджай азімай пшаніцы гатунку “ядвіся”, якая размясцілася на 740 га, спадзяванні былі вялікія. Яго вырошчваннем займаюцца не першы год, і заўсёды намалоты стабільна важкія. Сёлета палетак выглядае як мазайка: частка раслін залацістага колеру, частка — шэрая. Там, дзе пшаніца блішчыць на сонцы, яна здолела, нягледзячы на засуху, вырасці і набраць сваю гатунковую кандыцыю, цёмныя расліны — сельгаскультура не вытрымала спякоты.
Крыху пацярпелі сёлета і гарохавыя палі: 248 га бабовых чакаюць свайго часу, каб стаць кармавой дабаўкай для рацыёна БРЖ.

Лідары стартавага этапа сёлетняга жніва — збожжаўборачны экіпаж у саставе Івана Кавалеўскага і Дзмітрыя Уса

Каму на карысць ідуць дажджы, па словах спецыяліста, дык гэта кармавым і цукровым буракам. Ёсць спадзяванні, што яны парадуюць ураджаямі.
Агульны ход правядзення рассветаўцамі ўборачнай кампаніі пракаменціраваў першы намеснік дырэктара ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Жылінскі.
Па яго словах, ужо не першы год надвор’е ўно­сіць свае жорсткія карэктывы ў работу раслінаводчай галіны. Сёлета віды на ўраджай былі нядрэннымі: сяўбу правялі своечасова, з захаваннем тэхналогіі, якасна і ў поўным аб’ёме выканалі неабходныя ахоўныя мерапрыемствы па абароне і падкормцы раслін, усё насенне было высокай якасці. А ў выніку засуха не лепшым чынам паўплыва на намаганні агранамічнай службы, механізатараў.
Як адзначыў Аляксандр Жылінскі, рана пакуль даваць ацэнку ўборачнай кампаніі, але пры наведванні палеткаў бачна, што месцамі расліны з-за недастатку вільгаці не ў поўнай меры развіліся, не наліліся, як трэба, каласы, на некаторых палях ёсць падгарэўшыя ўчасткі. Разам з тым, добрыя віды на ўраджай ячменю. Хутка на МАЗе з прычэпам дастаўляе збожжа на сушыльную гаспадарку вадзіцель Іван Барысёнак

Нягледзячы на тое, што сёлетняя ўборачная кампанія пачалася дзесьці на два тыдні раней звычайнага, рассветаўцы сус­трэлі яе ў поўнай гатоўнасці: неабходная тэхніка была адрамантавана, укамплектавана ўсім неабходным, а абкатку і настройку камбайны прайшлі на рапсавых палетках. Дарэчы, рапс даў на круг па 30 ц/га, што для сёлетняга года вельмі добра. Дзякуючы гэтаму сельгаставарыства поўнасцю выканала план дзяржзаказу па дадзенай культуры.
Уборачны клін збожжавых і зернебабовых у “Рассвеце” самы вялікі ў раёне —
3667 га. За два дні ўборачнай кампаніі (тыя моманты, што дазволіла працаваць надвор’е) тут паспелі ўбраць
збожжавыя на 339 га, намалаціўшы 1454,9 т, пры сярэдняй ураджайнасці 42 ц/га.
Ва ўборцы збожжавых задзейнічаны 12 магутных камбайнаў, на адвозцы — 8 МАЗаў з прычэпамі. Такім моцна ўкамплектаваным аўтапаркам праводзіць работы ўдаецца хутка і з максімальнай аддачай.
Як толькі пажніўныя палеткі пакідае апошні камбайн, на змену прыходзяць прэс-падборшчыкі: салома скручваецца ў рулоны і звозіцца да ферм.

Усе ўдзельнікі жніва забяспечаны гарачым харчаваннем: за абедам — Мікалай Белакурскі

Даводзіцца да ладу ўбранае збожжа на сушыльнай гаспадарцы ў Мышкавічах. Комплекс вялікі, дапрацоўка зерня вя­дзецца адразу на 4-х сушылках. Атрыманы і даведзены да неабходных кандыцый ураджай збожжавых пакуль засыпаецца ў склады, адкуль пасля лабараторных даследаванняў на вільготнасць і клейкавіну ён будзе дастаўляцца на перапрацоўчыя прадпрыемствы ў залік выканання дзяржзаказу.
Немалаважным аспектам работы зладжанага ўборачнага канвеера з’яўляецца забяспечанасць гаспадаркі адказнымі і стараннымі механізатарскімі кадрамі. У гэтым сэнсе ў кіраўніцтва “Рассвета” падстаў для хваляванняў няма: за штурваламі камбайнаў і ў кабінах аўтамабіляў — вопытныя і працавітыя хлебаробы. У пастаянных лідарах на жніве камбайнеры Мікалай Белакурскі, Мікалай Дрозд, Валерый Піскуноў, Іван Кавалеўскі, Іван Салановіч, Ігар Жалдак і іншыя. Не першы год высокімі паказчыкамі вызначаюцца вадзіцелі Іван Барысёнак, Генадзь Гукаў, Валерый Шчэрбіч, Сяргей Іваніцкі, Анатоль Сураўёў.

У зладжаным рытме весці ўборачную кампанію механізатарам дазваляе добра падрыхтаваная тэхніка, няма перабояў з гаруча-змазачнымі матэрыяламі. Удзельнікі жніва забяспечваюцца гарачым харчаваннем. Кожны з іх ведае, што за своечасовае і якаснае правядзенне жніва ёсць магчымасць дадаткова атрымаць прэміяльныя даплаты.
Здаецца ўсё, каб якасна сабраць вырашчаны ўраджай, у рассветаўцаў маецца і прадумана да дробязей. Аднак, як бы банальна гэта ні гучала, застаецца чакаць літасці ад надвор’я…
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024