Клопаты хлебнага поля: адны — на ўсіх!.. Рэпартаж са жніва ў КСУП “Калгас “Ніва”

Клопаты хлебнага поля: адны — на ўсіх!.. Рэпартаж са жніва ў КСУП “Калгас “Ніва”

Лідары жніва ў КСУП “Ніва-Барсукі” Аляксандр Петранкоў (справа) і Міхаіл Котаў

Кожная раніца гэтай летняй пары мабілізоўвае сяльчан на тое, каб як мага хутчэй убраць хлеб і пазбегнуць нежаданых страт. Такі лёс, такое прызванне ў хлебароба: жніво не церпіць прамаруджванняў…

Жніўнымі клопатамі ў гэтыя дні разам з іншымі жывуць і працаўнікі КСУП “Ніва-Барсукі”. Поле — за полем — дзякуючы іх намаганням, стараннасці, паступова замест спелага вырашчанага калосся застаецца колкае іржышча, а мясцовыя засекі тым часам папаўняюцца спелым залацістым збожжам новага ўра­джаю.
Заўчора асноўная панарама дзеянняў у сельгаспрадпрыемстве, куды мы наведаліся ў другой палове дня, разгарнулася каля вёскі Капусціна. Ячменны палетак апанавалі адразу некалькі камбайнаў — усе айчыннай вытворчасці — і сваімі жаткамі нібыта дзялілі яго на больш дробныя ўчасткі, пакідаючы за сабой разам з радкамі саломы шлейфы палявога пылу.       Камбайнеры Мікалай Таранаў і Ігар Макаронак

— Лепш хай крыху запылена будзе, чым зноў “зарадзіць” дождж, і давядзецца прастойваць і чакаць, пакуль падсох­нуць каласы, — амаль у адзін голас прамовілі Мікалай Таранаў і Ігар Макаронак — першы экіпаж “Палесся”, які трапіўся нам на палетку. — Будзе суха, — кажуць механізатары, — хутчэй зерне збяром. А што тычыцца спёкі — мы вытрымаем — не такая яна сёлета і даймальная!..
Восем экіпажаў збожжаўборачных машын гаспадараць на хлебнай ніве: 5 — КЗС-1218, 2 — КЗР-10 і 1 — “Лексіан”. Па намалотах шчыльна ідуць адзін за адным. Асабліва дуэты КЗСаў. Падбіраюцца да рубяжу ў тысячу тон Аляксандр Няфёдаў з Юрыем Сямёнавым, Алег Стальмакоў з Міхаілам Белаглазавым і Уладзімір Лебедзеў з Леанідам Сямёнавым. Недалёка і астатнія экіпажы. А вось пастаянны перадавік гаспадаркі ардэнаносец Аляксандр Петранкоў зноў пацвярджае свой высокі клас. У пары з Міхаілам Котавым, з якім працуе ўжо другі дзясятак год, яшчэ на мінулым тыдні намалаціў больш за тысячу тон збожжа. Толькі вось на хлебным полі перадавікоў мы ў гэты момант не заўважалі.
— Тэхнічныя непаладкі напаткалі камбайн Сяргеевіча, — падказалі калегі па мехцэху. Вымушаны быў накіравацца на мехдвор…
Мы не маглі не сустрэцца з лідарамі жніва, таму адправіліся да рамонтных майстэрняў. Настрой у механізатараў, якія “чаравалі” над вузламі і агрэгатамі “Лексіана”, быў, мякка кажучы, не самым лепшым.  Вадзіцелі на адвозцы збожжа Васіль Марозаў і Іван Скрыпуноў

— Узрост “ветэрана” дае аб сабе знаць, — адзначыў пра машыну яе бяззменны рулявы, — як-ніяк 13 сезонаў “бегае” па палях гаспадаркі. Прадукцыйнасць яе высокая, але ж і дэталі зношваюцца. Вось “паляцеў” падшыпнік, хочаш не хочаш, а вымушаны перабраць. А, як там кажуць, —“прамаруджванне — смерці падобнае…”. Вось і для нас, калі на ўліку кожнае імгненне, любы прастой недапушчальны…
Ды і, ведаючы за шмат гадоў натуру і характар Аляксандра Сяргеевіча, лёгка зрабіць вывад, што проста не можа ён знаходзіцца на месцы, імкнецца быць пастаянна ў руху, у гушчыні па­дзей. Адсюль і шматлікія працоўныя заслугі. Гэтае жніво для яго — юбілейнае, 35-е. Пачынаў калісьці ў далёкім 1984-м памочнікам свайго цесця — выдатнага механізатара Леаніда Асташова, які на заслужаны адпачынак пайшоў, калі яму было далёка за 60 год. Яго вопыт і навыкі ўдала пераняў зяць. Цяпер вось, здавалася б, і сам дасягнуў пенсіённага ўзросту, ды толькі не можа механізатар без руля трактара ці штурвала камбайна, не можа, каб не засяваць глебу ці збіраць ураджаі…
А мы, між тым, ад мехдвара пераехалі цераз дарогу насупраць — у сушыльную гаспадарку. Тут таксама бруіла жыццё. На тэрыторыі тока раскінуліся збожжавыя “барханы”, якія пастаянна папаўняюцца свежанамалочаным зернем. На чатырох МАЗах дастаўляюць яго сюды Васіль Марозаў, Іван Скрыпуноў, Ула­дзімір Ермалаеў, Валянцін Пінчук. Пры неабходнасці, ёсць магчымасць узмацніць звяно на адвозцы, але камбайны ў полі і так не ведаюць прастояў. Старанна працуюць у сушыльнай гаспадарцы старшакласнікі Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева

На збожжатаку работы нала­джаны кругласутачна. Прычым удзень тут гучаць юныя галасы. Гэта старшакласнікі Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева актыўна дапамагаюць адным з шэфаў установы адукацыі, умела спраўляючыся з сушкай збожжа. Две змены — больш за дзясятак юнакоў і дзяўчат — змяняюць адна адну ў абе­дзены перапынак. А ўначы зерне сушаць прадстаўнікі старэйшага пакалення — брыгадныя рабочыя. На трох сушылках за суткі калектыў сушыльнай гаспадаркі даводзіць да ладу ў сярэднім па 400 тон збажыны.
Тут жа, каля збожжатака, мы сустрэліся і з галоўным аграномам сельгаспрадпрыемства Аляксеем Семашкевічам, які, як заўсёды, быў у гушчыні падзей на ўсіх рабочых участках і які правёў завочны экскурс у стан жніўных спраў мясцовых хлебаробаў.
— Жніво паступова набліжаецца да завяршальнага этапу, — адзначыў галоўны тэхнолаг палёў. — Калі б не пара­шкаджалі дагэтуль дажджы, маглі б ужо, магчыма, быць і на фінішы. З 2090 га, дзе былі размешчаны збожжавыя і зернебабовыя, абмалочана на 30 ліпеня
1486 га, што адпавядае 64% наяўных плошчаў. Агульны намалот склаў больш за 4 тыс.т. Гаварыць, што атрымліваем поўную задаволенасць ад ураджаю, бадай, не варта, — як заўсёды, сціпла ацаніў становішча спраў Аляксей Лукіч. — Намалот на круг сладае
29 ц/га — гэта фактычна ўзровень мінулага года. Асабліва лепш удалося спрацаваць з жытам, якое дало з гектара па 34 ц. Але ж чакалі, безумоўна, большага, бо імкнуліся і ўвосень летась, і ўвёсну сёлета дзейнічаць строга па тэхналогіях: уносілі ўгнаненні, неабходныя прэпараты для росту, супраць шкоднікаў і хвароб. А вось чэрвеньскае сонца неспадзявана “прыпякло”…
Але, як адзначыў спецыяліст, ёсць добрыя віды на будучы ўраджай іншых культур. У прыватнасці, пазітыўныя спа­дзяванні на кукурузу. Чакаемы намалот зерня — не менш за 3 тыс.т. Дзён праз 20 у “Ніва-Барсукі” прыступяць да абмалоту бабоў, якія размешчаны на
100 га. Выро­шчваннем гэтай каштоўнай культуры ў гаспадарцы займаюцца ўжо чацвёрты год: бабовая бялковая дабаўка добра зарэкамендавала сябе ў жывёлагадоўлі.
А пакуль паралельна з уборкай збожжавых заняты ніваўцы чарадой іншых клопатаў. Актыўна выконваецца дзяржзаказ па пастаўках збожжа дзяржаве. На элеватар ужо адпраўлена 300 т рапсу, 800 т пшаніцы, 360 т жыта, 85 т аўса, 74 т піваваранага ячменю.
З палёў, дзе абмалочаны каласавыя, убіраецца салома. Яна пераважна скатваецца ў рулоны з дапамогай трох прэс-падборшчыкаў — гэты ўчастак работ даручаны Васілю Лебедзеву, Аляксею Макаронку і Сяргею Гушчыну. Рулоны звозяцца да фермаў, а вызваленыя палі ўжо заворваюцца.
Яшчэ не завершана бягучае жніво, а думкі спецыялістаў агранамічнай службы ўжо і пра ўраджай наступны. З 10 жніўня настаюць аптымальныя тэрміны для сяўбы азімага рапсу. З насеннем праблем не маецца, засталося захаваць тэхналагічны ланцуг.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024