ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — 75 год!

ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — 75 год!

 

Незабыўнай і яркай падзеяй для мясцовых жыхароў, кіраўчан, шматлікіх гасцей аг.Мышкавічы ў мінулую суботу сталі ўрачыстасціз нагоды 75-годдзя стварэння калгаса “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.

Удзел у святочным мерапрыемстве прынялі ганаровыя госці: першы намеснік старшыні аблвыканкама Васіль Акуліч, старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, старшыня праўлення Белкаапсаюза Валерый Іваноў, загадчык аддзела па сацыяльна-эканамічных пытаннях Беларускага прафсаюза АПК Віталь Лісіцкі. Завіталі на свята і даўнія сябры-партнёры рассветаўцаў — начальнік філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Магілёўскага абласнога ўпраўлення Андрэй Горбель, дарэктар ААТ “Бабушкіна крынка” — упраўляючая  кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкіна крынка” Дзмітрый Главінскі, дырэктар ААТ “Бабруйскі мясакамбінат” Дзмітрый Бонахаў. З сяброўскім візітам да рассветаўцаў прыехала дэлегацыі Белгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі на чале з главой адміністрацыі Анатолем Папковым, яго намеснікамі: кіраўніком камітэта па развіцці АПК Мікалаем Берднікам, кіраўніком камітэта па сацыяльнай палітыцы Наталляй Калабухінай, кіраўніком камітэта па эканамічным развіцці Вікторыяй Шэенка. Cярод запрошаных гасцей былі даўнія партнёры сельгаставарыства ў самых розных сферах дзейнасці, кіраўнікі сельгасарганізацый раёна, прадстаўнікі абласнога і раённага прафсаюзаў работнікаў АПК, духавенства, ветэраны працы “Рассвета” і іншыя.

Са словамі віншаванняў са святочнай сцэны да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель.

Ён нагадаў прысутным факты з гісторыі станаўлення гаспадаркі. 75 гадоў мінула з таго моманту, калі калгаснікі аднадушна абралі старшынёй “Рассвета” Кірылу Пракопавіча Арлоўскага, які бяссменна ўзначальваў калектыў на працягу 24 гадоў. Менавіта Кірыл Пракопавіч, адзначыў Аляксандр Багель, заклаў ад з самых слаўных традыцый рассветаўцаў — любіць сваю зямлю, ставіцца да яе па-гаспадарску. Менавіта пад кіраўніцтвам Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай працы К.П.Арлоўскага і двойчы Героя Сацыялістычнай працы В.К.Старавойтава быў створаны фундамент таго “Рассвета”, пра які было вядома далёка за межамі былога СССР.

Аляксандр Багель назваў прозвішчы старанных працаўнікоў “Рассвета”, якія не толькі самі добрасумленна шчыравалі на зямлі, але і ўмелі весці за сабой іншых. Адным з такіх быў  Іван Барышчык, які 15 гадоў узначальваў комплексную брыгаду. Пад яго кіраўніцтвам працаўнікі атрымлівалі па 40 ц/га збожжавых, 300 — бульбы, 500 — агародніны. За дасягнутыя поспехі І.Л.Барышчык быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Своеасаблівы працоўны подзвіг здзейсніў Пётр Маісеевіч Бяляўскі, які адзін даіў 200 кароў. За сваю добрасумленную працу ён быў удастоены ордэна “Знак Пашаны”.

Дырэктар сельставарыства нагадаў словы В.К.Старавойтава: “Гонар “Рассвета” — гэта людзі!”. Прагучалі прозвішчы Герояў Сацыялістычнай працы Ф.Ф.Кісялёвай, Г.П.Елісеенка, Н.У.Бяляўскай, Н.У.Юшкевіч, А.С.Бяляўскай, Н.К.Бяляўскай. Асаблівыя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас поўнага кавалера ордэнаў Працоўнай Славы, ганаровай госці свята, Людмілы Нічыпараўны Палевіч.

