Наталля Цылінская: “Мемарыял К.П.Арлоўскага — гэта спаборніцтвы, на якія хочацца прыехаць яшчэ!..”

Наталля Цылінская: “Мемарыял К.П.Арлоўскага — гэта спаборніцтвы, на якія хочацца прыехаць яшчэ!..”

У мінулыя выхадныя ў Мышкавічах прайшоў 51-шы Мемарыял Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К.П.Арлоўскага па веласіпедным спорце. Зноў на Кіраўскай зямлі сабраліся адны з лепшых шашэйных велагоншчыкаў нашай краіны. Двухдзённыя спаборніцтвы выявілі лепшых. Хтосьці пацвердзіў сваё рэнамэ, зноў паказаўшы высокі вынік, хтосьці паднёс нечаканы сюрпрыз. Падкрэсліць трэба галоўнае: гонкі былі зноў цікавыя, а Мемарыял зноў удаўся…

Вось ужо больш за паўстагоддзе таму нарадзілася ідэя ўвекавечыць памяць выдатнага чалавека, патрыёта, працаўніка, першага старшыні легендарнага калгаса «Рассвет» Кірылы Арлоўскага веласіпеднымі гонкамі, якія з цягам часу сталі сапраўдным брэндам. Гэта ўнікальныя спаборніцтвы, спартыўныя мерапрыемствы такога ўзроўню ў сельскай мясцовасці не праводзяцца больш нідзе. На Мемарыяле на працягу яго існавання шліфавалі сваё спартыўнае майстэрства сотні велагоншчыкаў краіны розных пакаленняў. Многія гучна заявілі пра сябе на міжнароднай арэне. Сярод іх — чэмпіён свету 1967 года Віктар Быкаў, алімпійскі чэмпіён 1976 года Уладзімір Камінскі, алімпійскія чэмпіёны 1980 года і чэмпіёны свету Алег Логвін і Валерый Моўчан, трохразовы ўдзельнік Алімпійскіх гульняў, чэмпіён СССР Аляксандр Дахлякоў, чэмпіёны свету Ігар Сумнікаў, Віктар Рэпінскі, чэмпіёнка свету, пераможца гонкі «Тур дэ Франс» Зінаіда Стагурская, пераможца гонкі «Джыра дэ Італія» Васіль Кірыенка і многія іншыя.

Заўсёды ў Мемарыяле прымаюць удзел выхаванцы аддзялення веласпорту Кіраўскай СДЮШАР, якая штогод пастаўляе сваіх выхаванцаў у вышэйшае звяно веласпорту. Прадстаўнікі Кіраўшчыны, якія рабілі свае першыя спартыўныя крокі на малой радзіме, сёння паспяхова абараняюць гонар нашай краіны на еўрапейскай і сусветнай арэне веласпорту. Сярод іх, да прыкладу, Раман Цішкоў, Аксана Салаўёва, якія нядаўна выступалі на ІІ Еўрапейскіх гульнях.

Свайму даўгалеццю, а таксама традыцыйна высокаму ўзроўню арганізацыі спаборніцтвы абавязаны іх ініцыятару, арганізатару, натхняльніку, майстру спорту СССР, суддзі вышэйшай нацыянальнай катэгорыі, ветэрану веласіпеднага спорту Уладзіміру Бяляўскаму. Сапраўдны энтузіяст сваёй справы, ён адкрыў калісьці на карце веласпорту краіны яркую кропку — Мышкавічы, і вось ужо больш за паўстагоддзя цэнтральную сядзібу «Расссвета» ведаюць і любяць беларускія велагоншчыкі. На жаль, у мінулым годзе Уладзіміра Сцяпанавіча, які 50 гадоў быў нязменным галоўным суддзёй спаборніцтваў, не стала. Але яго справа працягваецца, што і пацвердзілася на цяперашнім Мемарыяле.

