Мы не маем права забыць… У в.Боркі адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці жыхароў д.Боркі

Мы не маем права забыць… У в.Боркі адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці жыхароў д.Боркі

Па традыцыі, штогод у апошнюю нядзелю жніўня ў Борках праходзіць Дзень памяці. У мінулую нядзелю да мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў в.Боркі прыйшлі мясцовыя жыхары, прыехалі іх родныя і блізкія, кіраўніцтва вобласці і раёна, ветэраны працы, прадстаўнікі працоўных калектываў, сельвыканкамаў, грамадскіх аб’яднанняў, духавенства, моладзь, ганаровыя госці, каб прыняць удзел у мітынгу-рэквіеме “Усенародная боль і памяць” і ўшанаваць памяць ахвяр фашызму.
Літаральна кожны жыхар Кіраўшчыны ведае, што самая крывавая трагедыя ў гісторыі нашага раёна падчас Вялікай Айчыннай вайны адбылася 15 чэрвеня 1942 года ў в.Боркі і шасці прылягаючых да яе пасёлкаў: на працягу аднаго дня фашысцкімі карнікамі было расстраляна і спалена жывымі 1800 мірных жыхароў.
Удзел у мітынгу-рэквіеме прыняў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава. Сярод ганаровых гасцей — дэлегацыя Белгародскага раёна Расійскай Федэрацыі на чале з кіраўніком адміністрацыі Анатолем Папковым, настаяцель Свята-Пакроўскага храма г.Кіраўска пратаіерэй Дзмітрый Первій, ураджэнец Борак, у сям’і якога ў дзень трагедыі загінула шмат родных і блізкіх Алег Сакадынец.
Звяртаючыся да прысутных намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка адзначыў, што памяць аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны застаецца незагойнай ранай у сэрцы кожнага беларуса. Менавіта Беларусь першай прыняла на сябе ўдар фашысцкіх акупантаў і стала жывым шчытом на іх шляху. Ворагу супрацьстаялі армія і народ, якія мужна абаранялі сваю Радзіму.
Боркі — знакавае месца для ўсёй Магілёўскай вобласці. 77 гадоў мінула з таго часу, калі сотні мірных жыхароў былі спалены жывымі толькі за тое, што іншаземным захопнікам захацелася стаць гаспадарамі на нашай зямлі і зламаць мужнасць непакоранага народа. Сусветная гісторыя не ведае такога нацэленага генацыду, які давялося перажыць савецкаму народу.
У Магілёўскай вобласці было спалена 112 вёсак, ахвярамі фашыстаў сталі 14 тысяч чалавек. Памяць усіх загінуўшых была ўшанавана мінутай маўчання.
Дзень 15 чэрвеня 1942 года назаўсёды ўвайшоў у гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Нямецкія захопнікі здзейснілі адну з самых масавых карных аперацый супраць мірных грамадзян.
Праз 62 гады пасля той страшнай трагедыі на гэтым месцы была ўзведзена капліца ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших”, а ў 2008 годзе адкрыты мемарыяльны комплекс са Сцяной памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці.
Галоўнай каштоўнасцю нашага народа, Валерый Малашка назваў мір — мір у сем’ях, мір у краіне. Абавязак сучаснага і будучых пакаленняў — супрацьстаяць спробам апраўдаць памочнікаў нацызму, жаданням паставіць у адзін рад катаў і ахвяр. Няхай неба над нашай Беларуссю будзе светлым і мірным, адзначыў прамоўца.
Да ўдзельнікаў мітынгу-рэквіему звярнуўся старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы. Ён адзначыў, што Вялікая Айчынная вайна пакінула шмат месцаў смутку на беларускай зямлі. У агні вайны сгарэлі лёсы і жыцці кожнага трэцяга беларуса.
Трагедыя ў Борках заўсёды будзе напамінаць аб ахвярах фашызму на беларускай зямлі, аб тых вёсках, якія гітлераўцы спалілі разам з жыхарамі.
У нас няма права на забыццё, адзначыў Міхаіл Гулы, нашы салдаты-вызваліцелі пасля Перамогі вярнуліся ў свае гарады і вёскі, аднавілі разбуранае, паднялі на новы ўзровень народную гаспадарку.
Маладое пакаленне па праву ганарыцца землякамі, якія ўнеслі дастойны ўклад у вялікую справу на карысць працвітання і незалежнасці Беларусі.
Ад прадстаўнікоў маладога пакалення слова трымала вучаніца СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Аляксандра Шчэрбіч: “Для моладзі вайна здаецца чымсьці далёкім ікніжным, але, калі задумаешся, адчуваеш, наколькі гэта страшна і балюча. Ахвярамі фашысцкіх карнікаў сталі і мірныя жыхары боркаўскай зямлі. Гэта журботнае месца заўсёды будзе напамінаць нам, нашчадкам, аб цяжкіх выпрабаваннях, якія выпалі на долю беларускага народа. Мы не маем права гэтага забыць! У такіх злачынстваў няма тэрміну даўнасці. У імя памяці загінуўшых, заклікаю ўсіх берагчы мір і спакой на зямлі!”.
… Гучыць музыка, ад якой замірае сэрца, на імправізаваную сцэну выходзяць дзеці, якія ўвасобілі вобраз маленькіх жыхароў Борак, калі яны зразумелі: гэта апошнія хвіліны іх жыцця… Малышы ў касцюмах анёлаў імкнуліся закрыць сваімі крыламі хлопчыкаў і дзяўчынак ад гібелі … Гэтая сцэна нікога не пакінула раўнадушным, у многіх на вачах з’явіліся слёзы.
Да Сцяны памяці і брацкай магілы былі ўскладзены памінальныя вянкі, жывыя кветкі.
Настаяцель Свята-Пакроўскага храма пратаіерэй Дзмітрый Первій правёў жалобную заўпакойную ліцію па спаленых жыхарах. У капліцы ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших” былі запалены свечы за спакой душ людзей, загінуўшых на гэтай зямлі.
Кіраўчане і мясцовыя жыхары ў чарговы раз са шчырым пачуццём глыбокага смутку выканалі свой святы абавязак. Гісторыя Кіраўшчыны павінна захаваць жалобную памяць аб страшнай трагедыі, у імя жыцця будучых пакаленняў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

На вопросы даны компетентные ответы

29 марта 2024
Актуально

Веды – сіла: алімпіяда па вучэбных прадметах

29 марта 2024
Сельское хозяйство

Старт дала вясна!

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024