Аляксандр Багель нагадаў прозвішчы слаўных сыноў і дачок рассветаўскай зямлі: З.Р.Бяляўская, Л.І.Кісялёва, П.У.Яцкевіч, Н.Д.Бяляўская, А.І.Максіменка, В.К.Рудакова, В.І.Ліс, Н.Р.Бяляўская, Н.А.Бяляўская і многія іншыя, дзякуючы якім у далёкім 1967 годзе калгас “Рассвет” быў удастоены высокай дзяржаўнай узнагароды — ордэна Леніна.

Сярод цяперашніх адказных і дастойных працаўнікоў сельгаставарыства — Мікалай Дрозд, Галіна Лёгкая, які ўзнагароджаны медалямі “За працоўныя заслугі”, Мікалай Белакурскі, на грудзях якога ззяе ордэн “Пашаны”, Аляксандр Бяляўскі, які адзначаны ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені.

Віншуючы рассветаўцаў са знамянальнай датай Аляксандр Багель адзначыў, што іх калектыву ёсць кім і чым ганарыцца, ёсць рэзервы для далейшага развіцця і стабільнай работы сельгаставарыства. 

На сцэну быў запрошаны першы намеснік старшыні аблвыканкама Васіль Акуліч. Ганароваму госцю быў паднесены хлебны каравай з мукі новага ўраджаю.

Ад імя кіраўніцтва вобласці ў адрас рассветаўцаў прагучала шмат цёплых слоў віншаванняў, Васіль Іванавіч зачытаў некалькі радкоў з Прывітальнага адраса старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца: “Ад імя Магілёўскага аблвыканкама прыміце шчырыя пажаданні актыўнай і плённай работы па выкананні задач, пастаўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнка ў Дырэктыве №6 ад 4 сакавіка 2019 года “Аб развіцці сяла і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны. Моцнага ўсім здароўя, сямейнага дабрабыту і шчасця, павелічэння вашага ўкладу ў імя працвітання роднай Беларусі”.

Васіль Акуліч уручыў дырэктару ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандру Багелю — ключы ад трактара, перададзенага гаспадарцы ў якасці падарунка.

Затым прайшла цырымонія ўзнагароджвання шэрагу рассветаўцаў. Так, за добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё вытворчасці Ганаровай граматай аблвыканкама быў узнагароджаны вадзіцель ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Валерый Шчэрбіч, вядучы аграном садавод Аляксандр Іваніцкі. Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама былі ўдастоены: аграном-аграхімік Таццяна Стэльмах, трактарыст-машыніст Артур Філімонаў, аператар жывёлагадоўчых комплексаў Таццяна Чарнова.

Для віншаванняў і ўручэння заслужаных узнагарод на сцэну быў запрошаны старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы.Звяртаючыся да ўдзельнікаў свята ён адзначыў, што “Рассвет” — гэта сельгаставарыства са сваёй слаўнай гісторыяй, сваімі традыцыямі і высокімі працоўнымі дасягненнямі, якому ўласцівы новыя падыходы ў рабоце, выкарстоўванне самых сучасных тэхналогій у вытворчасці сельгаспрадукцыі.

Кіраўнік раёна падзякаваў рассветаўцам за плённую працу і пажадаў ім новых працоўных перамог і дасягненняў, выканання ўсіх пастаўленых задач. 

Міхаіл Гулы ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у выкананне вытворчых паказчыкаў трактарысту-машыністу Ігару Жалдаку. Падзячнымі пісьмамі райвыканкама былі адзначаны вадзіцель Іван Барысёнак і брыгадзір вытворчай брыгады “Цяса” Валерый Сафончык.

Ад імя дэпутацкага корпусу раёна віншаванні працаўнікам і ветэранам “Рассвета” выказала старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава.

Яна адзначыла, што ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — візітная картка Кіраўшчыны, а галоўнае яго дасягненне — працавітыя і адказныя людзі. Дзякуючы якім, сельгаставарыства дасягае такіх значных працоўных поспехаў.

Галіна Паўлаўна нагадала, што з 4 Ганаровых грамадзян Кіраўскага раёна, 2 — рассветаўцы. Яна пажадала “Рассвету” стабільнага прыросту ў вытворчасці сельгаспрадукцыі, працвітання, а руплівым працаўнікам — плёну і дабрабыту.

