“Люблю, калі палеткі пахнуць хлебам!” — атрад ушанаваных на жніве хлебаробаў на Кіраўшчыне павялічыўся

“Люблю, калі палеткі пахнуць хлебам!” — атрад ушанаваных на жніве хлебаробаў на Кіраўшчыне павялічыўся

З кожным днём жніво ўсё бліжэй да свайго лагічнага завяршэння, і колькасць лідараў гэтай важнай кампаніі павялічваецца.

У мінулы аўторак атрад ушанаваных на жніве хлебаробаў раёна павялічыўся на два экіпажы камбайнераў, сярод якіх адзін маладзёжны, і ва­дзіцеля.
Павіншаваць удзельнікаў жніва з чарговымі працоўнымі дасягненнямі і ўручыць ім заслужаныя Падзячныя пісьмы, каштоўныя падарункі і грашовыя прэміі на палеткі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” завіталі першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Сухадольскі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Алег Бойка.
Другім у раёне тысячны рубеж па намалотах на камбайнах айчыннай вытворчасці пераадолеў збожжаўборачны экіпаж у саставе Ігара Жалдака і Аляксандра Семенчука (на фота ў цэнтры). Аляксандр Сухадольскі выказаў ім словы ўдзячнасці за старанную і адказную працу, разуменне важнасці правядзення жніва ў аптымальныя тэрміны і ўручыў Падзячныя пісьмы і падарункі.
Падзякавалі за самаадданую працу і вадзіцелю Сяргею Іваніцкаму, які на МАЗ-6501-Е9 з прычэпам перавёз больш за 1500 т збожжа, прычым, гэта 3-ці такі вынік у раёне. Віктар Ставер уручыў перадавому вадзіцелю вымпел і наклейку лідара жніва.
Прыемна адзначыць, што сваю лепту ў важкі рассветаўскі хлебны каравай унесла і моладзь. Першым ў раёне намалаціў 1000 т збожжа экіпаж у саставе Максіма Юркаўца і Аляксея Юркаўца (на верхнім фота). Алег Бойка павіншаваў пераможцаў раённага маладзёжнага спаборніцтва за высокія паказчыкі на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, уручыў ім Падзячныя пісьмы, каштоўныя падарункі і пажадаў хлопцам важкіх намалотаў і новых працоўных дасягненняў.
Літаральна некалькі хвілін у карэспандэнта “раёнкі” было на тое, каб крыху бліжэй пазнаёміцца з маладымі героямі жніва. Хлопцы спяшаліся на чарговыя хлебныя палеткі. Да слова, яны — стрыечныя браты, таму разумеюць адзін аднаго з паўслова, імгненна вырашаюць розныя ўзнікаючыя ў працэсе жніва пытанні. Магчыма, гэта адзін з фактараў, які дазволіў ім стаць лідарамі сярод маладых камбайнераў раёна.
Для старшага камбайнера Максіма Юркаўца гэта ўжо 4-я ўборачная кампанія. Аднак у хлебаробскай справе ён — не навічок: бацька, які працуе ў “Рассвеце” механізатарам, часта браў яго з сабой на працу, таму ён бываў на мясцовых палях, бачыў, як сеюць розныя культуры, апрацоўваюць іх, але асабліва любіў жніво. Ён з захапленнем назіраў, як магутныя камбайны “падхопліваюць” налітыя зернем каласы, імгненна іх зразаюць, “глынаюць”, і вось праз некалькі такіх кругоў у кузаў аўтамабіля з бункера сыплецца залацістае зерне. Гэтая карцінка з дзяцінства ўрэзалася ў памяць, таму, калі ўжо ў дарослым узросце ў Максіма з’явілася магчымасць паспрабаваць сябе ў хлебаробскай справе, ён, не задумваючыся, сеў за штурвал камбайна.
Як толькі заканчваецца жніво, Максім вяртаецца на сваё асноўнае рабочае месца — брыгадзіра трактарнай брыгады. Справа гэтая адказная, з якой, дарэчы, спецыяліст паспяхова спраўляецца, бо ведае, што менавіта ад тэхнікі, яе спраўнасці, залежыць бесперабойная дзейнасць і раслінаводчай, і жывёлагадоўчай галін.
Каб павысіць сваю прафесійную кампетэнцыю, пашырыць навыкі і веды, Максім паступіў у Беларускую сельгасакадэмію, дзе паспяхова спасцігае навінкі і сучасныя падыходы работы ў сельскай гаспадарцы.
Аб тым, што нарадзіўся і вырас на вёсцы, Максім ніколі не шкадаваў: бацькі прывілі яму любоў да працы, зямлі, сваёй малой радзімы. А яшчэ, па яго словах, ён вельмі любіць пару года, калі далёка па навакольных палях разносіцца хлебны пах свежаўбраных каласоў, калі, нягледзячы на стому пасля дзённай работы на камбайне, адчуваеш задаволенасць ад свайго асабістага ўкладу ў агульныя намалоты і важкасць збожжавага караваю.
Несумненна, вось за такімі, улюбёнымі ў сялянскую справу спецыялістамі, — будучае беларускай аграрнай галіны.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024