Адкрылі спаборніцтвы, зноў жа па традыцыі, заезды самых маленькіх веласіпедыстаў-дашкольнікаў — свайго роду знак далейшага развіцця веласпорту на Кіраўшчыне. З вялікім азартам малыя, якіх горача падбадзёрвалі бацькі, бабулі і дзядулі, круцілі педалі, імкнучыся хутчэй дабрацца да фінішу. З вялікім гонарам стаялі дашкольнікі на цырымоніі ўзнагароджвання побач з мацнейшымі велагоншчыкамі краіны. Пераможцамі заездаў сталі Мікіта Хаменка, Яраслаў Пішчалін і Дзмітрый Каралёў. Яны атрымалі прызы з рук алімпійскага чэмпіёна, прафесара кафедры веласіпеднага, канькабежнага і коннага спорту Белдзяржуніверсітэта фізічнай культуры і спорту Уладзіміра Камінскага, які ў чарговы раз з задавальненнем прыехаў на Мемарыял. Але салодкія ўзнагароды былі ўручаны выключна ўсім удзельнікам.

На ўрачыстым адкрыцці спаборніцтваў прадстаўнікоў каманд з усіх абласцей краіны і г.Мінска віталі старшыня Киращскага райвыканкама Міхаіл Гулы, дырэктар ААТ «Рассвет ім. К.П.Арлоўскага» Аляксандр Багель, заслужаны трэнер СССР і БСССР Леанід Корбут, галоўны суддзя спаборніцтваў Міхаіл Дваракоў. Яшчэ па адной добрай традыцыі прадстаўнікі каманд, госці ўсклалі вянкі і кветкі да падножжа бюста К.П.Арлоўскага.

Затым адбыліся веласіпедныя заезды. У першы дзень прайшлі мужчынская і жаночая групавыя гонкі па дарогах Кіраўшчыны са стартам і фінішам у Мышкавічах. Мужчыны пераадольвалі дыстанцыю ў 120 км, жанчыны — 80 км.

Тры вялізныя кругі праз Кіраўск, Капусціна, Барчыцы, Добасну, Паўлавічы і, безумоўна, Мышкавічы раздзялялі старт і фініш у велагоншчыкаў, якіх, дарэчы, было каля 50-ці. Поспех спадарожнічаў ураджэнцу Мышкавіч Васілю Бяляўскаму, які выступае зараз за веласіпедны клуб «Мінск»: пад авацыі гледачоў ён першым перасёк фінішную рысу. Другім і трэцім адпаведна завяршылі гонку Аляксей Шнырко з каманды Мінскай вобласці і Антон Івашкін з Мінска. Удзел у заездзе прыняў яшчэ адзін прадстаўнік Кіраўшчыны Канстанцін Бяляўскі, які паказаў 14-ты рэзультат.

Каля 20 жанчын выйшлі на старт. Пераможцай стала прадстаўніца Мінскай вобласці Дар’я Шышляннікава. Другі і трэці вынік адпаведна — у Анастасіі Баранавай з каманды Віцебшчыны і Анастасіі Піраговай з Брэстчыны. Удзел у гонцы прынялі і нашы зямлячкі: Ганна Васількова фінішавала шостай, Марыя Зайцава была дзявятая, Ангеліна Шчарбакова — 16-я.

У другі дзень праходзілі гонкі-крытэрыум. Па выніках пяці этапаў, а гэта быў якраз апошні, вызначаліся чэмпіёны краіны ў гэтай гонцы. 28 кругоў па вуліцах Мышкавіч (60 км) пераадольвалі мужчыны. У Мышкавіцкім этапе пераможцам стаў Мікалай Шумаў з каманды Мінскай вобласці. Другую і трэцюю суму балаў адпаведна набралі Аляксей Шнырко і Васіль Строкаў з каманды Міншчыны.

У жанчын, якім неабходна было праехаць дыстанцыю ўдвая меншую, чым мужчынам, зноў жа да радасці мясцовых заўзятараў, перамогу святкавала выхаванка Кіраўскага веласпорту Ганна Васількова, якая выступала за каманду Магілёўскай вобласці. Аня змагла абысці бліжэйшых канкурэнтак Анастасію Дзедзікаву са зборнай Гомельскай вобласці і Таццяну Соўпель з Брэстчыны.

Па выніках усіх этапаў першыя месцы заваявалі Аляксей Пяшкун і Ангеліна Краско  — абодва з каманды г.Мінска.

Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі, якія, як заўсёды, прадаставіў галоўны спонсар ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага». А медалі лепшым спартсменам на цырымоніі ўзнагароджання ўручыла старшыня Беларускай федэрацыі веласпорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2004 года, васьмікратная чэмпіёнка свету па веласпорце на трэку Наталля Цылінская.

Галоўны ж трафей спаборніцтваў — пераходны кубак — заваявала ў гэты раз каманда Мінскай вобласці, якая будзе валодаць ім да наступнага Мемарыялу.

 

Гавораць госці Мемарыялу:

Наталля ЦЫЛІНСКАЯ: старшыня Беларускай федэрацыі веласпорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх Гульняў 2004 года:

— Выдатныя, патрэбныя і важныя для развіцця веласпорту ў нашай краіне спаборніцтвы. Трэба аддаць даніну памяці Уладзіміру Сцяпанавічу Бяляўскаму, які стаяў ля вытокаў Мемарыялу. І мы проста абавязаны захаваць яго дзецішча. Так, на жаль, арганізатара ўжо няма з намі. Але гэта толькі фізічна. Мне здаецца, ён у кожным з нас і духоўна дапамагае ўсім спартсменам. Вось і надвор’е выдалася выдатнае, і ўсе заезды прайшлі ўдала, без траўм і падзенняў …

На Мемарыяле, як заўсёды, прадстаўлены адны з лепшых велагоншчыкаў краіны. Можа быць, не самыя-самыя —  яны выступаюць на топавых турнірах, трымаючы прыцэл на Алімпіяду, якая пройдзе ўжо ў наступным годзе. Тым не менш, узровень спаборніцтваў на Кіраўшчыне высокі. Прыемна адзначыць, што расце геаграфія ўдзельнікаў. У гэтым годзе да нас упершыню прыехалі госці з Белгарада —  пабраціма Кіраўска. Расійскім веласіпедыстам вельмі спадабаліся спаборніцтвы, белгарадчане плануюць і далей прымаць у іх удзел.

А ўзровень сапраўды высокі, як і арганізацыя наогул. Зладжана і дакладна працаваў судзейскі корпус, вялікую дапамогу аказалі супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі Кіраўскага РАУС, медработнікі Кіраўскай райбальніцы, культработнікі. І, вядома ж, усім арганізатарам у асобе дырэкцыі «Рассвета», кіраўніцтву Кіраўскай СДЮШАР, хочацца выказаць вялізную падзяку. Да наступнага Мемарыялу! Гэта спаборніцтвы, на якія хочацца прыехаць яшчэ!..

Уладзімір КАМІНСКІ, алімпійскі чэмпіён 1976 года:

З вялікім задавальненнем прыязджаю на Мемарыялы К.П.Арлоўскага. Нібыта вяртаюся ў маладосць — сам калісьці ўдзельнічаў у гэтых спаборніцтвах як спартсмен, цяпер дапамагаю судзейскаму корпусу. Імпануе той факт, што гэтаму мерапрыемству і развіццю спорту ў цэлым на Кіраўшчыне і ў “Рассвеце” ў прыватнасці надаецца такое важнае значэнне — гэта істотная заслуга кіраўніцтва сельгаставарыства, раёна. Выдатна, што да здаровага ладу жыцця прывучаюцца дзеці, а такія вось маштабныя спаборніцтвы для іх — гэта прыклад і значны стымул для заняткаў спортам.

Аляксандр ІВАНЮК, заслужаны трэнер Беларусі па веласпорце, суддзя нацыянальнай катэгорыі:

Добра памятаю першыя Мемарыялы, у якіх сам прымаў удзел як гоншчык. У свой час, выступаючы за каманду Мінска, станавіўся пераможцам групавой гонкі, прызёрам гонкі-крытэрыума. Потым пастаянна прымаў удзел у правядзенні гэтых цудоўных спаборніцтваў у якасці суддзі. Вельмі добра, што ідэя Уладзіміра Сцяпанавіча Бяляўскага, з якім служыў калісьці ў арміі, потым сябраваў па жыцці, не проста ажыццявілася, а і набыла маштабы. Шкада, што сёлета на спаборніцтвах я ўжо не сустрэў свайго таварыша. Але я вельмі рады, што яго справа жыве, што развіццё веласіпеднага спорту падтрымліваюць яго маладзейшыя калегі.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

 

 

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024