За шматгадовую, добрасумленную працу, высокія вытворчыя паказчыкі і асабісты ўклад у развіццё сельгасвытворчасці Ганаровай граматай райсавета дэпутатаў адзначаны вадзіцель Сяргей Крапіўніцкі. Падзячнае пісьмо райсавета дэпутатаў за шматгадовую, добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё жывёлагадоўлі было ўручана начальніку МТФ “Мышкавічы” Ларысе Бародзіч. За добрасумленнае выкананне службовых і грамадскіх абавязкаў, асабісты ўклад у вырашэнне асобных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Падзячным пісьмом адзначана намеснік галоўнага бухгалтара “Рассвета” Жанна Цмыг.

Свае віншаванні адрасаваў прысутным ганаровы госць, старшыня праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, старшыня калгаса “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага з 1997 па 2002 г.г. Валерый Іваноў.

Ён адзначыў, што беларусы таленавітыя, чулыя, працавітыя і шчодрыя людзі, якія зацікаўлены ў пастраенні мірнай і шчаслівай будучыні для сябе, сваіх дзяцей і родных. Менавіта такія жывуць на рассветаўскай зямлі.

Віншуючы рассветаўскіх працаўнікоў з такой значнай падзеяй старшыня райспажыўтаварыства Святлана Сарока пажадала рассветаўцам не зніжаць дасягнутых вытворчых паказчыкаў, імкнуцца да новых працоўных і асабістых вышынь. У якасці падарунка ад калектыву райспажыўтаварыства рассветаўцам быў уручаны тэлевізар.

Тым часам на сцэну былі запрошаны ганаровыя госці — дэлегацыя Белгародскага раёна Расіі. Прадстаўнікам брацкага народа быў паднесены хлебны каравай. Глава адміністрацыі Белгародскага раёна Анатоль Папкоў звяртаючыся да ўдзельнікаў святочнага мерапрыемства адзначыў, што 200-тысячны народ Белгародскага раёна ганарыцца, што ў іх ёсць такія браты-беларусы. Ён выказаў упэўненасць у тым, што беларусы і расіяне заўсёды будуць разам, будуць падтрымліваць адзін аднаго, бо яны — дзеці адной зямлі.

Працягваў чараду віншаванняў загадчык аддзела па сацыяльна-эканамічных пытаннях Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віталь Лісіцкі.

Ён уручыў Аляксандру Багелю Дыплом і каштоўны падарунак за дасягненне ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяністых кармоў у 2019 годзе.

Таксама быў адзначаны шэраг руплівых працаўнікоў “Рассвета”, якія прыклалі свае намаганні для забеспячэння грамадскага статка БРЖ якаснымі кармамі. За прафесійнае майстэрства, дасягненне высокіх вытворчых вынікаў Падзякамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК былі адзначаны: трактарысты-машыністы Міхаіл Вербенка, Аляксандр Цітарэнка, Віктар Зайцаў, Сяргей Пятроў і Юрый Казакоў.

Выканаў Віталь Лісіцкі і ганаровую місію — уручыў Ганаровы знак рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК поўнаму кавалеру ордэнаў Працоўнай Славы, ганароваму ветэрану “Рассвета” Людміле Нічыпараўне Палевіч.

На сцэну былі запрошаны партнёры сельгаставарыства, ганаровыя госці свята: начальнік філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Магілёўскага абласнога ўпраўлення Андрэй Горбель, дарэктар ААТ “Бабушкіна крынка” — упраўляючая  кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкіна крынка” Дзмітрый Главінскі, дырэктар ААТ “Бабруйскі мясакамбінат” Дзмітрый Бонахаў. Шмат цёплых слоў адрасавалі яны кіраўніцтву і калектыву “Рассвета” і ўручылі памятныя падарункі.

Свае віншаванні адрасаў рассветаўцам старшыня абласнога прафкама работнікаў АПК Віктар Гейдэль. Ён уручыў Ганаровы знак “За прафесійную доблесць” абласнога прафкама работнікаў АПК спецыялісту па ідэалагічнай рабоце Яўгену Пішчаліну. Ганаровымі граматамі абласнога прафсаюза работнікаў АПК былі адзначаны аператар машыннага даення Алена Бяляўская і начальнік вытворчага ўчастка Ігар Шчэрбіч.

Ад імя райкама прафсаюза работнікаў АПК віншаванні рассветаўскім працаўнікам адрасаваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер. Ён уручыў Падзяку райкама прафсаюза работнікаў АПК ветэрынарнаму фельчару Галіне Шлапаковай, закройшчыку пашывачнага цэха Ніне Бяляўскай, вахцёру Таццяне Цішковай, трактарысту-машыністу Фёдару Кукабака. Падзякі прафкама пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” былі ўручаны: спецыялісту па маркецінгу Вольге Бяляўскай, рабочай Галіне Міхнёнак, бухгалтару Аксане Казека, кладаўшчыку Вольге Татарчук, садаводу Наталле Малашонак.

Дабрабыту, міру і дабрыні пажадаў усім удзельнікам святочнага мерапрыемства настаяцель Свята-Троіцкага храма айцец Аляксей.

Словы ўдзячнасці за шматгадовую і добрасумленную працу прагучалі ў адрас прысутных на свяце ветэранаў працы. Усім ім былі ўручаны памятныя падарункі і кветкі ад кіраўніцтва “Рассвета”.

Для ўзнагароджвання на сцэну былі запрошаны экіпажы камбайнераў і вадзіцелі, заняўшыя прызавыя месцы па ўмовах спаборніцтва на ўборцы збожжавых.

Аляксандр Багель уручыў Дыпломы і грашовыя прэміі Івану Салановічу і Аляксандру Печаню, якія занялі 1 месца ў спаборніцве, Валерыю Піскунову і Юрыю Нікіфараўцу (2 месца), Мікалаю і Анатолю Драздам (3 месца). Сярод вадзіцеляў былі адзначаны: Іван Барысёнак, Валерый Шчэрбіч і Сяргей Іваніцкі.

За шматгадовую, добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё вытворчасці памятнымі падарункамі памятнымі падарункамі быў адзначаны шэраг працаўнікоў сельгаставарыства.

Прыемным момантам свята стала ўшанаванне сямейных пар рассветаўцаў. Так, у намінацыі “Залатое вяселле” на сцэну былі выкліканы Вера Іванаўна і Іван Іванавіч Ліс, Людміла Дзмітрыеўна і Яўген Віктаравіч Бяляўскія. Сямейныя юбіляры атрымалі каштоўныя падарункі і кветкі ад кіраўніцтва сельгаставарыства.

Самы дарагі і каштоўны дар ў жыцці — гэта дзеці. Дзеля іх мы жывем і працуем, дзеля іх шчаслівай будучыні. У намінацыі “Самы маленькі рассветавец” на сцэну былі запрошаны Аляксандр і Юлія Іваніцкія са сваёй нованароджанай дачушкай Палінкай. На памяць аб гэтай падзеі маладая сям’я атрымала каштоўныя падарункі, а дзеці — цацкі.

Напрыканцы ўсёй святочнай праграмы рассветаўцам і гасцям аграгарадка цудоўны настрой, музычныя і танцавальныя нумары дарылі: народны хор народнай песні імя В.Е.Балаханава Палаца мастацтваў г.Бабруйска, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль танца “Юнацтва” г.Бабруйска, вучні дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска філіяла аг.Мышкавічы, рабяты харэаграфічнага калектыва “Vera Danse”. 

Варта адзначыць, што калектыў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” не толькі прымаў віншаванні і падарункі: было прынята рашэнне аб набыцці і ўстаноўцы ў аг.Мышкавічы сучаснай дзіцячай пляцоўкі, што і было зроблена. Маленькія жыхары аграгарадка ўжо з радасцю гуляюць на новым аб’екце. Вось так, з клопатам пра сучаснае і будучыню, прывыклі жыць і працаваць руплівыя рассветаўцы.

Людміла СЯМЁНАВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024